«На добры ўспамін…»

Дзятлава, Г. «На добры ўспамін…» / Галіна Дзятлава // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 6 снежня. — С. 5.

Ва ўсе часы кнігі з аўтографамі ўяўлялі наибольшую цікавасць для прыхільнікаў чытання. Той факт, што аўтар трымаў гэтае выданне ў сваіх руках і пакінуў уласнаручны подпіс, робіць экзэмпляр унікальным, выключным. Для ўладальніка аўтографа тэта памяць пра сустрэчу з пісьменнікам, напамін пра атрыманыя ўражанні і эмоцыі, што на доўгі час сагравае сэрца кнігалюба.

Віктар Арцём’еў — пісьменнік, краязнаўца, літаратуразнаўца, біёграф Аляксея Пысіна, сабраў багатую калекцыю кніг з аўтографамі і на 98-м годзе жыц-ця прыняў няпростае для сябе рашэнне перадаць яе ўфонд Магілёўскай абласной бібліятэкі, дзе сам калісьці працаваў загадчыкам метадычнага аддзела. Віктар Іванавіч загадзя паклапаціўся, каб захаваліся ўнікальныя кнігі з дароўнымі надпісамі вядомых расійскіх і беларускіх пісьменнікаў, крытыкаў і мовазнаўцаў і служылі на карысць чытачам, на папулярызацыю ведаў, айчыннай кнігі і роднага слова.

Унікальную бібліятэку, у якой налічваецца каля трохсот выданняў, Віктар Арцём’еў збіраў усё жыццё. Спачатку гэта былі адзінкавыя выданні, якія ён набываў падчас сустрэч з пісьменнікамі. Адной з першых кніг з аўтографам у бібліятэцы В. Арцём’ева стала кніга літоўскага пісьменніка А. Венцлава «Избранное», Дзе той у 1958 годзе пакінуў надпіс: «Тов. Артемьеву на добрую память. А. Венцлов. Могилев».

У 1958 годзе, калі Віктар Іванавіч працаваў інспектарам па бібліятэках Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры, ён прыехаў да віцебскіх бібліятэкараў абменьвацца вопытам. Зайшоў у абласную бібліятэку, дзе якраз ішла сустрэча з Іванам Шамякіным. На той час Шамякін працаваў намеснікам старшыні праулення Саюза пісьменнікаў БССР, быў ужо вядомым аўтарам.

Арцём’еву падабалася творчасць Шамякіна, а першы ж прачытаны раман «Глыбокая плынь» уразіў яго так, што ён стаў пільна сачыць за выхадам новых кніг празаіка. А тут такая ўдача! Арцём’еў купіў дзве кніжкі апавяданняў і стаў у даўжэнную чаргу па аўтограф: па-першае, папрасіў падпісаць кнігу чытачам Магілёўскай абласной бібліятэкі, а потым сабе. Іван Пятровіч падпісаў кнігу чытачам Магілёва з абяцаннем прыехаць на сустрэчу з імі, а асабіста Віктару Іванавічу напісаў: Арцем’еву В. I. — бібліятэкару ад пісьменніка, з удзячнасцю за прапаганду маіх кніг і з найлепшымі пажаданннямі. Іван Шамякін. Віцебск. 24.10.59». Слова сваё пісьменнік стрымаў і наведаў Магілёў чатыры ці цяць разоў» і кожны раз В. Арцём еў сустракаўся з ім і браў новы аўтограф.

У 1977 годзе Віктар Арцём’еў па сумяшчальніцтве стаў працаваць у Магілёве карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР і запрогся ў гэты гуж амаль на дзеснць гадоў. За гэты час у Магілёве пабывала больш за сто празаікаў» паэтаў, крытыкаў, з многімі з іх завязалася шчырае сяброўства і ліставанне.

Адным з сяброў Арцём’ева стаў вядомы беларускі пісьмоннік, ураджэнец Касцюковіцкага раёна Леанід Леваноніч. Сярод выданняў з аўтографамі, перададзеных у фонд Магілёўскай абласной бібліятэкі, ёсць кніга Леаніда Левановіча з пісьмом да Віктара Арцём’ева, якое той выпадкова пакінуў паміж старонак:
«Дарагі Віктар Іванавіч! Дасылаю Вам «Палыновы ведер». Як бачыце, крызіс сціснуў кнігу — яна танчэйшая, але не тайнейшая за іншыя. Тэкст рамана трохі падціснулі: спужаліся, што пішу пра каханне. А які ж гэта раман, калі ў ім няма кахання? Хто яго будзе чытаць?
02.12.2009».

3 дазволу Віктара Іванавіча, вядома ж, раман «Палыновы вецер» пра палітычныя падзеі 1980—1990-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра каханне ў радыяцыйнай зоне будзе захоўвацца ў фондзе абласной бібліятэкі разам з пісьмом Леаніда Левановіча.

Вельмі паважаным чалавекам і любімым пісьменнікам для Арцём’ева быў Янка Брыль. Ён шкадаваў, што ім толькі аднойчы давялося сустрэцца, і шчыра дзякаваў лёсу, што некалькі гадоў ішло сяброўскае ліставанне. Янка Брыль пісаў: «…Хачу… шчыра падзякаваць за прыхільныя адносіны да мяне, да маёй працы ў роднай літаратуры. Хораша бачыцца Ваша дружба з выдатным паэтам і чалавекам Аляксеем Пысіным, Вашы адносіны да яго светлай памяці.
…Дзякую за “Урокі Аляксея Пысіна.»

Прачытаў з цікавасцю, успамінаючы і яго, і другіх нашых з ім сяброў, а таксама добра думаючы пра Вашу шчырую адданасць дружбе з гэтым цудоўным чалавекам і літаратарам.

Віктар Філімонавіч (Карамазаў), які быў у мяне ўчора з Вашым падарункам, цікава, хораша расказваў пра Вашу з ім сустрэчу».

Неаднаразова В. Арцём’еў ладзіў сустрэчы народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава з магілёўскімі чытачамі. Не вельмі гаваркі, асабліва на адцягненыя тэмы. Чыгрынаў вельмі ашчадна раздаваў аўтографы, але Арцём’еву падпісаў некалькі кніг. На кнізе «Плач перапслкі» накінуўтакі надгііс: «Дарагому Віктару Іванавічу на добрую памяць. Іван Чыгрынаў. 25.11.80 г. г. Магілёў».

Віктар Іванавіч сябраваў з вядомым паэтам і журналістам Аляксеем Пысіным больш за чвэрць стагоддзя. Нават стаў летапісцам, даследчыкам і шчырым папулярызатарам яго творчасці. На добры ўспамін аб сяброўстве ў бібліятэцы Віктара Арцём’ева засталіся 17 кніг паэта з яго ўласнаручнымі надпісамі. Дарэчы, да аўтографаў сам Пысін адносіўся з пашанай, гаварыў: «Своеасаблівым паролем узаемнай павагі і добрых пажаданняў можна лічыць аўтограф на кнізе». Пасля выхаду ў свет кожнай сваёй кнігі абавязкова дарыў экзэмпляр Віктару Іванавічу з аўтографам. Напрыклад, на зборніку «Пойма» пакінуў такі надпіс: «Дарагому Віктару Арцем’еву, майму даўняму сябру, шчыраму і бескарысліваму прапагандысту роднай літаратуры. А. Пысін. 03.01.1974».

Невыпадкова ў калекцыю В. Арцём’ева трапіла кніга калмыцкага пісьменніка Міхаіла Хонінава «Помнишь» земля Смоленская…», на тытульнай старойцы якой аўтар пакінуў надпіс: «Дорогому Могилевскому другу Виктору Ивановичу Артемьеву с пожеланиями добра, счастья и больших успехов в его учительском труде. Сердечно, Михаил Хонинов. 30.09.1978. г. Могилев».

Міхаіл Хонінаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вядомы ў Беларусі партызанскі камандзір Міша Чорны, які мужна змагаўся з ворагам на Клічаўшчыне, у Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах і за галаву якога немцы давалі 10 тысяч марак. Тут у яго з’явілася беларуская маці, якая выхадзіла яго пасля цяжкага ранения. Беларусь Хонінаў называў сваёй другой радзімай, якую апеў у паэзіі і прозе.

3 Аляксеем Пысіным, які таксама прайшоў цяжкімі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны ад самага пачатку і да канца, Міхаіла Хонінава звязвала салдацкае адзінства, крэўнае сяброўства і гэтыя словы, сказаныя на адным дыханні: «И коль наступит смерти час. // Последней станет эта стычка, // Две матери запомнят нас: // мать-Беларусь и мать-калмычка».

Міхаіл Хонінаў прыязджаў у Беларусь, наведваў мясціны, дзе змагаўся з ворагам (за асабісгую мужнасць двойчы быў прадстаўлены да звания Героя Савецкага Саюза, але не атрымаў яго: калмыкі у 1943 годзе былі рэпрэсіраваны і гвалтоўна вывезены за Урал. Пасля Вялікай Перамогі Міхаіл Хонінаў разам са сваім народам 15 гадоў жыў у высылцы і толькі ў канцы 50-х вярнуўся на этнічную радзіму). Ён неаднаразова сустракаўся з Аляксеем Пысіным, суправаджаў яго ў паездках.

У 1982 годзе беларускі пісьменнік Віктар Шымук быў у Магілёве, сустракаўся з на той час выкладчыкам Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума В. I. Арцём’евым і па-сапраўднаму быў уражаны яго калекцыяй кніг і рукапісным альбомам «Слова пра кнігу», куды свае думкі ўпісалі вядомыя пісьменнікі Беларусі: М. Чарняўскі, А. Дзеружынскі, П. Шасцерыкоў, У. Гніламедаў А. Кобец-Філімонава, М. Герчык, Я. Янішчыц, В. Карамазаў і многія іншыя. Шчырыя, хвалюючыя слоны пакінуў Артур Вольскі: «Кніга — першая, модная, надменная на ўсё жыццё любоў мая. Колькі памятаю сябе — яшчэ з дашкольнага ўзросту — кніга заўсёды побач, як лепшы сябар. I сам пішу. Каб у людзей было як мага больш такіх сяброў».

Віктар Шымук пакінуў такі надпіс: «Кніга — гэта радасдь, // Кніга — тэта сум. // Праз жыццё я ў сэрцы // Кнігу пранясу».

Камстанцін Сіманаў стаў сведкам мужнасці і небывалага гераізму абаронцаў Магілёва ў ліпені 1941 года і расказаў аб гэтым у артыкуле «Горячий день», які быў надрукаваны ў газеце «Известия». Удзел у бітве на Буйніцкім полі Сіманаў лічыў самай галоўнай падзеяіі у сваім жыцці. Пасля вайны ён не раз прыязджаў у Магілёў і завяшчаў пасля смерці развеяць свой прах мснавіта ў гэтых мясцінах.

У гонар Канстанціна Сіманава з 1980 года ў Магілёвсе праводзяцца штогадовыя Сіманаўскія чытанні, на якія прыязджалі вядомыя пісьменнікі СССР: А. Вазнясенскі, Р. Раждзественскі, Г. Ахмадуліна, а таксама сын К. Сіманава Аляксей. 21 студзеня 1990 года ён падпісаў Віктару Іванавічу Арцём’еву кнігу свайго бацькі «Живые и мертвые пра абарону Магілёва: «Виктору Ивановичу Артемьеву этот наследственный автограф на книге отца с благодарностью за встречу и за память».

Кніга з аўтографам — гэта памяць. Кожная з іх мае свой лес, а аўтограф робіць яе ўнікальнай. Кнігі з аўтографамі з бібліятэкі В. I. Арцём’ева не згубяцца у шматтысячным фондзе Магілёўскай абласной біоліятэкі, а будуць прадстаўлены персанальнай калекцыяй у краязнаўчым аддзеле і тэматычных экспазіцыях Музейнага пакоя гісторыі кнігі і бліятэкі. Яны захаваюць памяць пра выдатнага пісьменніка і краязнаўца В. Арцём’ева, раскажуць наведвальнікам пра развіццё літаратурнага працэсу на Магілёўшчыне і ў Беларусі, пра лёсы пісьменнікаў, літаратурных твораў і іх герояў.

Галіна ДЗЯТЛАВА.