Выдатныя умовы

Сінькевіч, Г. Выдатныя умовы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 1 жніўня. — С. 6—7.

Дзіцячы сад № 119 Магілёва — самая маладая ўстанова дашкольнай адукацыі ў горадзе. Яркая і сучасная, яна радуе ўсіх жыхароў мікрараёна, у якім размешчана.

— Наша ўстанова была ўведзена ў эксплуатацыю паўтара года назад. Падзея стала значнай. Вакол мноства новабудоўляў, дзе жывуць пераважна мнагадзетныя сем’і. Дашкольную ўстанову ў крокавай даступнасці вельмі чакалі, — падзялілася загадчыца Вольга Лялькова.

Цяпер сад наведваюць 253 выхаванцы. Для хлопчыкаў і дзяўчынак тут створаны выдатныя ўмовы для гарманічнага развіцця. Прасторны трохпавярховы будынак абсталяваны музычнай залай, студыяй выяўленчага мастацтва, пакоем бясяекі. Для фізічнага станаўленмя і ўмацавання здароўя дзяцей прадугледжаны басейн, гімнастычная і спартыўная залы.

— Асабліва падабаюцца малышам заняткі ў рэсурсным цэнтры, які аснашчаны мультыбордамі і робатэхнічнымі наборамі. Педагогі распрацавалі аўтарскія гульні, электронны адукацыйны рэсурс, што робіць навучанне неверагодна займальным і цікавым, — адзначыла Вольта Барысаўна.

Вялікую ўвагу ва ўстаном ўдзяляюць фарміраванню грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў.

Уласнаручна педагогі стварылі тэматычны міні-цэнтр, які наглядна знаёміць дзяцей з нацыянальнымі традыцыямі, беларускімі народнымі звычаямі і рамёствамі.

Згуртаваны калектыў працуе і над добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. У рамках будаўніцтва ўчастак быў абсталяваны шматфункцыянальнымі спартыўна-гульнявымі комплексамі. Педагогі мэтанакіравана займаюцца азеляненнем, ствараюць ландшафтныя кампззіцыі.

— У нас цудоўная матэрыяльная база, імкнёмся падтрымліваць яе ў належным стане. Пакуль падрыхтоўка да чарговага навучальнага года заключалася толькі ў гэтым, — сарыентавала загадчыца. — А вось у добраўпарадкаванні клопатаў хапае. Будзем далей акультурваць тэрыторыю, каб яна была такой жа маляўнічай і прыгожай, як будынак дзіцячага сада.

Начальнік упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Асмалоўская:

— На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі горада да новага навучальнага года выдаткавана звыш 23 млн рублёў. У дзвюх школах і чатырох дзіцячых садах ажыццяўляюцца капітальныя рамонты, у астатніх установах — неабходнае касметычнае абнаўленне. Акрамя рамонтных работ, праводзіцца закупка новай вучэбнай мэблі, надворных спартыўных і гульнявых комплексаў тэхналагічнага абсталявання для харчаблокаў.

Пакуль установы адукацыі аператыўна рыхтуюцца да Дня ведаў, працягваецца аздараўленне дзяцей. Для вучняў працуюць разнастайныя летнікі і гульнявыя пляцоўкі, арганізавана актыўная занятасць. Прадугледжана і працаўладкаванне: функцыянуюць адпаведныя лагеры, студэнцкія і валанцёрскія атрады, вучнёўскія брыгады. Усяго за летнія канікулы карысным адпачынкам будуць ахоплены больш за 11 тысяч навучэнцаў.