Кухарава, А Бабушкіна крынка: яднанне традыцый і развіцця / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 2 мая. — С. 12.
«Бабушкіна крынка» — адзін з лідараў вытворчасці малочнай прадукцыі ў Беларусі. Традыцыйныя малако, смятана, масла і вялікая колькасць навінак — самы спакушаны пакупнік знойдзе ласунак па душы. I, канешне, застанецца задаволены вытанчаным смэкам любімых натуральных прадуктаў. У Год якасці мы працягваем знаёміць вас з унікальнай прадукцыяй магілёўскіх прадпрыемстваў. Каб кожны жыхар горада мог з гонарам сказаць: «Лепшае — наша!».
Прадукцыю «Бабушкінай крынкі» вы знойдзеце ў любой кропцы Беларусі: ад аўталаўкі да гіпермаркета, ад невялікай вясковай «рамы да буйных гандлёвых сетак. I, калі пры выбары малака ці смятаны з вялікай колькасці найменняў пакупнік яшчэ можа задумацца, то шэраг прадуктаў — выключна магілёўскія ўнікальныя «знаходкі». Вялікі штат тэхнолагаў штодня шчыруе над распрацоўкай арыгінальных смакаў, новых падыходаў і тэхналогій.
Каму прадукцыя магілёўскага прадпрыемства даспадобы?
Пацвярджае высокую якасць прадукцыі «Бабушкінай крынкі» і цікавасць да апошняй з боку замежнага спажыўца. Малочныя вырабы ад прадпрыемства сёння пастаўляюцца больш чым у 20 краін. Асноўнымі рынкамі збыту традыцыйна з’яўляюцца Расійская Федэрацыя і краіны бліжняга замежжа — Азербайджан і Узбекістан. Ідзе актыўнае супрацоўніцтва і з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
А з гэтага года прадпрыемства плануе актыўна прадстаўляцца на Афрыканскім кантыненце. Гэты перспектыўны накірунак можа даць новы илуршок для нарошчвання вытворчасці пэўных відаў прадуктаў. Напрыклад, сухога малака.
Начальнік аддзела маркетынга і рэкламы Вікторыя Царанок адзначае: прадпрыемству сапраўды ёсць што прапанаваць не толькі беларускаму, але і замежнаму спажыўцу.
— Актыўна ўдзельнічаем у выставах і прасоўваем нашу прадукцыю на міжнародным рынку. Зараз нашы супрацоўнікі прэзентуюць прадпрыемства ў Алжыры. Таксама ў бліжэйшы час будзем прадстаўляць Магілёўскую вобласць на выставе ў кітайскім горадзе Ла-Хэ. Сён-ня ў нас функцыянуе некалькі філіялаў: на чатырох з іх вырабляюцца сыры, два арыентаваныя на вытворчасць выключна малочнай прадукцыі, адзін займаецца маслам. Асартымент задаволіць самых патрабавальных пакупнікоў.
Якія этапы праходзіць прадукт ад ідэі да рэалізацыі?
Пералік прадукцыі прадпрыемства рэгулярна папаўняецца. Над вынаходніцтвам новых смакаў і спалучэнняў працуе аддзел галоўнага тэхнолага, якім кіруе Кацярына Казачэнка. Кожны новы выраб, да таго як патрапіць на стол да беларусаў, праходзіць доўгі шлях выпрабаванняў і дэгустацый.
— Адразу мы адпрацоўваем прадукт у лабараторных умовах, выпускаем пробную партыю. Пасля збіраецца экспертная дэгустацыя, на якой прысутнічаюць разнастайныя спецыялісты, і сумесна вызначаем, якія смакі найбольш перспектыўныя: што спадабаецца моладзі, што падыдзе для шырокага кола спажыўцоў. Першы месяц, звычайна, даем чакупніку магчымасць паспрабаваць, «раскушаць» навінку, у гэты перыяд актыўна праводзім рэкпамную кампанію. Глядзім на аб’ёмы рэалізацыі і вызначаемся, куды рухацца далей. Распрацоўваем лінейку з вялікай колькасцю найменняў, а праз пэўны час бачым, што пэўныя смакі прыжыліся і пайшлі наперад, а іншыя адстаюць. Не чакаем год ці два, а аператыўна анапізуем і вырашаем, што мае права на існаванне, а што трэба змяніць.
Ідэі стварэння новага прадукту да тэхнолагаў прыходзяць па-рознаму. Бывае, падчас замежнай камандзіроўкі яны пе-раймаюць вопыт, наведваюць крамы, дэгустуюць прадукцыю іншых вырабнікоў… А пасля вынаходзяць штосьці ўнікальнае і непаўторнае.
«Это вкусно» — пацвярджаем!
Менавіта так з’явілася новая лінейка напояў «Это вкусно», якую нам прэзентавалі на «Бабушкінай крынцы». Спецыялісты даўно бачылі на паліцах крам адной з гандлёвых сетак кававы напой вядомага вырабніка. I, канешне, рука цягнулася паспрабаваць. Маркетынгавы ход падаўся ім цікавым, а вось склад і смак — не вельмі.
У напоі прысутнічала даўкасць, горыч, — расказвае Кацярына Казачэнка. — Вырашылі зрабіць свой, больш мяккі варыянт на малацэ. Тым больш, што менавіта малако — асноўная сыравіна нашага прадпрыемства. Паспрабавалі розныя спалучэнні і, на дзіва, смак атрымаўся вытрыманым і збалансаваным!
У рэцэптуры, акрамя малака, напаўняльніка і натуральнай кавы, нічога няма. Тэхнолагі доўга выбіралі смакі і спыніліся на найбольш перспектыўных і актуальных.
— Мы заўсёды ацэньваем патрэбы пакупнікоў. Сёння такая форма ўпакоўкі — бутэлька — падыходзіць для сучасных, ак-тыуных, тых, хто бярэ напой з сабой, хто не паспявае паесці дома. Найперш, гэта, канешне маладое пакаленне. Таксама зараз надзвычай папулярная кава у розных спалучэннях, халодныя версіі гарачых напояў. Мы адзначылі ўсе гэтыя аспекты і вырашылі паспрабаваць у сваім новым прадукце спалучыць смак кавы і карысць малака, дадаць розныя акцэнтныя ноткі.
Як адзначылі на прадпрыемстве, першую партыю прадукта выпусцілі літаральна 10 дзён таму. Ён ужо паступіў у продаж у буйныя гандлёвыя сеткі Магілёва і рэспублікі.
Напой атрымаўся смачным і лёгкім. У адрозненне ад традыцыйнай кавы, на адным глытку спыняцца не хочацца. Напой падыдзе і людзям, якія па стане здароўя не могуць ужываць насычаную каву, але зусім адмаўляцца ад любімага ласунку не плануюць. Тым больш, што лёгкі эфект бадзёрасці за кошт наяўнасці ў складзе невялікай колькасці натуральнай кавы, забяспечаны, што і пазначылі выраонікі на бутэльках з новым прадуктам. Умоўна смакі падзеленыя па катэгорыях у залежнасці ад насычанасці смаку кавы: самы інтэнсіўны адзначаны трыма кававымі зярняткамі на этыкетцы.
Чым яшчэ здзівіць пакупнікоў «Бабушкіна крынка»?
Лінейка напояў «Это вкусно» — не адзіны трэндавы прадукт гэтага года. Штогод прадпрыемства рыхтуе сезонныя і не толькі навінкі і звычайна трапляе ў самае сэрца аматараў малочнай прадукцыі.
— Ад класікі не сыходзім. Базавы набор прадуктаў — малако, смятана, масла, кефір, тварог — быў ёсць і будзе, — удакладніла галоўны тэхнолаг. — Увесь час працуем над якасцю сыравіны і кампанентаў. Але разумеем таксама, што, калі сканцэнтруемся толькі на традыцыйнай прадукцыі, цікавасць пакупнікоў да нас знізіцца. Калі на рынак выходзяць навінкі, з боку спажыўцоў назіраем падвойную ўвагу. У мінулым годзе вялікую колькасць новай прадукцыі запусцілі ў вытворчасць, асабліва адзначу лінейку для дашкольнага і школьнага харчавання. Сёлета таксама плануецца не менш за 60 навінак.
Да лета на прадпрыемстве выпусцяць вялікую колькасць сезонных навінак у бутэльках. Пашыраць таксама лінейку напояўзсыраваткі. Улетні перыяд яны трэдыцыйна карыстаюцца папулярнасцю. У складзе — сыроватка, якая застаецца пасля вырабніцтва тварагу — надзвычай карысны прадукт, які ўтрымлівае вітаміны, амінакіслоты, вялікую колькасць мікраэлементаў і сок. Сёлета гэтая лінейка павялічыцца ўдвая.
— Таксама ўзмацнілі работу над катэгорыяй прадуктаў без дадавання цукру. Сёння ў свеце шмат людзей маюць абмежаванні па яго спажыванні або свядома выбіраюць здаровае харчаванне. А яшчэ заўважылі, што менавіта ёгурты многім здаюцца празмерна салодкімі. Улічылі ўсё тэта і ў хуткім часе пашырым лінейку ёгуртаў без дадавання цукру. На мінулым тыдні выпусцілі першую партыю грэчаскага ёгурта з новым смэкам — шакаладу. Такія ёгурты з павышаным утрыманнем бялку — наш гонар. Яны вырабляюцца метадам сепарыравання, акрамя нас у рэспубліцы так не робіць ніхто.
Вытворчыя пляцоўкі «Бабушкінай крынкі» размешчаны па ўсёй вобласці. Прадукцыю прадпрыемства ведаюць і любяць ва ўсёй Беларусі. Паступова малочныя вырабы з Магілёва становяцца вядомымі і папулярнымі ў розных кутках свету. Аб’ёмы вытворчасці штогод растуць, а попыт павышаецца. А тэта ў чарговы раз пацвярджае: «Лепшае — наша!».
Алёна КУХАРАВА