Зігуля, Н. Добрая рэклама Прыдняпроўскага краю / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2025. — 21 студзеня. — С. 13.
Пра гэта паведаміў падчас фінальнага мерапрыемства рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў» старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Магілёў стаў горадам, дзе ўпершыню адбылося ўнікальная падзея ў свеце айчыннага медыяканктэнта. Яго арганізатары — Магілёўскі аблвыканкам і ГАА «Фестывалі бай». Мэта, якую ставілі перад сабой стваральнікі шоу — паказаць дасягненні Беларусі ў розных сферах дзейнасці, прарэкламаваць беларускія брэнды, актывізаваць блогерскі рух Беларусі. У якасці галоўнага прыза прапаноўвалася грашовая прэмія ў памеры 20 тысяч рублёў.
Ментарамі праекта выступілі Вольга Бузава, Улад Кабякоў, Яўген Анегін і іншыя вядомыя блогеры. Старт быў дадзены 1 снежня мінулага года. З болей чым 100 перспектыўных кандыдатаў былі адабраныя 15 блогераў з Магілёва, Мінска, Гродна, Віцебска, нават Масквы. Амаль ўсе яны ў той ці іншай ступені зоркі TikTokа. Увесь пераднавагодні тыдзень шчасліўчыкі жылі ў блогерскім доме, праходзілі розныя майстар-класы, атрымлівалі розныя заданні, у тым ліку па прасоўванні беларускіх прадпрыемстваў пасродкам блогінга. Як гэта адбывалася, можна было сачыць ў сацыяльных сетках, а таксама на старонках або ў эфіры мас-медыя.
Напярэдадні Дня ратавальніка Беларусі, 18 студзеня, ў Магілёве адбылося грандыёзнае яркае шоу з удзелам вядомых артыстаў і блогераў. Мерапрыемства сабрала на плошчы Адзінства болей чым 40 тысяч чалавек. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутаты, парламентарыі. Перад публікай выступілі Аляксандр Саладуха, Дзмітрый Азаранка, PAVA, кавер-бэнд «Еноты», ансамбль «Весялуха», група «Dabro» і іншыя.
А пераможцай першага ў Беларусі рэаліці-шоу і ўладальніцай галоўнага прыза — 20 тысячы рублёў стала каларытная баба Нюра — мінчанка Ганна Клінцэвіч. Маладая жанчына некалькі гадоў таму стала запісваць ролікі ў TikTokу ад імя бабы Нюры і хутка набыла вялікую папулярнасць. Гледачоў скарыў створаны Ганнай збіральны персанаж жыхара вёскі, дзе, як яна прызналася, сама ў дзяцінстве з задавальненнем праводзіла шмат часу.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас свайго выступлення адзначыў, што сёння інтэрнэт-прастора мае вялікае ўздзеянне на чалавека. Таму разам з блогерамі кіраўніцтва вобласці паклапацілася паказаць як мага паўней прыгажосць Прыдняпроўскага краю, яго жыхароў, прамысловасць. Па меркаванні кіраўніка вобласці, усё атрымалася.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта mogilevnews.by