Паказалі выдатныя веды

Сінькевіч, Г. Паказалі выдатныя веды / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 21 студзеня. — С. 6.

Абласныя алімпіяды па хіміі і біялогіі сабралі на Магілёўшчыне звыш 160 юных аматараў гэтых навук. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў разнастайныя заданні.

Фармат заданняў  і застаўся ранейшым, змяніўся падыход да правядзення тэарэтычнага тура. У задачы, якія датычацца агульнай, арганічнай хіміі І хіміі элементаў, былі ўключаны фрагменты тэстаў. Практычныя заданні таксама былі даволі шматгранныя. Вучні 9-х класаў праводзілі сінтэз пентагідрату сульфату медзі, 10-я класы рабілі якасны функцыянальны аналіз арганічных злучэнняў, а адзінаццацікласнікі вызначалі колькасны склад кампанентаў у сумесі прапанаваных рэчываў. Для выканання заданняў патрэбны былі не толькі трывалыя веды, але і навыкі лабараторных даследаванняў. Важна, што для правядзення алімпіяды былі створаны ўсе належныя ўмовы. Нягледзячы на вялікі аб’ём задач і абмежаваную колькасць часу на іх выкананне, усе дзеці выступілі даволі добра, — паведаміла старшыня журы алімліяды па хіміі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры біялогіі раслін і хіміі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Вольга Наддувная.

Арыгінальныя заданні былі і на алімпіядзе па біялогіі. Падчас тэарэтычнага тура школьнікі сутыкнуліся з пытаннямі па заалогіі, батаніцы, анатоміі чалавека, экалогіі, фізіялогіі раслін, эвалюцыі, генетыцы, біясістэматыцы, малекулярнай біялогіі. У ходзе практыкі дзевяцікласнікі і дзесяцікласнікі рашалі задачы па сістэматыцы жывёл, выводзілі формулы кветак, рабілі марфалагічнае апісанне структур раслін, разважалі над аспектамі нервовай і гумаральнай рэгуляцыі органаў чалавека. Адзінаццацікласнікі займаліся біясінтэзамбялку, ідэнтыфікавалі структурныя часткі біяпалімераў, апазнавалі структуры і працэсы воднага абмену, размяркоўвалі расліны па экалагічных групах, вызначалі асаблівасці энергетычнага абмену клетак, разлічвалі індэксы біялагічнай разнастайнасці экасістэм. Для рашэння такіх заданняў неабходны выключная канцэнтрацыя ўвагі, логіка, уменне выконваць складаныя матэматычныя разлікі. Але навучэнцы выдатна справіліся.

— У алімпіядным руху мы ўжо не адзін год. Сёлета заданні выходзілі за рамкі школьнай праграмы, але былі цікавыя. Спадабалася, што было шмат заданняў з доследамі. Гэта дазволіла адчуць сябе біёлагамі-аналітыкамі. Нейкіх цяжкасцей не ўзнікла: з нашай настаўніцай Юліяй Георгіеўнай Шайтанавай мы грунтоўна падрыхтаваліся да алімпіяды. Біялогію плануем узяць за аснову прафесіі: разам хочам паступаць на біяфак БДУ, — падзяліліся вучаніцы Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Настасся Атліванчык і Ганна Шульгоўская.

Акрамя Настассі і Ганны, з ліку навучэнцаў Юліі Шайтанавай на алімпіядзе выступалі яшчэ шэсць хлопцаў і дзяўчат. Выхаванцы гэтай настаўніцы штогод пакараюць алімпіядныя вяршыні як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню.

— Падрыхтоўцы ўдзяляю вялікую ўвагу. Разам з навучэнцамі шмат працуем над назапашваннем тэарэтычных ведаў і адпрацоўкай практычных навыкаў. Імкнуся выкарыстоўваць магчымасці рэгіянальнага рэсурснага цэнтра, прыслухоўваюся да парад калег, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. Сама неверагодна захоплена біялогіяй, і для мяне прынцыпова, каб заняла былі ў радасць вучням. Дзеці адчуваюць шчырасць і неабыякавасць, для іх такія адносіны — істотная матывацыя. Лічу, што захопленасць прадметам і вучнёўскія поспехі напрамую залежаць менавіта ад настаўніка, — сказала Юлія Георгіеўна.

Удзельнікі біялагічнай алімпіяды таксама годна праявілі сябе.

— У нас вельмі разумныя дзеці, якія дасканала ведаюць як школьны курс біялогіі, так І яе маладыя раздзелы. За тэты м хаваецца вялікая праца педагогаў, якія раскрываюць здольнасці вучняў, — адзначыла старшыня журы, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўства МДУ імя А.А.Куляшова Ірына Жарына.

Па выніках абласных алімпіяд па хіміі і біялогіі ўзнагароды атрымалі 70 навучэнцаў. Уладальнікамі дыпломаў I ступені па хіміі сталі вучаніцы сярэдняй школы № 21 Магілёва Аляксандра Садоўская і Марыя Новікава, навучэнцы гімназіі № 3 Бабруйска імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мікіта Талсцянкоў і Яўген Багданаў, вучаніца сярэдняй школы № 2 Мсціслава Дар’я Саланевіч і навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Андрэй Яфрэмаў. У веданні біялогіі лепшымі сталі вучань сярэдняй школы № 2 Чавус Сяргей Малолаў, навучэнец сярэдняй школы № 4 Шклова Расціслаў Шкуратаў, вучаніца Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Марыя Гапонава, навучэнец сярэдняй школы № 21 Магілёва Станіслаў Ярмоленка, вучаніца Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Ганна Шульгоўская і навучэнка сярэдняй школы № 27 Магілёва Ганна Пратасевіч.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.