Зігуля, Н. Надзейны кілават / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2025. — 14 лютага. — С. 6.
У Магілёве запусцілі аўтаномную электрападстанцыю для новага мікрараёна
Мікрараён Саломінка-2 вырас літаральна на вачах. Ён разлічаны на 30 тысяч жыхароў. Яго галоўная асаблівасць у тым, што аб’екты сацыяльнай сферы і жыллёвы фонд тут цалкам электрычныя.
І новая закрытая падстанцыя 110/10 кВ «Саломінка» з двума ўнутранымі сілавымі трансфарматарамі намінальнай магутнасцю па 60 МВА надзейна забяспечыць яго электраэнергіяй. Падстанцыя пабудавана ў адпа-веднасці з пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Праграмы комплекснай мадэрнізацыі вытворчасцяў энергетычнай сферы на 2021-2025 гады».
Аб’ект сам па сабе перадавы, аснашчаны сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, у асноўным беларускай вытворчасці. Кіраваць ім будуць на адлегласці, што забяспечыць пастаянны маніторынг і зменшыць эксплуатацыйныя выдаткі.
Праектам былі прадугледжаны таксама рэканструкцыя існуючай падстанцыі 110 кВ «Сельмаш» і будаўніцтва к-бельнай лініі 110 кВ «Саломінка-Сельмаш». Для рэалізацыі хапіла 15 месяцаў замест нарматыўных 23, агульная сума ўкладзеных сродкаў склала 48 мільёнаў рублёў. Вакол будынка праведзена добраўпарадкаванне, зроблены пад’язныя шляхі і пешаходныя сцяжынкі.
Генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін ПУЦІЛА назваў адкрыццё падстанцыі ў мікрараёне Саломінка-2 маштабным інфраструктурным праектам для Магілёўскай энергасістэмы.
— Гэта лічбавая падстанцыя супернадзейная, сюды ўкладзены найсучасныя тэхналогіі і распрацоўкі ў электратэхнічнай прамысловасці, — падкрэсліў ён. — Вы бачыце, што вакол няма ніводнай апоры, пракладзена сем кіламетраў кабельных ліній 110 кВ. На найбліжэйшыя як мінімум 30 гадоў нічога ў гэтую падстанцыю не трэба ўкладваць. Яна будзе бездакорна працаваць.
Надзейнасць, бяспека і высокая тэхналагічнасць — так характарызуюць аб’ект спецыялісты.
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей НАЛІВАЙКА звярнуў увагу на тое, што аб’ект адпавядае ўсім патрабаванням пяцігодкі якасці і Года добраўпарадкавання.
— Мы ведаем, якую вялікую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе энергабяспецы і энерганезалежнасці краіны, — адзначыў ён. — Мы помнім, пад якім ціскам успрымалася яго рашэнне аб будаўніцтве АЭС. Час паказвае, што яно было правільным. І цяпер стаіць задача нарошчваць энергаспажыванне. Энергасістэма нашай краіны, у тым ліку Магілёўшчыны, дэманструе ўстойлівасць і бяспеку. Калі мы кажам пра пяцігодку якасці, то разумеем, што пад гэтым маецца на ўвазе паляпшэнне якасці жыцця грамадзян. Для гэтага і адкрываюцца новыя аб’екты.
Знамянальнай для магілёўскай энергасістэмы падзеяй назваў увод у строй электрападстанцыі міністрэнергетыкі Рэспублікі Беларусь Аляксей КУШНАРЭНКА. Ён падзякаваў усім, хто з гонарам выканаўсваю прафесійную місію, каб зрабіць гэту надзейную крыніцу энергазабеспячэння для мікрараёна, дзе электрычнасць выкарыстоўваецца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння, прыгатавання ежы.
Мэр Магілёва Аляксандр СТУДНЕЎ у сваёй прамове акцэнтаваў увагу на тым, што Магілёў апошнім часам вельмі дынамічна развіваецца — будуюцца масты, дарогі, жыллё. І адкрыццё перадавой падстанцыі — яшчэ адно яскравае пацвярджэнне гэтаму. У аснове ўсяго — клопат пра камфорт і бяспеку жыхароў горада.
Нэлі ЗІГУЛЯ.