Камунікаваць з уладай стала прасцей

Дабрынская, Л. Камунікаваць з уладай стала прасцей / Лаура Дабрынская ; гутарыла Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 31 января. — С. 7.

Ужо год у Беларусі функцыянуе агульнарэспубліканскі электронны рэсурс Обращения.бел. Інфармацыйная сістэма значна спрасціла працэс падачы зваротаў у дзяржаўныя органы ўлады і арганізацыі. Цяпер задаць хвалюючыя пытанні можна проста і хутка. Пра ўнікальныя магчымасці і эфектыўнасць электроннага рэсурсу «Весніку Магілёва» распавяла начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Лаура Дабрынская.

— Што такое дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (Обращения.бел)?

— Гэта вельмі зручны рэсурс для падачы зва-ротаў грамадзянамі, а таксама пляцоўка, якая дапамагае акумуляваць звароты з усёй краіны і хутка і эфектыўна на іх рэагаваць. Іншым спосабам сёння электронныя звароты не прымаюцца. Тэта прапісана ў новай рэдакцыі Закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Хтосьці дагэтуль спрабуе накіраваць зва-рот праз электронную пошту. Адзначу, што ў такім выпадку ён разгледжаны не будзе. Кіраўніцтвам краіны была пастаўлена задача стварыць шматфункцыянальную агульнарэспубліканскую базу, у якой утрымлівапіся б усе звароты ад грамадзян (электронныя, пісьмовыя і вусныя). Сёння тэты рэсурс, карысны і для грамадзян, і для кантралюючых органаў, і для мясцовых выканаўчых органаў улады, актыўна функцыянуе.

— Раскажыце, які функцыянал мае рэсурс Обращения.бел і ў чым яго перавагі над традыцыйным спосабам падачы зваротаў?

— Электронная база мае шэраг істотных пераваг. Можна нікуды не выходзіць і падаць электронны зварот, знаходзячыся дома. Для гэтага трэба зарэгістравацца на рэсурсе Обращения.бел, дакладна і карэктна пазначыць свае даныя, запоўніць усе неабходныя палі. Пасля рэгістрацыі ствараецца асабісты кабінет карыстальніка, які замацоўваецца за канкрэтным чалавекам. I далей праз гэты кабінет можна накіроўвацьзвароты, адсочваць тэрмін іх разгляду, які адразу выстаўляецца ў базе. Рэсурс дазваляе ў рэжыме анлайн ка-мунікаваць з дзяржаўнымі органам!: для гэтага створаны чат. Галоўнае — карэктна пазначыць орган улады ці арганізацыю, у якую будзе накіраваны зварот. Часта людзі пішуць «гарвыканкам», і ў іх не атрымліваецца адправіць зварот, бо база падтрымлівае толькі поўныя афіцыйныя назвы органаў улады і дзяржаўных арганізацый.

— Электронны рэсурс npaцуе ўжо год. Ці паспеў ён паказаць сваю эфектыўнасць?

— Сістэма была запушчана 1 студзеня 2023 года. I, трэба адзначыць, людзі актыўна ёй карыстаюцца. У параўнанні з 2022 годам колькасць электронных зваротаў павялічылася амаль на 4%. Прыкладна тысяча з усіх зваротаў за год да нас паступіла менавіта праз Обращения.бел. Можа быць у людзей, якія не валодаюць на дастатковым узроўні лічбавымі сродкамі камунікацыі, і ўзнікаюць пэўныя цяжкасці. Аднак існаванне рэсурсу пакуль не адмяняе магчымасці прыйсці і падаць зварот ужывую. Таксама ў службе «Адно акно» гарадскога выканаўчага камітэта спецыяльна прадугледжаны камп’ютар для наведвальнікаў, за якім таксама можна падаць электронны зварот, і нашы супрацоўнікі гатовыя дапамагчы І падказаць. Тыя грамадзяне, якім важна выкласці свае думкі на паперы, могуць адсканаваць і прымацаваць свой зварот у праграме. Калі ў вас узніклі праблемы пры падачы электроннага звароту, вы можаце патэлефанаваць у службу падтрымкі, тэлефон якой пазна-чаны ў інтэрнэтрэсурсе.

Але ж зараз без лічбавых тэхналогій не абыходзіцца ніводная сфера функцыянавання грамадства, таму электронны рэсурс паступова ўсё ж стане прыярытэтным спосабам камунікацыі грамадзян і дзяржаўных устаноў і арганізацый.

Алёна КУХАРАВА