Пагружэнне ў свет журналістыкі

Кухарава, А. Пагружэнне ў свет журналістыкі / Алена Кухарава // Веснік Магілёва. — 2025. — 26 февраля. — С. 8.

3 кожным годам у свеце з’яўляецца ўсё больш новых і перспектыўных прафесій. Як не згубіцца і зрабіць правільны выбар? Адказ ёсць: наведаць прафарыентацыйныя сустрэчы і адкрыць для сябе новыя прафесіі. Школьнікі нашага горада актыўна карыстаюцца такой магчымасцю і завітваюць у госці да супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Веснік Магілёва».

Чарговымі наведвальнікамі рэдакцыі гарадской газеты сталі вучні сярэдніх школ № 21, 22 і 23. Хлопцы і дзяўчаты яшчэ не вырашылі, з чым звяжуць сваё жыццё, таму экскурсія па журналісцкім закуліссі не пакінула іх без эмоцый і, спадзяемся, прымусіла задумацца над тым, каб выбраць журналісцкую сцежку.

Першы пункт экскурсіі — гарадскі прэс-цэнтр. Карэспандэнты аддзела забяспечваюць гараджан самымі свежымі, цікавымі і важнымі навінамі. Праз старонкі ў сацыяльных сетках і мэсанджары пад назвамі «Магілёў — мой горад», «Веснік Магілёва», а таксама сайт vestnikmogileva.by гарадская газета максімальна наблізілася да сваіх чытачоў. Падпісчыкі не толькі атрымліваюць інфармацыю, але і могуць адразу выказаць сваю рэакцыю на паведамленне ці пакінуць каментарый. А яшчэ часам магіляўчане становяцца і суаўтарамі журнапісцкіх матэрыялаў, падказаўшы карэспандэнтам цікавую тэму.

Школьнікі змаглі адчуць сябе часткай журналісцкай супольнасці на імправізаванай прэс-канферэнцыі, дзе ў якасці спікераў выступілі галоўны рэдактар Ірына Чульцова, супрацоўнікі рэдакцыі, а хлопцы і дзяўчаты ўжываліся ў ролю карэспандэнтаў.

— Сёння кожны можа стаць блогерам, свайго роду рэтранслятарам інфармацыі. Аднак трэба разумець, што адказнасць за публікацыю ўскладаецца на яе аўтара. Таму журналісты кожнага дзяржаўнага СМІ (і «Веснік Магілёва» не выключэнне) нясуць персанальную адказнасць за праўдзівасць і карэктнасць інфармацыі, якую яны агучваюць ці паказваюць свету.

Журналістыка — гэта сур’ёзная прафесійная дзейнасць, са сваімі падыходамі, — так ахарактарызавала спецыфіку работы Ірына Чульцова.

Даведаліся старшакпаснікі і пра прынцыпы работы рэдакцыі. Адзін з асноўных — аб’ектыўнасць у адлюстраванні падзей. Як адзначыла рэдактар аддзела «Гарадскі прэс-цэнтр» Вольта Бухалоўцава, журналісты «Весніка» заўсёды імкнуцца як мага грунтоўней вывучыцьтэму.

— Журналісты нашай газеты і прэс-цэнтра ў прыватнасці не проста канстатуюць факты, а імкнуцца ўсебакова разгледзець з’яву ці праблему, якая існуе. Мы шчыльна ўзаемадзейнічаем з гарадской уладай, таму першымі атрымліваем даставерную інфармацыю з аўтарытэтных крыніц, — адзначыла рэдактар аддзела.

Наступнай кропкай падарожжа па рэдакцыі стала месца, дзе літары і фотаздымкі пераўтвараюцца ў газетныя палосы. Вёрстка — адзін з апошніх этапаў стварэння газеты, і гэта таксама творчасць. А яшчэ працэс візуальнага афармлення газеты патрабуе надзвычайнай канцэнтрацыі: памылкі ў такой справе недапушчальныя. Напісанае ў інтэрнэце часцей за ўсё неаднаразова рэдагуецца, а вось надрукаванае на паперы слова з памылкаю і праз сто год будзе нямым дакорам журналістам.

Пра інфармацыйнае напаўненне газеты школьнікам расказала намеснік галоўнага рэдактара Марыя Грышаева.

— Мы працуем згодна з прынцыпам крос-медыйнасці: журналісты нашага выдання рэалізуюць свае творчыя здольнасці ў розных фарматах — як для інтэрнэт-пляцовак, так і ў друкаванай версіі газеты. Акрамя навін, якімі, вядома, сёння насычана інфапрастора, мы імкнемся надаваць увагу грунтоўным матэрыялам, якія б знаёмілі чытача з вытворчымі прадпрыемствамі, людзьмі, гісторыяй і культурай Магілёва. Пра ўсё гэта журналісты расказваюць у творчых праектах.

Як адзначылі школьнікі, наведванне рэдакцыі газеты «Веснік Магілёва» стала для ix не толькі знаёмствам з журналістыкай, але і магчымасцю асэнсаваць сваю ролю ў інфармацыйнай прасторы.

— Мне здаецца, што такая сустрэча-экскурсія надзвычай карысная для моладзі. Мы даведаліся, як да нас у стужку сацыяльных сетак трапляе інфармацыя, які шлях яна перад гэтым праходзіць. Зусім хутка я зраблю свой жыццёвы выбар, таму знаёмства з розным! прафесіямі, у тым ліку і з няпростай журнал ісцкай работай, для мяне цікавае, — падзяліўся ўражаннямі вучань СШ № 20 Мацвей Казёнікаў.

Выбар прафесіі — з шэрагу тых рашэнняў, якія дакладна не варта адкладваць да апошняга. Адзін з сакрэтаў удалага паступлення і гарантаванага працаўладкавання пасля выпуску з універсітэта — мэтавае накіраванне ад арганізацыі. Напрыканцы сустрэчы школьнікам расказалі пра такую магчымасць — стаць часткай прафесійнай каманды галоўнай гарадской газеты «Веснік Магілёва».

Алёна КУХАРАВА