Рыгор Белацаркоўскі // Культура. — 2025. — 18 красавіка. — С. 8.
1945 — Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі нарадзіўся 28 ліпеня 1945 года ў Барнауле Алтайскага краю Расіі ў сям’і рабочых.
1962 — Паступіўу Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут, паспеўшы пабыць вучнем фрэзероўшчыка на Мінскім трактарным заводзе.
Ужо тады граў у народным тэатральным калектыве.
1965 — Паступіўу Беларускі тэатральна-мастацкі інстытугна курс Дзмітрыя Арлова. У 1969-м, пасля заканчэння ВНУ, пачаў працу ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола, дзе служыў 16 гадоў.
1985 — З 1985-га жыццё Рыгора Белацаркоўскага звязана з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам.
1988 — Р.Я. Белацаркоўскаму прысвоена званне заслужанага артыста Беларускай ССР.
2014 — Рыгор Белацаркоўскі ўдастоены звання “Народны артыст Беларусі».
Узнагароды Р.Я. Белацаркоўскага:
■ Ганаровая грамата Савета Мінісграў Рэспублікі Беларусь — за высокае выканальніцкае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва (2005);
■ узнагарода за найлепшую мужчынскую ролю — вобраз Мулыціка ў спектаклі “Вечар” паводле Аляксея Дударава (Маскоўскі міжнародны фестываль камерных тэатраў і спектакляў малых формаў “Славянскі вянок” 2007);
■ дыплом за найлепшую мужчынскую ролю — вобраз Лапушынскага ў спектаклі Алены Паповай “Успаміны аб Вавілоне” (Рэспубліканскі феаываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, 2002).
Рыгор Белацаркоўскі сыграў у спектаклях больш за 100 роляў:
■ Фядос — “Сівы бусел” (В.Ткачоў, 1985)
■ Бастон — “Плаха” (Ч. Айтматаў, 1988),
■ Фрэдзі — “Фрэдзі” (Р.Тама, 1993),
■ Гальгут — “Школа блазнаў” (М. дэ Гельдэрод, 1998),
■ Журдэн — ‘Прыдуркаваты Журдэн” М. Булгакаў, 2004),
■ Бока — Сляпы, кульгавы і старая дзяўчына” (А. Нікалаі, 2004),
■ дон Хуан — “Апошняя жанчына сеньёра Хуана” (Л.Жухавіцкі, 2008),
■ Бог — “Другая смерць Жанны Д’Арк” (С. Цанеў, 2010),
■ Асокін — “Апошні” (В.Ткачоў, 2013),
■ Крэп — “Апошняя стужка Крэпа” (С. Бекет, 2015),
■ дон Луіс — “Дон Жуан” (Ж-Б. Мальер, 2023) і іншыя.
Фільмаграфія:
■ прыяцель Юры -“І ніхто іншы” (1967),
■ участковы Максім — “Мы — хлопцы жывучыя” (1974),
■ эпізадычная роля — “Раскіданае гняздо” (1981),
■ мецэнат Павел Міхайлавіч Траццякоў — “Крыж на зямлі і поўня ў небе” (1992).