Кажура, А. Бясконца кружыцца планета Куляшова / Аліна Кажура // Магілёўскія ведамасці. — 2025. — 18 красавіка. — С. 13.
У МДУ імя А.А. Куляшова падвялі вынікі адкрытага літаратурнага конкурсу «I кружыцца планета Куляшова», які праводзіла Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з універсітэтам
Ролю мадэратараў на ім выконвалі кіраўнік абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека і прарэктар па вучэбнай рабоце універсітэта, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзінір Ясеў, які ўзначальваў журы.
Пачалося свята з песні Ігара Лучанка на словы Аркадзя Куляшова «Алеся», якую выканаў вакальны ансамбль «Дети Поднебесной» — кітайскія студэнты МДУ.
Дзясяткі творцаў усіх узростаў прадставілі свае творы ў намінацыях «И вечность строки как вечность жизни», «Ад шчасця сэрца скача, як дзіця», «Ёсцьу паэта свой аблог цалінны…». Добрых твораў, на погляд Уладзіміра Ясева, аказалася нямала — іх аўтары былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.
— Універсітэцкі конкурс за некалькі гадоў перарос у рэспубліканскае і міжнароднае мерапрыемства, таму што ў гэтым годзе былі ўдзельнікі з Данецкай Народнай Рэспублікі і Іашкар-Алы, — адзначыў Алесь Казека.
Конкурс «I кружыцца планета Куляшова» праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай культуры сярод моладзі, прыцягнення ўвагі да літаратурнай спадчыны народнага паэта, а таксама для пошуку і развіцця творча-га патэнцыялу пачынаючых літаратараў.
Аліна КАЖУРА.