Зігуля, Н. Пасеяць, падкарміць, абараніць… / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2025. — 8 мая. — С. 10.
На Магілёўшчыне поўным ходам ідзе сяўба кукурузы, грэчкі і проса
Таксама працягваецца падсеў траў, перазалужэнне лугапашавых угоддзяў, уцягванне ў абарот меліяраваных зямель, якія былі ўведзены летась.
— Кукуруза на 6 мая была пасеяна болей чым на палове плошчаў — 51 %, — расказвае начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія ГУЛІНСКАЯ. — Лідзіруюць Кіраўскі, Горацкі, Бялыніцкі раёны. Пачалася сяўба грэчкі. На 6 мая яе было пасеяна 300 гектараў (6 %) з 4600. Сёлета мы паменшылі яе пасевы, паколькі ёсць запасы. Пакуль усё, што было намечана па структуры пасяўных плошчаў, выконваецца.
У завяршальную фазу ўступіла сяўба яравьіх культур. На раніцу аўторка імі было засеяна больш чым 237 тысяч гектараў — 72% ад запланаванага. Працягваецца пасадка бульбы. Сёлета аб’ёмы плошчаў гэтай культуры павялічыліся амаль удвая. Калі летась пад бульбу адводзілася 1800 гектараў, то сёлета ў сувязі з павышанай запатрабаванасцю — 3500. Гародніны таксама высаджваецца больш. Летась абмежаваліся 870 гектарамі, сёлета плануецца высадзіць амаль 1800. Базавыя гаспадаркі па гародніне на Магілёўшчыне — бабруйскае ТАА «Веом», глускія фермеры, ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага», «Фірма «Кадзіна» Магілёўскага раёна — працягваюць пасадку буракоў, морквы і іншых культур.
Магілёўскія аграрыі шмат увагі ўдзяляюць арганікі, падкормцы яравых збожжавых. Працягваецца абарона рапсу ад шкоднікаў, а таксама лёну, усходы якога ўжо з’явіліся, вядзецца яго падкормка мікраэлементамі. Не-каторыя гаспадаркі прыступілі да ўборкі палосных азімых, якія былі пасеяны на кармавыя мэты. Убрана 489 гектараў з 26 тысяч.
Кіраўскі раён лідзіруе па сяўбе кукурузы — на 6 мая тут ужо засеяна 66 % плошчаў.
— Акрамя гэтага, саджаем бульбу і гародніну, займаемся доглядам культур, падкормкай, вывозім арганіку, — пералічвае вясновыя работы першы намеснік дырэктара ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Аляксандр ЖЫЛІНСКІ. — З гародніны акцэнт робім на цыбулю, моркву і буракі. Пасля 9 мая будзем высаджваць у поле капусту. Расада ўжо гатовая, але пакуль знаходзіцца ў цяпліцы.
Па словах першага намесніка дырэктара, сёлета гаспа-дарка дадала ў пасевах да леташняга 15 гектараў цыбулі і 5 гектараў капусты.
Крыху ўскладняе палявыя работы надвор’е, якое сёлета асабліва пераменлівае. Калі было холадна, у садзе акурвалі пладовыядрэвы, якія ўжо пачалі цвісці. Задымление, кажа спецыяліст, крыху змякчае мароз. Іншага спосабу абараніць дрэўцы няма. Плошчы вялікія, усё не накрыеш.
Цікаўлюся, ці можна падстрахавацца і абараніць сябе на выпадак неўраджаю адгіой культуры іншай?
— Мы не сеем непрыдатныя для нашага клімату культуры, — кажа Аляксандр Жылінскі. —Азімы ячмень, канешне, адчувальны да холаду, але апошнія гады не падводзіў. Уносім мікраэлементы, гумінавыя кіслоты, амінакіслоты, каб зняць стрэс з раслін. Гэта дапамагае.
Аляксандр Жылінскі прызнаецца, што сёння ў гаспадарцы работ асабліва шмат, і, каб усё трымаць пад кантролем, у дзень прыходзіцца намотваць на аўто 150—200 кіламетраў. Гэта ўлічваючы тыя 300 гектараў угоддзяў, якія знаходзяцца на адлегласці 30 кіламетраў ад цэнтральнай сядзібы.
Дзяржава падтрымлівае сельскія гаспадаркі. Дызпаліва, угнаенні — усё гэта яны набываюць з адтэрміноўкай плацяжу. За мінулы год ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага» атрымала дапамогу ў памеры тры мільёны рублёў.
Гаспадарка вядомая яшчэ і тым, што рэгулярна радуе жыхароў краіны смачнымі агуркамі і таматамі.
— Сёлета нашы агуркі з прылаўкаў нават не знікалі, — адзначае Аляксандр Жылінскі. — Мы прапанавалі спажыўцам святлолюбівы варыянт, які пладаносіць амаль цэлы год. А цяпер у рост пайшлі і таматы. Так што вітамінамі насельніцтва забяспечана.
Нэлі ЗІГУЛЯ.