Дарогамі вайны

Сінькевіч, Г. Дарогамі вайны / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 13 мая. — С. 15.

“Іх імёны ў гісторыі Перамогі” — кнігу з такой назвай стварыў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 46 Магілёва Аляксандр Кіркалаў.

Ідэя напісання кнігі не ўзнікла спантанна. Падчас заняткаў з навучэнцамі неаднаразова даводзілася чуць ад іх сямейныя ўспаміны пра продкаў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Ды і няма ў Беларусі сям’і, якую 6 не закранула трагедыя Вялікай Айчыннай, бо загінуў у той вайне кожны трэці грамадзянін нашай краіны. Так і прыйшло рашэнне сістэматызаваць гэтыя звесткі і захаваць іх у адзіным друкаваным выданні, — падзяліўся Аляксандр Фёдаравіч.

— Усяго на старонках выдан-ня знайшлі адлюстраванне лёсы 43 салдат і афіцэраў. Родныя нашых навучэнцаў і настаўнікаў былі лётчыкамі і танкістамі, ваявалі ў пяхоце і артылерыі, змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў радах падпольшчыкаў і ў партызанскіх атрадах. За свабоду роднай зямлі яны здзяйснялі подзвігі, атрымлівалі баявыя ўзнагароды. Непасрэдна ў маёй сям’і ўдзельнікамі вайны былі 6 чалавек. Дзед Мікалай Кіркалаў служыў у контрразведцы, прайшоў усю Вялікую Айчынную, ваяваў у Японіі. Паказальная гісторыя прадзеда Іларыёна Кіркалава. Ён быў сапёрам, баявы шлях пачаў пад Магілёвам, а скончыў у Польшчы. У баях ім быў згублены медаль «За адвагу». Узнагароду на асабістым падворку знайшлі жыхары Шклоўскага раёна. Нядаўна ва ўрачыстай атмасферы медаль прадзеда быў уручаны нам, яго нашчадкам, — расказаў Аляксандр Кіркалаў.

Мужна змагаліся з фашызмам усе воіны, біяграфіі якіх прадстаўлены ў кнізе. Так, прадзед настаўніцы англійскай мовы Вольгі Петрушэні — Іосіф Свідзінскі — за свае подзвігі ўдастоены звания Героя Савецкага Саюза. У васьмікласніка Вадзіма Башарымава ваявалі пяцёра прадзедаў. Адзін з іх — Дзмітрый Чыбікаў — прайшоў не толькі Вялікую Айчынную, але і Грамадзянскую і Першую сусветную войны. Прадзядуля навучэнцаў Варвары і Цімафея Лабанавых — Рыгор Ільюшэнка — узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалям! «За адвагу»,»3а ўзяцце Берліна» «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй».

— Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі беларускага народа. Перамога, сённяшні мір і дабрабыт дасталіся нам дарагой цаной. Для зберажэння памяці і стваралася наша кніга, — адзначыў Аляксандр Фёдаравіч.

Па яго меркаванні, трэба ўдзяляць большую ўвагу далучэнню падрастаючага пакалення да захавання гістарычнай праўды. У планах педагога — працягваць стварэнне падобных кніг, а таксама распрацоўваць для школьнікаў экскурсійныя маршруты па месцах баявой славы.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.