Для устойлівага развіцця

Сінькевіч, Г. Для ўстойлівага развіцця / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 10 чэрвеня. — С. 12.

Наватарскія ідэі, аўтарскія распрацоўкі, перадавы вопыт у навучанні і выхаванні дзяцей прадставілі педагогі Магілёўшчыны на абласным фестывалі інавацый.

Зараз па вобласці інавацыйнай дзейнасцю займаюцца 128 устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі. Тэматыка экспериментальных пляцовак даволі разнастайная. Значна, што ўсе інавацыі ажыццяўляюцца ў інтарэсах устойлівага развіцця сферы адукацыі рэгіёна.

— Педагагічным калектывам, якія задзейнічаны ў рэалізацыі інавацыйных праектаў, аказваецца пастаянная кансультатыўная падтрымка. Для настаўнікаў рэгулярна арганізуюцца семінары,

канферэнцыі, майстаркласы. Штогадовай традыцыяй з’яўляецца і метадычны фестиваль, які дае педагогам магчымасць прадэманстраваць прамежкавыя вынікі работы, — расказала метадыст аддзела педагагічных інавацый Магілёўскага дзяр-жаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Дзіна Лусцянкова.

Сёлета прэзентавалася мноства цікавых напрацовак. Так, у спецыяльнай школе № 2 Магілёва выбудавалі сістэму ўзаемадзеяння вучняў з АПФР і іх норматыповых аднагодкаў. Творчая супольнасць вучыць дзяцей талерантнасці і павазе адно да аднаго. У сярэдняй школе № 1 Бялыніч імя М.І.Пашкоўскага стварылі комплекс вучэбных, факультатыўных, пазакласных заняткаў і дидактичных матэрыялаў для станаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў. Педагогі партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі Магілёва і Магілёўскага раёна зрабілі лічбавы дапаможнік па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. А вось у сярэдняй школе № 28 Магілёва імя А.А.Мельнікава дзейсна займаюцца фарміраваннем метапрадметных кампетэнцый вучняў.

— Сёння патрэбна творчая моладзь, здольная самастойна прымаць рашэнні на карысць роднай краіны. Каб выпускнікі выходзілі са школы з умением прымяняць тэарэтычныя веды ў рэальных жыццёвых сітуацыях, на працягу вучобы трэба актыўна развіваць у іх метапрадметныя кампетэнцыі. У рамках інавацыі стварыла адпаведную настольную гульню, адукацыйны блог, канструктар метапрадметнага урока, інтэрактыўны плакат з адлюстраваннем выхаваўчага патэнцыялу заняткаў, — паведаміла настаўніца англійскай мовы Кацярына Драздова.

— Да інавацыі падключыліся мінулай восенню. Але ўжо распрацавалі праграму для забес-пячэння прафесійнага і асабістага росту педагогаў. Аказваем неабходную дапамогу ў павышэнні кваліфікацыі, рабоце з адоранымі вучнямі, арганізацыі даследаванняў, выхаванні дзяцей. Супрацоўніцтва выдатна матывуе калег на ўдасканаленне майстэрства, — падзялілася настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Ковалева.

Падчас фестивалю педагогі не толькі дэманстравалі інавацыйныя прадукты. На пленарным пасяджэнні і тэматычных секциях яны абменьваліся думкамі, поглядамі, меркаваннямі. Лепшы вопыт быў рэкамендаваны да трансляцыі і распаўсюджання.