Па крупінках

Сінькевіч, Г. Па крупінках / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 18 ліпеня. — С. 12.

Подзвіг у імя будучыні. Такую гучню назву атрымала ўнікальная кніга, выдадзеная Магілёўскай абласной арганізацыяй іірафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Зборнік прысвечаны настаўнікам, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну.

Работа над стварэннем кнігі вялася больш за год. Складала выданне вялікая каманда аднадумцаў пад куратарствам рэктара Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіла Жудро.

— Інфармацыю збіралі ў літаральным сэнсе па крупінках: сустракаліся і размаўлялі з роднымі герояў, працавалі ў архівах. Пасля ўсе звесткі правяраліся, абагульняліся, структураваліся. У выніку ў змест кнігі ўвайшло апісанне жыццёвага шляху 39 педагогаў — кіраўнікоў навучальных устаноў. Кожны з іх — выбітная асоба, прыклад сапраўднага патрыёта. Магілёўскія настаўнікі не толькі здзяйснялі подзвігі на франтах і ў партызанскіх атрадах, але і ўнеслі важкі працоўны ўклад у аднаўленне сферы адукацыі ў пасляваенны час, — расказала старшыня галіновага абкама прафсаюза Людміла Старасціна.

Прэзентацыя выдання прайшла ва ўрачыстай атмасферы. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці, дэпутаты, аўтары, дзеці, унукі і праўнукі герояў кнігі.

Пакуль выпушчаны экспериментальны тыраж у 60 экзэмпляраў. Кнігі перададзены сем’ям і ўстановам адукацыі вобласці. Электронная версія зборніка ў свабодным доступе размешчана на сайце абласной прафсаюзнай арганізацыі. Ініцыятыву па захаванні гістарычнай памяці падтрымаў Беларускі прафсаюз работнікаў адукацьіі і навукі. Праект плануецца маштабаваць у разрэзе краіны.