Зігуля, Н. Прыгажосць, гармонія і веліч музыкі / Нэлі Зігуля // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 31 кастрычніка (№ 41). — С. 1, 2.
Юбілейны міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер — 2025» аб’ядноўвае выканаўцаў з розных краін свету
Гэты тыдзень праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Акрам я сустрэч з вядомымі і дарагімі шматлікай публіцы артыстамі ў горадзе працуюць выставы, тэатральныя пляцоўкі, адбываюцца кінапаказы, прысвечаныя гэтай падзеі.
Вялікі гала-канцэрт пачаўся з віншавальнага адраса гасцям, удзельнікам і арганізатарам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2025» ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які зачытаў міністр культуры Руслан Чарнецкі. У пасланні адзначана, што доўгія гады форум уносіць значны уклад у развіццё культурнага жыцця краіны і садзейнічае фарміраванню ідэй творчай пераемнасці. «Фестываль набірае моц і прапаноўвае гледачам цікавыя праекты, пашырае кола адданых прыхільнікаў. У гэтыя святочныя дні канцэртныя пляцоўкі Магілёўскага краю ператвараюцца ў прастору натхнення, дзе кожнае выступление раскрывав прыгажосць, гармонію і веліч музыкі», — гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматлікія папулярныя выканаўцы з розных краін свету чарговы раз парадуюць сваім талентам і віртуозным майстэрствам, а шматгранная і насычаная праграма аб’яднае аматараў сапраўднага мастацтва». Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам і гледачам фестывалю моцнага здароўя, новых поспехаў і выдатнага настрою.
Першыя фестывальныя мерапрыемствы стартавалі яшчэ ў нядзелю, а ў аўторак на сцэне Лядовага палаца адбылося ўрачыстае адкрыццё з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі і міністра культуры Руслана Чарнецкага.
«Як можна не любіць нашы старыя песні — не спяваць іх, не ўспамінаць? — дзеліцца сваім меркаваннем міністр культуры. — Асабіста я да іх стаўлюся з вельмі цёплым і пазітыўным пачуццём настальгіі, якое грэе душу. У кожнага новага пакалення ёсць свае любімыя хіты. Нашы маладыя людзі пасталеюць, і ў іх таксама застануцца ў памяці свае песні, якія яны будуць успамінаць. Гэта цудоўны фестываль, без якога немагчыма ўявіць культурную прастору Беларусі».
Сёлета «Залаты шлягер» адзначае 30-годдзе свайго існавання. Ен быў створаны ў 1995 годзе для захавання і папулярызацыі лепшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры ў музычным і песенным напрамках, а таксама для абмену гэтымі культурнымі каштоўнасцямі. Удзельнікамі фестывалю на працягу 30 гадоў станавіліся яркія зоркі айчыннай і замежнай эстрады з 25 краін свету. Ен заўсёды трымаў высокую марку.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка нагадаў, што менавіта Аляксандр Лукашэнка ў 1995 годзе падтрымаў прапанову аб правядзенні гэтага мерапрыемства.
— Фестываль — гэта не толькі канцэрты з удзелам зорак, ён шырэй і больш, — падкрэсліў падчас афіцыйнага адкрыцця Анатоль Ісачанка. — Ідэя яго стварэння — аб’яднаць розныя эпохі. Сёння розныя пакаленні прыходзяць атрымаць новыя ўражанні і акунуцца ў прыемную настальгію гледачоў запрасілі вядучыя гала-канцэрта — народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Харацьян і беларуская тэлевядучая Марыяна Муранкова. А прыемных хвалюючых хвілін у гэты вечар было шмат. На сустрэчу з Залатым шлягерам» у Магілёў завіталі народны артыст Беларўсі Аляксандр Ярмоленка і ансамбль «Сябры», народны артыст Беларусі Васіль Раінчык і яго таленавітая вучаніца Вікторыя Алешка, заслужены калектыў Рэспублікі Беларусь «Песняры», арт-група «Беларусь!», Жанет, Ірына Дарафеева, народная артыстка Расіі Таццяна Аўсіенка, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксей Глызін, Марына Хлебнікава, трупы Стаса Наміна, «Лесапавал», «Дынаміт», грузінскі гурт «Bravo metehi», італьянскі спявак і прадзюсар Рыкарда Фарэзі.
Пасля гала-канцэрта гледачы ахвотна дзяліліся настроем адзін з адным і з нашай газетай. «Мне вельмі спад’абалася, — прызналася Алена Васілеўская. — Я ішла на сустрэчу са сваім любімымі артыстамі — Дзмітрыем Харацьянам, «Песнярамі», «Верасамі» — эмоцыі перапаўняюць ад гэтых хвалюючых імгненняў». Алена прыйшла разам са сваімі сяброўкамі — Вольгай, Жанай, Ірынай. Ірына нават дзеля гэтага канцэрта прыехала ў Магілёў з Мінска. «Поспех «Залатога шлягера»» ў тым, што гэта народны фестываль», — прызналіся сяброўкі.
Святочныя канцэрты фестывалю праходзілі ў Лядовым палацы спорту і Палацы культуры вобласці ў Магілёве, Палацы мастацтваў у Бабруйску, раённым цэнтры культуры — у Крычаве, на іншых пляцоўках. Шмат эмоцый падарылі магіляўчанам і гасцям горада сустрэчы з народным артыстам Расіі Алегам Газманавым, сольнік якога адбыўся ў Лядовым палацы ў сераду, з паэтам-песеннікам Віктарам Дорыным, гуртом «Кабрыялет», актэтам балалаечнікаў Віцебскай абласной філармоніі «Віцебскія віртуозы».
Для аматараў эстраднай песні ў стылі дыскатэк 80-90-х гадоў у Палацы культуры вобласці і Лядовым адбыліся танцавальныя вечары «Сустрэнемся на танцпляцоўцы» з удзелам МС Andrei YurchencoF (Андрэя Юрчанкава), DJ Mazhor (Стаса Мажорава) і артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі, а таксама «Улётная дыскатэка» з удзельнікамі гурту Cosa Nostra і трыа «Ружовыя ружы».
На працягу фестывалю ў выставачнай зале Палаца культуры вобласці працавала мастацкая майстэрня і праходзіла рэтравыстава карцін «Залаты шлягер збірае сяброў». З дапамогай вядомага беларускага мастака Анатоля Концуба артысты з 2009 года (менавіта тады пачалася гэтая цікавая традыцыя) намалявалі ўжо 160 карцін. Дакладней, мастак прапаноўваў дапоўніць дэталямі спецыяльна зробленыя ім для «Залатога шлягера» нарыхтоўкі.
Гэтым разам калекцыя папоўніцца яшчэ 10 карцінамі. Напрыклад, Аляксей Глызін пажадаў пазначыць на маляўнічым палатне з вадаёмам лодку і чалавека ў ёй. Свой твор ён назваў так: «Адзінокі рыбак».
У прэс-цэнтры «Творчая майстэрня» прайшлі сустрэчы з зоркамі беларускай, расійскай і замежнай эстрады. Напрыклад, для Ірыны Дарафеевай «Залаты шлягер» стаў дэбютам у творчай кар’еры. Менавіта на ім яна атрымала свой першы сур’ёзны прыз — перамагла на конкурсе маладых выканаўцаў. Яна выказала надзею, што ўсё лепшае, што было на гэтым фестывалі, павінна працягвацца. «Я вельмі рады, што трапіў у Магілёў, — прызнаўся Аляксей Глызін. — Прыехаў у пяць гадзін раніцы і доўга гуляў па горадзе, вывучаў яго куточкі. Пабываў на пешаходнай вуліцы, дзе шмат цікавых месцаў. Наогул, я вельмі рады ўпершыню прыехаць на гэты фестываль». На гала-канцэрце па просьбах магіляўчан ён праспяваў свой неўміручы хіт «Зімні сад». Удзельнікі грузінскага гурту «Bravo, metehi» паведамілі, што для іх вялікі гонар выступіць перад беларускім гледачом. «У нас такое адчуванне, што калі прыязджаем з Грузіі, вяртаемся да сябе на радзіму, — казалі яны. — Дзякуй за добрыя пачуцці, добразычлівасць. Тут жыве самая шчырая публіка, якая можа авансам дарыць апладысменты. I гэта вельмі прыемна». «Фестываль сапраўды аб’ядноўвае людзей многіх нацыянальнасцей, многіх краін, і гэта нам вельмі прыемна, — выказалася Марына Хлебнікава. — За кулісамі мітусня, меркаванні пра тое, я к сустрэнемся з гледачамі, якія песні для іх праспяваем. Вельмі ўдзячная арганізатарам фестывалю гледачам».
— Фестываль — гэта не толькі канцэрты з удзелам зорак, ён шырэй і больш, — падкрэсліў падчас афіцыйнага адкрыцця Анатоль Ісачанка. — Ідэя яго стварэння — аб’яднаць розныя эпохі. Сёння розныя пакаленні прыходзяць на канцэрты «Залатога шлягера», і ўсе адчуваюць сябе камфортна. На ім выступалі Валерый Абадзінскі, Людміла Зыкіна, Аляксандра Пахмутава, Мікалай Дабранраваў і шматлікія іншыя зоркі. Гэта мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх людзей. Кожны з нас знаходзіць тут тое, што яму патрэбна.
Між тым «Залаты шлягер» працягваецца. У суботу і нядзелю прыхільнікаў творчасці народнай артысткі Расіі Ларысы Долінай чакае сустрэча з любімай выканаўцай у Магілёве і Бабруйску. Фінальныя мерапрыемствы фестывалю адбудуцца ў панядзелак, 3 лістапада. У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна пройдзе выстава-прэзентацыя твораў вядомых празаікаў і паэтаў Магілёўшчыны «Па старонках «Залатога шлягера»», а ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Яўгена Глебава адбудзецца канцэрт — творчая сустрэча з элементамі майстар-класа эстрадна-джазавага аркестра Башкірскай філармоніі імя X. Ахметава з Уфы.
Нэлі ЗІГУЛЯ