Быць саюзнікамі і паплечнікамі

Сінькевіч, Г. Быць саюзнікамі і паплечнікамі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 19 верасня (№ 70). — С. 5.

У Магілёве адбыўся маштабны педагагічны НЕсавет. Мерапрыемства з удзелам намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай аб’яднала прадстаўнікоў навучальных устаноў вобласці.

На тэматычнай выставе, apгaзаванай на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці, дэманстраваўся лепшы вопыт настаўніцтва ў справе выхавання падрастаючага пакалення. Педагагічныя калектывы ажыццяўляюць шэраг адметных ініцыятыў, накіраваных на фарміраванне ў дзецях духоўна-маральных якасцей, грамадзянскасці, патрыятызму.

Ужо знакавым стаў праект «#Мая зямля Прыдняпроўе». Ён звязвае дзіцячыя сады, школы, каледжы, універсітэты. У рэалізацыю ўцягнуты дашкольнікі, вучні, студэнты.

— Навучэнцы масава вывучаюць гісторыю краіны праз гісторыю роднага краю. Работу будуем так, каб любое дзіця магло праявіць свае здольнасці і таленты. Пастаянна пашыраем колькаець сацыяльных партнёраў. Але самай магутнай рухаючай сілай ініцыятывы з’яўляюцца педагогі. Яны натхняюць і вядуць за сабой вучняў, з’яўляюцца для іх прыкладам, — расказала метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Таццяна Вянглоўская.

Эфектыўныя напрацоўкі прэзентаваліся па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі аб’яднаннямі, па далучэнні навучэнцаў да стваральнай працы. Нестандартный падыходы настаўнікі шукаюць іў правядзенні заняткаў вучэбнай праграмы «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма». Так, у Горках у гэтым напрамку распрацавалі аўтарскі метадычны інструментарый.

— Стварылі серыю дыдактычных гульняў. Імкнёмся прыцягваць да заняткаў бацькоў. Сям’я — моцная апора для дзіцяці, таму выхаваўчую работу праводзім у педагагічна-бацькоўскім тандэме, — падзялілася метадыст Горацкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Васілеўская.

Адкрываючы педагагічны НЕсавет, Кацярына Пятруцкая падзякавала настаўнікам за пленную дзейнасць. Намеснік міністра таксама акрэсліла задачы ў выхаванні моладзі, над якімі трэба зладжана працаваць у бягучым навучальным годзе. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на пераемнасць у выхаванні «акцябронак — піянер — член БРСМ». У прыярытэце застаецца ўмацаванне супрацоўніцтва з бацькамі і грамадскімі арганізацыямі.

Было падкрэслена, што ў выхаваўчай рабоце не павінна быць фармалізму, абыякавасці, разрыву паміж ступенямі адукацыі. Класныя кіраўнікі, педагогі-арганізатары, намеснікі дырэктара павінны працаваць у звязцы, быць паплечнікамі і саюзнікамі, сумесна вырашаць узнікаючыя праблемы.

— Не кожнаму дзіцяці трэба вучыцца на 10, гэта зусім не абавязкова. Але кожнага мы павінны выгадаваць чалавекам.

Выхаванне — вялікая сістэмная праца. Аднак калі ўсе, ад настаўніка пачатковых класаў да класнага кіраўніка 11-га, будуць бачыць сваю ролю ў выхаваўчым працэсе і выразна выконваць ускладзеную на яго функцыю, то разам у нас атрымаецца выхаваць годнага чалавека, грамадзяніна, патрыёта.

Гэтага магчыма дасягнуць толькі ва ўзаемадзеянні на ўсіх ступенях адукацыі і ў супрацоўніцтве з бацькамі. Бо ў педагогаў і бацькоў задача адна — імкнуцца да таго, каб дзеці былі здаровымі і шчаслівымі, — адзначыла Кацярына Аляксандраўна.

Фармат НЕсавета знайшоў пазітыўны водгук сярод магілёўскіх настаўнікаў.

— Падчас нязмушанай гутаркі ўбачыла праблемныя моменты, атрымала пэўныя рэкамендацыі па выкараненні недахопаў. Карысць мерапрыемства ацаніла ў найвышэйшы бал, — падзялілася галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Кіраўскага райвыканкама Алена Вавілава.

— Даступна і зразумела былі прадстаўлены актуальныя выхаваўчыя пытанні, — дадала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 24 Бабруйска Інеса Туміловіч. — Наогул вельмі спадабаліся зносіны ў такім нефармальным ключы. Мы ўжо ўзялі на ўзбраенне ідэю правядзення бацькоўскіх НЁсходаў. Цяпер паспрабуем правесці і свой унутрышкольны педагагічны НЕсавет.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.