Пунчанко, І. На аднолькавых правах / Ірына Пунчанка // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 12 снежня. — С. 10.
Прэзентацыя выстаўкі «Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА»
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса г. Магілёва адбылася прэзентацыя выстаўкі «Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА», арганізаванай у межах аднайменнага інклюзіўнага выдавецкага праекта, які рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.
Былі прадстаўлены 16 кніг. У калекцыю ўвайшлі як дзіцячыя, так і дарослыя творы. Сярод аўтараў — Алесь Карлюкевіч, Сяргей Трахімёнак, Алесь Бадак, Іна Фралова і іншыя.
Асаблівая ўвага была нададзена шасці зборнікам вершаў, аўтарамі якіх сталі члены Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Адна частка кожнага выдання надрукавана шрыфтам Брайля, другая — павялічаным шрыфтам.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека, Жанна Міус, Вольга Бялова, Алёна Беланожка, чые хворы ўвайшлі ў праект, а таксама прадстаўнікі абласной арганізацыі «БелТІЗ» і сацыяльных устаноў.
3 прывітальнымі словамі выступілі начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Вольга Волахава і дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва Вольга Волкава. Яны адзначылі, што гэта не першы праект, рэалізаваны ўстановай пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і падкрэслілі, што падобныя ініцыятывы пацвярджаюць важную ролю бібліятэкі ў забеспячэнні роўнага доступу да культуры і адукацыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Падчас падрыхтоўкі выданняў улічвалася, што пры перакладзе тэксту на шрыфт Брайля аб’ём значна павялічваецца: адна старонка звычайнага друкаванага тэксту ператвараецца ў чатыры старонкі брайлеўскага набору. Таму для праекта адбіраліся невялікія творы, а самі кнігі выдаваліся на пластыкавых носьбітах — для павышэння трываласці і даўгавечнасці.
Усе выданні папоўняць фонд дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 2, дзе працуе адзіны ў Магілёве абанемент па абслугоўванні інвалідаў па зроку.
Ірына ПУНЧАНКА