Шчасцю — быць!

Сяліцкая, Н. Шчасцю — быць! / Наталля Сяліцкая // Роднае слова. — 2026. — № 5. — С. 73—75.

ДА 110-Г0ДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАТАНА ВОРАНАВА

Творчасць Натана Воранава (1916—1978), выдатнага савецкага беларускага; жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, займае годнае месца ў мастацтве XX ст. Яго працы знаходзяцца Нацыянальнмм мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Мастацкім музеі імя П. У Масленікава (Магілёў), а таксама ў прыватных зборах.

У даведніках і энцыклапедыях пра Натана Воранава можна прачытаць, што ён, у першую чаргу, быў майстрам сюжэтна-тэматычнай карціны гісторыка-рэвалюцыйнага і ваеннага зместу. Жывапісец працаваў у кантэксце сацрэалізму, прытрымліваючыся асноўных догмаў гэтага “адзіна правільнага метаду”. Ён заўсёды займаў актыўную грамадскую пазіцыю. Неаднаразова выбіраўся членам праўлення Саюза мастакоў БССР, з 1963 да 1965 г. выконваў абавязкі старшыні. З 1966 г. выкладаў на кафедры жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Фармальна мастак быў верны ідэалам свайго часу. Пры гэтым творчая спадчына Натана Воранава — з’ява асобная, нечаканая і ў чымсьці парадаксальная.

Натан Майсеевіч Воранаў нарадзіўся 19 мая 1916 г. y Магілёве. Бацька быў мастаком і выкладаў у мясцовай мастацкай школе. Відавочна, што творчая атмасфера, у якой рос хлопчык, паўплывала на яго жаданне прафесійна займацца мастацтвам. Да 1947 г. (да адкрыцця Мінскага мастацкага вучылішча) на тэрыторыі Беларусі галоўнай навучальнай установай па прафесійнай падрыхтоўцы быў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Менавіта туды ў 1931 г. паступіў Натан, дзе правучыўся да 1934 г. Яго настаўнікамі сталі знакамітыя Іван Ахрэмчык і Фёдар Фогт. Потым на працягу года Н. Воранаў выкладаў жывапіс і малюнак у 3-й і 20-й школах Магілёва, а ў 1935 г., калі быў уведзены чацвёрты курс навучання ў Віцебску, працягнуў вучобу. У тэхнікуме ён праявіў сябе як выдатны студэнт з велізарным творчым патэнцыялам. Ужо з 1933 г. малады мастак стаў удзельнічаць у выстаўках.

У 1936 г. у ліку найлепшых вучняў ён быў накіраваны ў Ленінград у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Рэпіна. Яго галоўным настаўнікам стаў знакаміты Аляксандр Асьмёркін, ён даў добры старт маладому чалавеку. Натан Воранаў многае пераняў ад свайго выкладчыка. У свой час А. Асьмёркін быў актыўным удзельнікам выставак знакамітай трупы “Бубновы валет”. Яго творчасць зазнала моцны ўплыў французскага фавізму і кубізму, а таксама мастацкай сдадчыны П. Сезана. А. Асьмёркін сябраваў з Г. Ахматавай, С. Ясеніным, Л. Гумілёвым, Л. Уцёсавым, П. Канчалоўскім, В. Мандэльштамам і інш. Аповеды пра гэтых яркіх асоб і шматгадзінныя гутаркі пра мастацтва захаплялі і натхнялі маладога мастака на пошукі ўласнага творчага шляху. У 1941 г. у інстытуце з поспехам прайшла першая персанальная выстава Н. Воранава. Гэта быў апошні курс перад дыпломам. Улетку малады чалавек павінен быў ехаць на мастацкую практыку ў Карпаты…

Аднак 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. Студэнт меў права застацца у Ленінградзе да заканчэння вучобы, але ён прыняў зусім іншае рашэнне. Пасля каротка-тэрміновай вучобы ў 3-м артылерыйскім вучылішчы (г. Кастрама) Н. Воранаў добраахвотна пайшоў на фронт. Маючы магчымасць. пазбегнуць страшнай долі ваенных гадоў, ён абраў, мабыць, самы складаны, але годны шлях.

Натан Воранаў прайшоў праз усю вайну. У свае няпоўныя 30 гадоў ён камандаваў батарэяй 45-міліметровых супрацьтанкавых гармат на Паўднёва-Заходнім фронце (1941-1942); пазней быў; камандзірам узвода разведкі 77-га артылерыйскага палка 248-й стралковай дывізіі на 4-м Украінскім фронце. Тройчы знаходзіўся на мяжы фізічнай, а аднойчы — на мяжы творчай смерці. У 1942 г. быў паранены ў нагу. Пазней асколак міны прайшоў у міліметры ад сэрца. А ў лютым 1945 г., калі перамога была зусім блізка, асколкі варожай міны трапілі ў вочы. На нейкі час ён страціў самае важнае для мастака — зрок…

На наш погляд, менавіта гэты факт з біяграфіі шмат у чым вызначыў асаблівасці далейшай творчасці Натана Воранава. Мастак, знаходзячыся ў доўнай цемры, мроіў пра… колер! Такая чалавечая прырода — толькі пазбавіўшыся чагосьці вельмі важнага ў жыцці, мы начынаем гэта па-сапраўднаму шанаваць. У ленінградскім шпіталі, прыкаваны да ложка, Натан Майсеевіч успамінаў, што калі быў у 1941 г. на канікулах у бацькоў, пісаў букет бэзу ў вазе. Памяць захавала змену колеравай палітры таго простага нацюрморта ў залежнасці ад асвятлевня: як толькі нехта адчыняў дзверькў пакой — блікі клаліся на прадметы ўжо зусім па-іншаму, мяняўся каларыт з халоднага на залаціста-бэжавы. Яшчэ ўспаміналіся ўступныя экзамены ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, калі “сгрогі і прыдзірлівы” Ф. Фогт правяраў у абітурыентаў успрыманне колеру з дапамогай самаробнага альбома, яго старонкі нагадвалі чароўную вясёлку… Мастак, які аднойчы трапіў у поўную, цемру і цудам адтуль вярнуўся, на працягу ўсяго жыцця стане апяваць прыгажосць свету рэчыўнага, азоранага разнастайнасцю колеру ва ўсёй яго паўнаце. Колер назаўжды заняў галоўнае месца ў творчасці Натана Воранава.

На жыццёвым шляху майстра хапала выпрабаванняў. I ён прайшоў іх годна, вытрымаўшы экзамен на чалавечнасць і вернасць свайму пакліканню. Станаўленне як мастака ў пасляваенны час і сцвярджэнне творчасці ў культурным жыцці беларускай сталіцы таксама было нялёгкім. Але зрабіўшы той самы ўнутраны выбар, захаваў адчуванне шчасця і паўнаты быцця.

З арміі Натан Воранаў дэмабілізаваўся ў 1946 г. За заслугі перад Айчынай быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг». Аддаўшы свой грамадзянскі абавязак, Натан Майсеевіч цалкам заглыбіўся ў любімы свет мастацтва. У 1948 г. ён паспяхова скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Рэпіна з дыпломнай шматфігурнай кампазіцыяй “Рэйд Каўпака».

Прыехаўшы ў Мінск у 1949 г., Натан Воранаў упэўнена заявіў пра сябе як  высокапрафесійны мастак і вельмі хутка заслужыў глядацкае прызнанне і павагу калег, удзельнічаючы ў шматлікіх выстаўках. ЁЯ стварыў цэлую галерэю буйнамаштабных твораў на  гісторыка-рэвалюцыйную тэму, якія напісашы ў найлепшых традыцыях ленінградскай акадэмічнай школы жывапісу. Для кожнага палатна Н. Воранаў знаходзіў цікавае кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне. На наш погляд, сярод яго сюжэтных карцін вылучаецца позні твор “Памяці аднапалчан сорак першага” (1973). Выцягнуты гарызантальны фармат, высокая лінія гарызонту, тонкая палоска нізкага зімовага перадсвітальнага неба і тры фігуры салдат буйным планам, што пераадольваюць высокія гурбы. Пры гэтым твары байцоў немагчыма разгледзець — яны раствараюцца ў паўзмроку. Усю ўвагу мастак сканцэнтраваў на дэталях, нюансах, якія дазваляюць адчуць напружаную, цяжкую атмасферу, настрой, час. Ён падпарадкаваў сродкі мастацкай выразнасці галоўнай ідэі — стварэнню карціны-сімвала, вобраза, прынцыпова пазбягаючы прамой ілюстрацыі і літаратурнасці.

Сёння, з улікам аб’ектыўнага часавага аддалення ад савецкай эпохі, мы можам сказаць, што ў першую чаргу Натан Воранаў быў мастаком абсалютнага жывапіснага слыху. Для найлепшых яго карцін характэрна тонкая танальная аркестроўка. Майстар ставіў у цэнтр жывапісных пошукаў не аб’ект, які павінен быць намаляваны, а адчуванне. Ён віртуозна спалучаў складаныя, блізкія адценні, ствараючы глыбіню і нюансы ў фарбавым слоі. Бо для яго было не прынцыповым, што адлюстроўваць, перадавікоў вытворчасці, заводскія трубы, гістарычныя сюжэты, спякотнае лета, халодную зіму, дзіцячыя вобразы, інтэр’ер уласнай майстэрні… Галоўным было як гэта зрабіць. Яго колеравая стыхія палотнаў зачароўвае. “Калі, захапляючыся карцінай, мы забываемся пра мастака, гэта для яго найвышэйшая пахвала” (Ф. Шылер). На творы Натана Воранава хочацца глядзець доўга, заглыбляючыся у прастору палатна. Колер выступае проста інструментам, ён вядучая сіла ў карціне, якая перадае настрой і шмат у чым вызначае сэнс.

Думаецца, што менавіта ў жанрах партрэта, пейзажу і асабліва нацюрморта, да якіх творца вельмі часта звяртаўся, галоўным застаецца ўнутраны, сімволіка-паэтьічньі змест мастацтва. Ён быў чалавекам, што адгукаўся на прыгажосць свету, якая, безумоўна, існавала ў вачах геніяльнага каларыста. Менавіта ў гэтых “малых” жанрах жыве душа мастака, праз іх транслюецца самае важнае адчуванне, што зыходзіць ад сілы асобы Натана Воранава — шчырае захапленне жыццём. Нібы кожны раз, стоячы перад чыстым палатном, ён робіць выбар на карысць жыцця. Пачынаючы працу, кожны раз нібы кажа са’бе: шчасцю — быць!

Пераклад з рускай мовы.