Каспяровіч, М. Асоба з шармам и характарам / Марыя Каспяровіч ; гутарыла Віялета Грынкевіч // Культура. — 2026. — 26 чэрвеня (№ 26). — С. 8—9.
Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Марыя Каспяровіч упэўнена: сучасная беларуская жанчына — чалавек шматгранны. I найлепшы доказ таму — уласны прыклад нашай гераіні. Паспяховы кіраўнік і клапатлівая маці траіх дзяцей расказвае пра кар’ерныя поспехі і крыніцы натхнення, а таксама пра актуальныя праекты і планы ўстановы, якую ўзначальвае.
— Марыя Сяргееўна, давайце на хвілінку акунёмся ў мінулае. З чаго пачалася ваша прафесійная гісторыя?
— Усё пачынаецца з любові да жыцця і да сваей справы. Я заўсёды імкнулася туды, дзе змагу быць патрэбнай Радзіме. Свядома паступіла на гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Асабліва падабалася культуралогія. Я захаплялася тым, як цесна звязаны культура і грамадства, як моцна яна ўплывае на нашы самавыяўленне і каштоўнасці.
Сем гадоў выкладала гісторыю ў школе. Далейшым этапам стала праца ў аддзеле па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Затым — кіраўніцтва кінатэатрам “Радзіма”. Назапасіўшы досведу, узначаліла Магілёўскі кінавідэапракат: прызначэнне на пасаду адбылося ў 2023 годзе.
— Чым вас захапіла гэтая сфера?
— Кіно — асаблівы від мастацтва. Недарма яго лічаць люстэркам нашага жыцця… Сёння сумеснае наведванне кіно — цэлая падзея! У эпоху лічбавай адзіноты кінатэатры спрыяюць збліжэнню людзей: згуртоўваюць сем’і, сяброў, дапамагаюць зараджэнню першых раманігычных пачуццяў.
— Раскажыце, калі ласка, пра Магілёўскі кінавідэапракат, яго працу. Што ў фокусе ўвагі?
— Арганізацыя сеансаў на тэрыторыі нашай вобласці і папулярызацыя нацыянальнага кінапрадукту. У дзейнасці кінатэатраў, дарэчы, імкнёмся ўкараняць выхаваўчы кампанент — дапамагаюць айчынныя стужкі, куды закладзены культурны код сучаснага беларуса. Сёння дзякуючы сістэмнай працы пракату беларускія фільмы можна пабачыць у самай аддаленай вёсцы Магілёўшчыны нават у дзень прэм’еры.
У цяперашніх умовах кінатэатры змагаюцца за ўвагу кожнага гледача, таму дзейнасць выходзіць за межы традыцыйнага фармату, каб захаваць актуальнасць. Нашы пляцоўкі не толькі пра паказы. Гэта месцы, дзе праводзяцца знакавыя дзяржаўныя мерапрыемствы і сустрэчы, фестывалі і жывыя трансляцыі спартыўных матчаў, ладзяцца захапляльныя экспазіцыі, прапануюцца прыцягальныя для моладзі паслугі. Да прыкладу, арганізоўваем фотасесіі і святочныя імпрэзы.
Яшчэ адзін важны напрамак — развіццё інтэрнацыянальных узаемасувязей. Спрыяе гэтаму ўдзел ў маштабных кінафорумах і цеснае сяброўства з Беларускім саюзам кінематаграфістаў, дзякуючы чаму мы далучыліся да мемарандума аб супрацоўнцтве з прафесіяналамі краін СНД у галіне кіно.
— Якія праекты зараз рэалізоўвае ўстанова? Чым напоўнены вашы будні?
—Адзін з самых значных — Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі аблвыканкам. Цікавасць да форуму з году ў год узрастае з боку як пачаткоўцаў, так і вядомых рэжысёраў. Рэкордным па колькасці ўдзельнікаў стаў леташні фестываль, што аб’яднаў 78 дзяржаў, 12 з якіх далучыліся ўпершыню! Дзякуючы “Анімаёўцы», пгго праводзіцца на нашых пляцоўках, пра Беларусь даведваюцца ў самых розных кутках свету.
Актыўна ўдзельнічаем у маштабных дзяржаўных мерапрыемствах. Добрая традыцыя — кінапаказы над адкрытым небам і падзеі, прысвечаныя Дню Перамогі. На рэспубліканскім свяце “Алексанцрыя збірае сяброў” сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” разгортваем вялікую пляцоўку, дзе ладзяцца паказы ў прысутнасці рэжысёраў і акцёраў, а таксама выставы. На іх прадстаўляем у тым ліку рэквізіт і касцюмы з легендарных айчынных карцін.
Вялікую зацікаўленасць выклікае абласны праект “Мастацтву кіно прысвячаецца”, арганізаваны да стагоддзя нашага кіно. Сёлета ён прысвечаны вобразу беларускай жанчыны ў нацыянальным кінематографе. Удзельнікі — людзі розных узростаў і прафесій. Па матывах айчынных стужак ахвотныя ствараюць вершы, музычныя кампазіцыі, афішы і фотаздымкі на аснове кадраў.
Асаблівай папулярнасцю сярод турыстаў і мясцовых жыхароў карыстаецца міні-тур ‘Тісторыя кінатэатра «Радзіма»”, дзе паказаны шлях ад зараджэння кінапракату ў Магілёве да сучасных лічбавых фільмаў. Найбольшую цікавасць у гасцей выклікае рэтраабсталяванне і прагляды карцін на плёнцы.
Рэалізоўваюцца ініцыятывы сумесна з Музеем Славы Магілёўшчыны, у асобнай зале якога праходзяць кінасеансы. Культурна-адукацыйны праект Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў “Ажыўшыя лісты вайны”, пгго атрымаў грант Прэзідэнта ў сферы моладзевай палітыкі, таксама стартаваў з пляцовак нашых кінатэатраў.
— У якім напрамку, на ваш погляд, сёння рухаецца беларускае кіно? Якія тэндэнцыі заўважныя?
— Найболып яскрава праяўляецца імкненне да культурнага суверэнітэту. У трэндзе жанравая разнастайнасць, стаўка на моладзевую творчасць, экранізацыя нацыянальнай гісторыі, адлюстраванне асаблівасцей нашага менталітэту. Працягваецца магутная перазагрузка. Наперадзе — няпростая пяцігодка. Трэба зноў заслужыць давер публікі.
Але станоўчыя перамены ўжо бачныя. З поспехам прайшлі прэм’еры мастацкіх фільмаў “Класная”, “Пераломны момант” і “Адно на дваіх”, пасля якіх беларусы загаварылі пра маладых рэжысёраў Кірыла Халецкага і Дзмітрыя Сароку, а імя Івана Паўлава стала яшчэ адным брэндам айчыннай кінашколы. Да таго ж стужкі раскрылі талент такіх перспектыўных акцёраў, як Ірына Мароз, Марыя Налецкая, Дзяніс Серыкаў, Аляксей Качан. Хочацца верыць у іх вялікую прафесійную будучыню!
— Што даламагае вашаму прадпрыемству дабівацца ўражальных вынікаў, нягледзячы на ўсе выклікі сучаснасці?
— Прафесіяналізм кадраў, дысцыпліна і чалавечнасць. Варта разумець, што за кожным дасягненнем — чысцінёй і прыемнай атмасферай у кіназалах, прывабнасцю афіш і высокай якасцю паказаў — стаіць вялізная камандная праца. А колькі сіл пакінута “па-за кадрам”! Таму так трэба ствараць умовы, дзе кожны адчувае сябе каштоўным і рэалізоўвае свой патэнцыял. Усё ж прафесіяналамі не нараджаюцца, а становяцца дзякуючы стараннасці і багаццю магчымасцей. I мне, як кіраўніку, асабліва важна бачыць гарызонты развіцця і ўсведамляць, якім чынам лепш выканаць пастаўленыя дзяржавай задачы. Варта памятаць, што аўтарытэтам надзяляе не пасада, а заслугі.
— Што вас, дарэчы, больш за ўсё матывуе і натхняе?
— Перш за ўсё — сям’я, мірная і поўная магчымасцей Беларусь, яе яскравыя поспехі і любімая Магілёўшчына! Бачу, як змяняецца гарадское асяроддзе і квітнеюць родныя вуліцы: Магілёў — дзіўны і перспектыўны горад, дзе хочацца жыць, тварыць і дасягаць новых вяршынь. Безумоўна, натхняюць і поспехі прадпрыемства, падтрымка кіраўніцтва вобласці і ўдзячная публіка.
— Якое месца ў сістэме вашых каштоўнасцей займаюідь кар’ерныя поспехі?
— Прафесійная рэалізацыя, на мой погляд, іграе каласальную ролю ў жыцці кожнага чалавека, дазваляе раскрыць інтэлектуальны і творчы патэнцыял, дае ўпэўненасць у будучыні і адчуванне важнасці працы. Але ў маім светаўспрыманні нічога не параўнаецца са шчасцем мацярынства. Быць узорам для дзяцей, захоўваць традыцыі продкаў на карысць краіны — менавіта ў гэтым бачу сваё галоўнае прызначэнне.
Як знаходзіце баланс паміж працай і домам?
— Справа цяжкая, але падуладная беларускай жанчыне. Падзялюся маім сакрэтам: трэба бьщь у моманце жыцця. Наогул, код беларускай жанчыны ў яе шматграннасці. Гэта такое магутнае спалучэнне ласкавасці і духоўнай сілы, працавітасці і мудрасці, упэўненасці і творчых здольнасцей… Адным словам, сучасная беларуская жанчына — асоба з шармам і характарам. А побач з ёй — сапраўдны мужчына, здольны ўзяць на сябе частку клопагаў.
— Чым Магілёўскі кінавідэапракат парадуе нас у найбліжэйшай будучыні?
— Сярод самых яркіх і чаканых падзей — рэканструкцыя аднаго з найстарэйшых кінатэатраў краіны “Чырвоная Зорка”. Захаваўшы знешні выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці, будынак ператворыцца у сучасны шматзальны аб’ект. Таксама працягнем рэдызайн памяшканняў і абнаўленне абсталявання ў кінатэатрах “Космас” і “Радзіма”. Рыхтуем і цікавую экспазіцьпо да 90-годдзя з дня нараджэння земляка — таленавітага рэжысёра Віктара Цімафеевіча Турава. Разгорнецца яна ў “Радзіме”.
Паступова спраўджваецца яшчэ адна наша даўняя мара: заснаваная сёлета анімацыйная студыя “Карандаш” пачала ствараць першы кароткаметражны мультфільм, прысвечаны абароне Магілёва. Прэзентуем стужку, напэўна, на юбілейнай “Анімаёўцы” ў 2027 годзе.
Віялета ГРЫНКЕВІЧ