Крыніца душы маёй

Калініна, Г. Крыніца душы маёй / Ганна Калініна // Культура. — 2026. — 17 ліпеня (№ 29). — С. 11.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны аркестр рускіх народных інструментау Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацвтаў адзначае юбілей. 70 гадоў творчага пошуку, штодзённай працы і няспыннага натхнення сфарміравалі ўнікальную школу якая працягвае выхоўваць бліскучых музыкантаў.

АДКРЫВАЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ

Народны аркестр рускіх народных інструментаў Mariлёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пачаў сваю гісторыю ў 1956-м. Ініцыятарам стварэння быў выкладчык Магілёўскага музычнага вучылішча імя М.А. Рымскага-Корсакава Лазар Каганаў. Падрыхтоўка да Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве аб’яднала вакол творчай задумы каля 40 навучэнцаў і педагогаў — і калектыў хутка стаў адной з яркіх музычных візітовак установы. У 1964-м кіраўніцтва прыняў выпускнік Магілёўскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Леанід Іваноў. З яго імем звязаны перыяд імклівага творчага ўзлёту. Аркестр зрабіўся актыўным удзельнікам рэспубліканскіх і ўсесаюзных фестываляў, неаднаразова атрымліваў дыпломы найвышэйшай ступені, а вядомасць распаўсюджвалася далёка за межы Магілёўшчыны. Перакананне Леаніда Леанідавіча, што місія музыканта — адкрываць свету прыгажосць мастацтва, дагэтуль з’яўляецца духоўным камертонам калектыву.

У 1995-м эстафету прыняла Алена Цыганок. На той момант яна ўжо мела грунтоўную прафесійную адукацыю: скончыла Бранскае музычнае вучылішча па класе дырыжыравання, пасля — Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Аднак нават тэта не пазбавіла яе хвалявання.

— Музыка не пакідала майго жыцця з самага дзяцінства, як толькі мама прывяла мяне ў музычную школу. У 1990-м я прыехала ў Магілёў па размеркаванні. Тут пазнаёмілася з Леанідам Івановым. Калі ён прапанаваў мне ўзначаліць сваё любімае дзецішча, адчула і вялікі гонар, і адказнасць, і нават страх. Разумела, што прыходжу ў аркестр, які ўжо лічыўся адным з лепшых. Важна было зрабіць усё магчымае, каб ён працягваў развівацца, — узгадвае кіраўніца.

ПАДРУЧНІК МАЙСТЭРСТВА

Аснову аркестра складаюць навучэнцы музычнага аддзялення каледжа. Гучанне ствараюць домры (прымы, альты, басы), балалайкі розных рэгістраў, баяны, гуслі, а тэмбравае багацце ўзмацняюць флейта, кларнет і ўдарныя інструменты. Высокі выканаўчы ўзровень дазваляе калектыву выступаць разам з вядомымі беларускімі вакалістамі і інструменталістамі, заслужанымі артыстамі, лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выкладаючы дырыжыраванне і аркестравы клас, Алена Цыганок фарміруе рэпертуар так, каб кожная праграма адначасова выконвала некалькі задач: была цікавай слухачам, адкрывала новыя мастацкія гарызонты і дапамагала ўдзельнікам удасканальваць прафесійныя навыкі. Таму побач з творамі айчынных і рускіх кампазітараў гучаць класічныя і сучасныя партытуры, арыгінальныя сачыненні для народнага аркестра, маштабныя канцэртныя праграмы.

— Кожны твор — новая задача. Не выбіраем музыку толькі таму, што яна прыгожа гучыць. Яна павінна вучыць думаць, адчуваць форму і агульнае гучанне, працаваць у ансамблі. На базе аркестра праходзяць дзяржаўныя экзамены па дырыжыраванні, таму вельмі важна, каб кожная партытура станавілася яшчэ і падручнікам прафесійнага майстэрства, — адзначае Алена Васільеўна.

ЗАХОУВАЮЧЫ I РАЗВІВАЮЧЫ

Поспехі калектыву адзначаны на дзяржаўным і міжнародным узроўнях. Аркестр — дыпламант і ўладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымны таленавітай моладзі, неаднаразова станавіўся лаўрэатам буйных конкурсаў і фестываляў, сярод якіх — рэспубліканскі радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусг”, міжнародны конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне “Магілёўскія найгрышы”, рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах “Звонкія крыніцы”. З 2000 года аркестр носіць званне “народны”, а ў 2024-м атрымаў найменне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Прафесійны шлях Алены Цыганок таксама аздоблены шэрагам узнагарод — ад гарадскіх да рэспубліканскіх. Сёлета пералік папоўніў нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За уклад у развіццё культуры Беларуси” .

— Аднаму немагчыма стварыпь аркестр. Гэта вынік штодзённай працы музыкантаў, выкладчыкаў, канцэртмайстраў, усіх, хто на працягу 70 гадоў захоўваў і развіваў аркестравыя традыцыі. Для мяне галоўнае дасягненне — калі чалавек, які калісьці прыйшоў у калектыў сарамлівым першакурснікам, праз некалькі гадоў упэўнена выходзідь на сцэну як саліст, дырыжор і нават кіраўнік.

БЯСКОНЦАЕ НАТХНЕННЕ

Навучэнцы каледжа праходзяць выдатную школу калектыўнага музіцыравання і музычнага выхавання, знаходзяць сябе ў творчым асяроддзі і становяцца прызнанымі выканаўцамі. Сярод выпускнікоў — заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры і Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М А. Рымскага-Корсакава Віктар Акуловіч, які ўзначальвае аркестр народных інструментаў “Скамарохі”. Сваю прафесійную дарогу пачыналі таксама Пётр Вандзілоўскі, Віктар Валатковіч, Аляксандр Сасноўскі, Мікалай Алданаў і многія іншыя кіраўнікі творчых калектываў.

— Назва юбілейнага канцэрта “Крыніца душы маей” — з’явілася невыпадкова. Таленавітая моладзь, цудоўная беларуская прырода і людзі вакол — вось тая жыццядайная крыніца, якая дапамагае ствараць новыя праграмы і не спыняцца на дасягнутым. Сваім выхаванцам заўсёды паўтараю: талент без працы не прывядзе да сапраўднага поспеху, але і на адной стараннасці без унутраннага агню не дасягнеш майстэрства. Вельмі важна гарэць тым, што робіш толькі тады з’яўляюцца сілы ісці наперад і не баяцца складанасцей. Калі шчыра любіш сваю справу, усё абавязкова атрымаецца, — падсумоўвае гераіня.

Ганна Калініна