Iўковiч, Мiра. Народны зборнiк i рэтра-iмпрэза : [акцыя «Бiблiяпрыцемкi» у бiблiятэках Магiлёва] / Мiра Iўковiч // Лiтаратура i мастацтва. – 2015. – 28 жнiўня. – С. 14.
Альтэрнатыву ночы музеяў прапануюць бібліятэкі Магілёва. Маштабную акцыю «Бібліяпрыцемкі» правядуць 15 верасня гарадская бібліятэка імя К. Маркса і дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна, якія будуць адчынены для наведвальнікаў з 20.00 да 23.00.
У гарадской бібліятэцы імя К. Маркса адбудзецца імпрэза ў стылі 1920—1930-х гадоў з тэматычнай кінавіктарынай, эрудыт-шоу і салоннай гульнёй паводле класічных твораў. Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна пачне незвычайнае мерапрыемства з танцавальнага флэшмоба. Пройдзе шэраг майстар-класаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сучасных танцах і фатаграфіі. Госці кніжніцы стануць і ўдзельнікамі форум-тэатра, дзе атрымаюць магчымасць прапаноўваць нечаканы фінал для знакамітых класічных твораў. Героі розных кніг і коміксаў далучаць усіх жадаючых да займальнай квест-гульні «Паляванне на кнігу».