Бiблiятэчны дэтэктыў

Рагiн, Я. Бiблiятэчны дэтэктыў : [пра крэатыў у бiблiятэчнай справе УК «Цэнтралiзаваная сiстэма дзяржаўных публiчных бiблiятэк г. Магiлёва»] / Яўген Рагiн // Культура. – 2015. – 29 жнiўня. – С. 12.

Можна шмат разважаць пра тое, што ўваходзіць у абавязкі сучаснага бібліятэкара, а што — не. Радуе, што хтосьці не разважае, імкнучыся за-хаваць «недатыкальны гонар про-філя» і рэнамэ «ціхага» работника культуры, а рашуча дзейнічае. I што вельмі важна — не першы год. «Ка-лі чытачы да нас не ідуць, трэба ісці да іх», — упэўнена загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦП» імя Карла Маркса цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва Алена Астапава. Пра гэтыя паходы — і размова.

Пра крэатыў у бібліятэчнай справе Алена Мікалаеўна гатова казаць гадзінамі. Для гэтага яна чыгае (увага!) прафесійную літаратуру і ладзіць онлайны з замежнымі калегамі. Прынцыповая пазіцыя спецыяліста. Хто замінае гэта рабіць іншым? Інакш кажучы, валоданне інфармацыяй — свайго роду мастацтва.

Галоўная вулічная бібліятэчная дзея прымяркоўваецца да Дня горада. Калі святочна і шматлюдна, лягчэй прыцягнуць грамаду да абмеркавання бібліятэчных праблем. Той, хто ў выніку яркага мерапрыемства даведаўся, дзе знаходзіцца бібліятэка, калі-небудзь ды наведаецца сюды ў якасці чытача. Прынамсі, будзем у гэта верыць.

Летась на адкрытай бібліятэчнай пляцоўцы дзейнічала рэтра-вечарынка. Ахвотныя вучыліся танцаваць факстрот, каштавалі махіта, зробленае па бібліятэчным рэцепце, у антура-жы савецкага побьггу знаёміліся з тагачаснай літаратурай. А па тым часе шмат цікавага адбывалася. Да прыкладу, Іван Шамякін, бадай, першым распавёу пра жыццё беларускай інтіэлігенцыі: архітэктараў і ўрачоў. Як згадвае мая маці, філолаг з саракагадовым стажам, з’ява ў нацыянальным літаратурным свеце была надзвычайная…

Сёлета, па словах Алены Астапавай, на Дзень горада ў Камсамольскім скверы адбыўся арт-фестываль «Моладзь у руху, або Жыві ў рьггме свайго горада». Ініцыятар — Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк абласнога цэнтра. На бібліятэчнай пляцоўцы ў Год моладзі сабраліся навучэнцы, студэнты, валанцёры, актывісты БРСМ. Ці цяжка было аб’яднаць адзінай ідэяй удзельнікаў студыі сучаснага танца, візажыстаў, спевакоў ды музыкантаў? Не, сцвярджае Алена Астапава. На бібліятэчнай арт-прасторы сабралася творчая моладзь, якая прагне самарэалізацыі і не губляе для гэтага ніводнага шанца. А арганізатарам дастаткова было ўзяць у рукі спісталенавггай гарадской моладзі і абвесціць агульны збор праз сацыяльныя сеткі… Ці ва ўсіх ёсць такі спіс?

Любая бібліятэчная акцыя павінна мець на ўвазе не танцы ды спевы, а кнігу, скажа «ціхі» бібліятэкар. Не ціхі магілёўскі супакоіць апанента: усё так і было. Поста пра карысць чытання можна гаварыць нязмушана: мовай хіп-хопа, флэш-моба і дэфіле… Паказ моц, да прыкладу, быў навеяны літаратурнай класiкай. А ў якасці дызайнераў і мадэлей выступілі самі бібліятэкаркі. Схіляю галаву перад такім смелым літаратурным рамантызмам.

Дзейнічаў імправізаеаны кінатэатр, дзе ў рэжыме экспрэс-прагляду можна было пазнаёміцца з буктрэйлерамі класічнай літаратуры. Бібліятэка вандруючых кніг прапаноўвала выданні на вечар. Дарэчнай падавалася з гэтай нагоды лаўка «Сядай і чытай». А пад час квэст-гульні «Загадкавае здарэнне ў бібліятэцы» члены пяці каманд маглі адчуць сябе Эркюлем Пуаро…

Няўжо ў іншых абласных цэнтрах не здараецца час ад часу штосьці падобнае?