На Купала — ночка мала

   Гаўрыловiч, Г. На Купала — ночка мала : [навучэнцы Магiлёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтва зрабiлi рэканструкцыю аўтэнтычнага свята «Купалле»] / Галiна Гаўрыловiч // Магілёўскія ведамасці. — 2016. — 8 июля. — С. 12.

Незвычайную для а/г Кадзіна Магілёўскага раёна рэканструкцыю аўтэнтычнага свята «Купалле» зладзілі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пад кіраўнiцтвам настаўніка рэжысуры народных абрадаў і свят Таццяны Шарстнёвай. Далучыцца да мерапрыемства мог кожны жадаючы.

Ідэя адсвяткаваць Купалле на прыродзе належала навучэнцу 4-га курса каледжа Вадзіму Нікрэвічу.

— Штогод кожная выпускная трупа рыхтуе на дыпломны праект нейкае свята ці абрад, — распавядае Вадзім. — Мяне больш цікавяць народныя абрады. I самым мапяўнічым, загадкавым і магічным лічу Купалле. Тэта тое свята, я кое з цягам часу абрасло падайнямі і легендамі. Перад тым, як узяцца за падрыхтоўку, абышоў усе бібліятэкі, прачытаў шмат літаратуры. Найбольш поўны і цікавы матэрыял знайшоўу кнізе прафесара Пятра Гуда.

У кожным раёне Беларусі свята «Купалле» мае асаблівыя рысы. Ужо мала дзе яно пачынаецца з шэсця і ўрачыстага запрашэння на свята. Па задумцы Вадзіма — тэта першы рытуал Купалля. Таму студэнты з дапамогай мясцовых творчых калектываў абыходзілі кожны двор і запрашалі жыхароў вёскі на свята з дапамогай песень і карагодаў. Потым з музыкай, песнямі і танцамі кугтальскі гурт на чале з Купалам выйшаў з сяла. Уся грамада прыйшла да возера, на беразе якога было раскладзена вогнішча. Капі ўсе сабраліся, пачалося ЗДабыванне «жывога» агню.

У межах горада зрабіць традыцыйны абрад амаль немагчыма, — кажа Таццяна Уладзіміраўна. — Таму што ў нашым праекце няма падзелу на ўдзельнікаў і гледачоў, у ім удзельнічаюць усе без выключэння. У горадзе ж людзі прывыклі, што ім павінны нешта паказваць, забаўляць. Гэта спажывецкі пады-ход, якога мы намагаліся пазбегнуць.

Увесь вечар на паляне гучалі песні, вадзіліся карагоды, праводзіліся народныя купальскія гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл. Пасля парамі пайшлі шукаць папараць-кветку, якая распускаецца раз за год і вяртае чалавека да адзінства з прыродай.