Бiблiятэка iмя Лерманатава — юбiляр

    Паўлава, С. Бiблiятэка iмя Лерманатава — юбiляр : [15 жнiўня 2016 года бiблiятэка адзначыла 65-гадовы юбiлей] / С. Паўлава, Т. Аўчыннiкава, М. Лазарава // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 17 августа. — С. 8.

Амаль усе жыхары мікрараёна «Юбілейны» добра ведаюць, дзе знаходзіцца бібліятэка імя Лермантава. 15 жніўня яна адзначыла свой юбілей — 65 год.

У далёкім 1951 годзе яна адчынілася ў невялікім памяшканні інтэрната металургічнага заво­да. Імя класіка рускай літаратуры Міхаіла Юр’евіча Лермантава было прысвоена бібліятэцы крыху пазней, з нагоды святкавання 150-годдзя з дня нараджэння класіка. У прасторнае памяшканне па вул. Народнага Апалчэння, 4 установа перабралася ў сакавіку 1979 года. У 1996 годзе да яе далучылі дзіцячую бібліятэку №5, і з гэтага часу бібліятэка №4 стала бібліятэкай сямейнага чытання.

Кожны з супрацоўнікаў бібліятэкі ўнёс і ўносіць свой уклад у яе развіццё. Асабліва шмат намаганняў у гэтым накірунку прыўнеслі загадчыцы бібліятэкі: А. Жыц, Г. Пяскоўская, Л. Чугай, Л. Лук’янава і іншыя. Каля 20 гадоў бібліятэкай загадвала Т. Якаўлева. Пэўны час бібліятэку ўзначальвалі Н. Касенка, Н. Дваранчыкава, Т. Міхейка. Зараз бібліятэкай загадвае Наталля Генадзеўна Давыдава.

У апошнія гады ў работу бібліятэкі актыўна ўкараняюцца камп’ютарныя тэхналогіі. Спачатку з’явіўся капіравапьны апарат і некапькі камп’ютараў для работы супрацоўнікаў і гульні чытачоў, а потым і для выканання розных запытаў, выхаду ў Інтэрнэт.

3 пачатку гэтага года ўсё абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца з дапамогай камп’ютарных тэхналогій, акрамя звычайных чытацкіх фармуляраў з’явіліся і электронныя. А колькі мерапрыемстваў праводзяць супрацоўнікі бібліятэкі для сваіх чытачоў! Колькі афармляецца разнастайных выстаў! Нават, праходзячы побач з бібліятэкай, чытачы звяртаюць увагу на яе цікавыя вітражныя выставы.

За мінулыя 65 год змяніўся не толькі састаў супрацоўнікаў, змяніліся метады абслугоўвання чытачоў, а вось адносіны бібліятэкараў да сваіх чытачоў і чытачоў, да сваёй бібліятэкі не змяніліся. Віншуем нашу бібліятэку і яе супрацоўнікаў з юбілеем, жадаем далейшага развіцця, працвітання і поспехаў.