Вадзiм Стральцоў: “Буду рыхтавацца да новых стартаў” : [магiлёўскi спартсмен Вадзiм Стральцоў на Алiмпiйскiх гульнях стаў сярэбранным прызерам] / Ганна Сiнькевiч // Настаўнiцкая газета. — 2016. — 3 верасня. — С.20
Магілёўскі спортсмен Вадзім Стральцоў на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра прынёс у скарбонку белоруской зборнай трэці медаль. У сваёй катэгорыі цяжкаатлет паказаў вынік у 395 кг. Калі больш канкрэтна — у рыўку яму скарылася штанга ў 175 кг, а ў другім практыкаванні дваяборства — штуршку — ён узяў вагу ў 220 кг. Лепш змог выступіць толькі спортсмен з Ірана, а Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды.
Ці думаў 20 гадоў назад просты сельскі хпапчук, што яму скорацца такія спартыўныя вяршыні? Напэўна, не. Успамінаючы школьныя гады, Вадзім гаворыць, што тады нават не быў знаёмы з цяжкай атлетыкай.
— Вучыўся я сярэдне. А вось спортам ужо ў школе захапляўся. Падабалася гуляць у футбол і валейбол. Таксама ўдзельнічаў у раённых спаборніцтвах па кросе за школьную зборную. Наогул родную школу, якая раней працавапа ў вёсцы Гаўрыленка Касцюковіцкага раёна, успамінаю з цеплынёй. Як i першую настаўніцу Святлану Іванаўну Страль-цову, якая была яшчэ i маёй цёткай, — гаворыць алімпіец.
Першым разгледзеў спартыўныя задаткі Вадзіма Стральцова яго школьны настаўнік фізкультуры Рыгор Міхайлавіч Горкі. А вось развівалі здольнасці хлопца ўжо ў Магілёўскім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву — трэнеры Анатоль Леанідавіч Лабачоў і Аляксандр Васільевіч Ганчароў.
— Гэтыя трэнеры прыехалі ў наш раён праводзіць своеасаблівы адбор таленавітых вучняў. Я, тады сямікласнік, паспяхова выканаў усе нарматыўныя практыкаванні. Так і стаў навучэнцам вучылішча алімпійскага резерву, — расказаў Вадзім.
Ужо ў вучылішчы Стральцоў пачаў паказваць першыя высокія вынікі. На працягу некалькіх гадоў на чэмпіянатах свету сярод юніёраў ён упэўнена ўтрымліваў лідарства, заваёўваючы прызавыя медалі.
Потым у яго спартыўнай кар’еры наступіў даволі складаны час. Аднак цяжкаатлет Вадзім Стральцоў змог акрыяць пасля спартыўных няўдач і зноў узмоцнена заняўся спартыўнай падрыхтоўкай. У гэты перыядспатрэбіліся тыя дадатковыя навыкі і веды, якія ён атрымаў, навучаючыся на завочным алдзяленні факультэта фізічнага выхавання МДУ iмя А.А. Куляшова.
Падтрымка блізкіх, а таксама асобасная матывацыя прынеслі адпаведны вынік. Калі Вадзіма Стральцова практычна спісалі з рахункаў, ён здзівіў усіх абсалютнай перамогай на леташнім чэмпіянаце свету ў амерыканскім Х’юстане.
На Алімпіядзе, якая нядаўна завяршылася ў бразіпьскім Рыа, многія суайчыннікі таксама чакалі ад Вадзіма “золата”. Па яго прызнанні, ён і сам не зусім задаволены сваім выступлением. Аднак дала аб сабе знаць старая траўма.
— У мяне праблемы з капенам. Да самага жніўня лячыўся. Практычна штодня даводзілася рабіць прапісаныя дактарамі ін’екцыі. Напэўна, гэты фактар, а таксама невялікае хваляванне паўплывалі на прадэманстраваны вынік, — мяркуе прызёр Алімпійскіх гульняў.
Сярэбраны медаль Алімпіяды і залаты чэмпіянату свету сёння для Вадзіма Стральцова самыя дарагія і значныя ўзнагароды. Але ён не лічыць, што ўжо ўсё сказаў у цяжкай атлетыцы. Заканчваць спартыўную кар’еру вядомы штангіст пакуль не плануе.
— Крыху адпачыўшы, зноў пачну трэніроўкі. Загадваць, як што складзецца, пакуль складана. Але я буду рыхтавацца да новых стартаў, — запэўніў Вадзім Стральцоў.