“Серабро” з далёкай Бразілii : [студэнтка МГУ iмя А. Куляшова Дар’я Навумава — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гудьняў] / Наталля Алёхiна // Настаўнiцкая газета. — 2016. — 3 верасня. — С.20
Да таго самага вечара, калi невысокая дзяўчынка з Беларусі бліснула на алімпійскім памосце нетолькі сілай, але і жалезнай вытрымкай, пра Дар’ю Навумаву чулі нямногія. Ці рабілі стаўку на яе настаўнікі зборнай па цяжкай атлетыцы, складана сказаць. Лепшы вынік Навумавай на міжнароднай арэне — 6-е месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг на чэмпіянаце свету 2015 года ў амерыканскім Х’юстане. А тут, у Рыа, калі ўся команда шэсць дзён жыла чаканнем узнагароды, менавіта ёй першай удалося вырваць сярэбраны медаль, усяго на адзін кілаграм абыграўшы па суме дваяборства іспанку Лідзію Валянцін Перэс.
Дар’я Навумава на памосце і Дар’я На-вумава ў жыцці — быццам два розныя налавекі. Укладзеныя ў лёгкія локаны валасы, макіяж і нязменны пунсовы алімпійскі пінжак — яна толькі з прыёму бабруйскага мэра, дзе ёй уручылі падарункавы чэк. Нягледзячы на актыўныя журналісцкія атакі, трымаецца малайцом, а вось для бацькоў, якія чакалі сустрэчы разам з дачкой, такая ўвага СМІ не зусім прывычная.
— Узялі б усю інфармацыю ў інтэрнэце і нас не мучылі б, — заўважае мама спартсменкі Ірына Мацвееўна. — Мы самі з вёскі Патока Клічаўскага раёна. Там Даша і вырасла. Расла такой жа, як і ўсе дзеці. I свавольнічаць магла, усяляк бывала.
— У нас тры дачкі, — падтрымлівае жонку Сяргей Міхайлавіч. — Дзяўчынкі ад прыроды моцныя, мы вырашылі: калі Богам дадзена, значыць, для нечага спатрэбіцца. Тата ў іх таксама не дробны і не худы. Карані моцныя! Спортам я не займаўся, але ўсё жыццё былі сур’ёзныя фізічныя нагрузкі. Вырас у сям’і, дзе выхоўвапася сем дзяцей.
Пасля таго як у далёкай Бразіліі стала зразумела, што іх малодшанькая (а Дар’і на момант Алімпіяды было ўсяго 20) свайго не аддала, у доме ў Навумавых не змаўкаў тэлефон. Сваякі званілі з усіх куткоў Беларусі і Расіі.
— Мы ж для сабе як разважалі, — працягвае Сяргей Міхайлавіч, — возьмеш — значыць, бяры! А не возьмеш — дакладна не праблема. Галоўнае, каб здаровенькая была. I ведаеце, менавіта гэтая ўстаноўка ёй і дапамагла: ніхто нічога не чакаў І не патрабаваў. Тут менавіта вытрымка адыграла важную ролю. Не было націску на псіхіку. Ды вы паглядзіце відэазапісы: як спакойна дачка вагу брала, якія ўпэўненыя былі падыходы. Як быццам штанга бутафорская, а не сапраўдная. Быццам пустая! Падыход, узяцце, падняла І пайшла!
Толькі Даша ведае рэальную цану той “бутафорскай” штанзе, аднак упэўненасць яе падыходаў дазваляе зрабіць выснову: рэзерв ёсць! У рыўку Навумава ўзяла 116 кг — на кілаграм больш, чым на сусветным перцяжэишай за іспанку Лідзію Валянцін Перэс, у якой быў аналагічны вынік, таму І заняла толькі трэцюю пазіцыю.
У штуршку супрацьстаянне беларускі і золатавалосай двухразовай чэмпіёнкі Еўропы ўзмацнілася. Калі Перэс штурхнула 141 кг, трэнерскі штаб беларусаў заявіў — 142. Наша Даша ўжо брала гэтую вагу на чэмпіянаце свету, і ўсё ж хваляванне на алімпійскім памосце магло каштаваць занадта многага. Тут нельга не ўспомніць, як на памосце ў прамым сэнсе хапапася за галаву сяброўка Навумавай па камандзе Настасся Міхаленка. Даехаць да Рыа і не зрабіць ніводнай выніковай спробы — без псіхалагічнай падр’ыхтоўкі такое можа здарыцца з кожным.
Штуршок Навумавай… Штанга роўна зафіксавана над галавой! У суме 258 “сярэбраных” кілаграмаў супраць 257. Дагнаць лідара гэтай Алімпіяды ў вазе да 75 кг ні Дар’я, ні Лідзія Валянцін не змаглі, занадта вялікай была перавага карэянкі Рым Ёнг Сім — 274 кг.
Звычайная дзяўчынка з Патокі некалі і не марыла пра штангу. Яе захапленнем была лёгкая атлетыка. Здольную школьніцу заўважыў на абласных спаборніцтвах трэнер Віталь Цеплякоў, які і запрасіў яе ў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Тады ёй здавалася, што на жаль, а цяпер мы разумеем, што на шчасце, пачынаючай кідальніцы (Даша асвойвала дыск і ядро) банальна не хапіла росту.
— Якія тут поспехі, калі ўва мне ўсяго 164 см, — смяецца спартсменка. — Ужо праз год я зразумела, што мне нічога не свеціць, вынік упарта стаяў на месцы. Маім першым трэнерам у Бабруйску быў Валерый Рыгоравіч Сізянок. Ён і прапанаваў мне зазірнуць у залу цяжкай атлетыкі. I ўсё ж знаёмства са штангай адбылося раней, у час заняткаў лёгкай атлетыкай, калі мы рабілі практыкаванні на напрацоўку сілы. А тут рывок, штуршок — усё ў навіну. Штосьці атрымлівалася, штосьці зусім не. Памятаю гэтыя вялікія сінякі на целе, спачатку фіялетавыя, якія пераходзяць у сінія, а потым сіне-зялёныя. Але “падрыў” быў варты таго, а па-іншаму і не навучышся надаваць штанзе максімальны рух. Цела, канечне, з часам прывыкла, але я ўсё яшчэ памятаю гэтую “прыгажосць”.
Дарэчы, у сям’і Навумавых Даша не адзіная, хто захапляецца сілавымі практыкаваннямі. Старэйшая сястра Паліна была не на жарт захоплена правым спортам, брала прызавыя месцы на раённых і абласных спаборніцтвах. Абедзве старэйшыя сястры зараз працуюць на выкладчыцкай ніве, здаецца, што малодшая ў гэтым плане таксама не збіраецца адставаць: Дар’я — студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.
— Я чалавек ад зямлі, гэта сфарміравала мой характар. Мэта пастаўлена — і працуеш! Падрыхтоўка да Алімпіяды была вельмі сур’ёзнай. Нерваў хапала, план трэніровак на хаду мяняўся. Канечне, паўплывала тое, што ў Стайках з усімі намі працаваў адзін трэнер — Міхаіл Мікалаевіч Рабікоўскі. Ён бегаў з залы ў залу, не паспяваючы ні з хлопцамі як мае быць папрацаваць, ні на мяне паглядзець.
Ну як тут не будзеш адчайвацца, бывала, што рукі проста апускаліся. Мы садзіліся, абмяркоўвалі праблемы… У выніку я паклікала на дапамогу свайго першага трэнера. Мне трэба была хаця б чыя-небудзь увага, адной рыхтавацца да Алімпіяды нерэальна. Міхаіл Мікалаевіч не мог у мужчынскай зале адсачыць усю трэніроўку ад пачатку і да канца. Яму да мяне трэба бегчы, а ў мяне ў тэты момант ужо сярэдзіна трэніроўкі. Галоўнае ў практыкаванні ён прапускаў. Я вельмі засмучалася. Зараз думаю, была б работа больш сур’ёзнай, і вынік мог бы быць вышэйшым!
Даша зрабіла свой “Алімпійскі выбар” на карысць Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву, у адпаведнасці з якім Прэзідэнцкі спартыўны клуб пералічыць установе 10 тысяч беларускіх рублёў. Тут усе за яе перажывалі, а зараз віншуюць.
— Цяжкая атлетыка — гэта дакладна адточаная тэхніка, — падагульняе Даша. — Толькі трэніруючыся гадамі, пачынаеш адчуваць штангу, куды яе накіраваць. які вугал задаць, як яго павялічыць. Вось дзе фізіка спатрэбілася. Вуглы, вагі… Я ўвесь час у рабоце. На асабістае жыццё часу проста няма. У Стайках на зборах выкладвалася па поўнай, увечары ледзь дапаўзала да ложка. Хлопцы? Хіба што такі мне патрэбны, які б мне дагаджаў. Каб разумеў сутнасць таго, чым я займаюся. Хутчэй за ўсё, гэта будзе хлопец з нашага асяродцзя, у любым выпадку, чалавек, блізкі да спорту.