Панкратава, Н. Фiласофiя сезона : [Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуецца да адкрыцця 128-га сезона] / Настасся Панкратава // Культура. — 2016. — 17 верасня. — С. 3.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры рыхтукнща да адкрыцця 128га сезона. На прэсканферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, дырэктар установы Андрэй Новікаў зазначыў, што мінулы сезон быў дастатхова складаным, аднак тэатр імкнецца пры невялікіх фінансавых сродках выпусціць цікавыя, глыбокія пастаноўкі.
Тэатр запатрабаваны ў жыхароў абласнога цэнтра, пра што сведчаць сталыя аншлагі на прэм’ерных паказах. Рэжысёрскія пошукі і акцёрскія работы знаходзяць водгук у крьпыкаў і тэатральнай грамадскасці: на Нацыянальную тэатральную прэмію вылучана «Крэйцарава саната» галоўнага рэжысёра тэатра Саўлюса Варнаса, гэты ж спектакль увайшоў у праграму «Belarus open» Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТэАРТ», дарэчы, разам з другой пастаноўкай магіляўчан — «Час о канд хэнд» рэжысёра Уладзіміра Пятровіча.
Магілёўскі драматычны чакаюць на гастролях у Польшчы, Германіі, Літве. Врэшты, пакуль трупа была ў адпачынку, актрыса Алена Дудзіч выступіла на Міжнародным тэатральным фестывалі «Перакрыжаванне» ў літоўскім Друскінінкаі з монаспектаклем «Рыкаючы верабей. Эдыг Піяф». Беларускі расповед пра французскую зорку прынёс артыстцы дыплом за лепшую жаночую ролю. Як падкрэсліў Саўлюс Варнас, у калектыва стае запрашэнняў: «Напрыклад, вельмі хочацца на гасгролі ў ШрыЛанку, але сёння мала хто прапануе аплаціць пералёт да кропкі назначэння, а для тэатра такія выдаткі непад’ёмныя. Аднак мы па кожнай прапанове шукаем мапнымасці».
Каб фінансавае напружанне менш адбівалася на творчых памкненнях, тэатр спрабуе часцей звяртацца да матэрыялу ў малых формах, з меншай колькасцю дзейных асоб на сцэне, пры гэтым працягвае трымаць якасную планку матэрыялу. Адна з такіх варыяцый — запланаваная на кастрычнік прэм’ера спадара Варнаса «Смех у цемры» па рамане Уладзіміра Набокава «Камера Абскура». У вераснёўскай афішы значыцца шэраг мінулагодніх прэм’ер, цёпла прынятых публікай і крытыкай, прынамсі спектакль Віталя Краўчанкі «Браты і Ліза» па п’есе Аляксея Казанцава. Дарэчы, кіраўніцтва мяркуе працягнуць супрацоўніцтва з маладым рэжысёрам, пра якога пісала нядаўна «К», аднак абмежаваны бюджэт вымусіў перагледзець планы, адсунуўшы новыя рэпетыцыі на канец сезона.
Знакавай падзеяй абяцае стаць восеньская прэм’ера «Скарына» па п’есе Мікалая Рудкоўскага. Галоўны рэжысёр актыўна вядзе рэпетыцыі, літчастка шукае цікавыя факты, звязаныя з беларускім першадрукаром, каб трупа магла больш глыбока занурыцца ў атмасферу далёкай эпохі. Аднак наколькі велічна будзе пададзена на сцэне асяроддзе XVI стагоддзя, пакуль невядома: калектыў чакае адказу на запьп’ адмысловага гранту.
Акрамя звыклай афішы, Магілёўскі драматычны прапануе арыгінальныя праграмы. Напрыклад, для школьнікаў і студэнтаў будуць ладзіцца «Урокі эстэтыкі, этыкі і маралі», для падлеткаў і моладзі пройдзе спектакльканцэрт «Магія тэатра». Да таго, літаратурны рэдактар Вольга Семчанка разам з кіраўніком кінаклуба «Рэзананс» Ірынай Ідалевіч распачнуць на малой сцэне тэатра сустрэчы клуба аматараў тэатральнага і кінамастацтва «Новы ракурс». У мінулым сезоне адбылося пару паказаў шэдэўраў кінематографа з наступным абмеркаваннем. Вопыт падаўся цікавым, але арганізатары вырашылі не толькі паставіць сустрэчы на рэгулярную аснову, але і пашырыць тэматыку імпрэз. Плануецца перамяжоўваць бясплатныя сеансы класікі для ахвотных в зачыненымі паказамі для вузкай аўдыторыі: студэнтаў акцёрскага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і прафесійных акцёраў запросяць на прагляд і разбор відэаверсій спектакляў. Прынамсі, ля тэатра ўжо вісяць афішы кінаверсіі «Гамлета» Эймунтаса Някрошуса. Прафесійныя тлумачэнні пабачанага, спецыфіку акцёрскага існавання балтыйскай школы будзе тлумачыць галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога Саўлюс Варнас.