Бурак, В. Арыенцiр – якаснае навучанне : [гутарка з дырэктарам Магiлёўскага дзяржаўнага прафесiйнага электратэхнiчнага каледжа В. Бураком] / Вiктар Бурак ; гутарыла Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 22 верасня. — С. 7.
Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі дынамічна развіваецца. Аднак установи згаданага профілю па-ранейшаму сутыкаюцца з пэўнымі проблемам!. Да нядаўняга часу самой актуальной з іх было выкананне планаў набору навучэнцаў. Сёлета дабавілася яшчэ одна — размеркаванне выпускнiкоў. Змяніць сітуацыю магчыма. Але каб павысіць прэстыж рабочих прафесiй і забяспечыць кожнага выпускніка першим рабочим месцам, трэба плённа і зладжана працаваць. Менавіта так робяць у Магілёўскім дзяржаўным прафесійным электратэхнічным каледжы.
Недахопу ў навучэнцах тут не было як у час адкрыцця ўстановы — 62 гады назад, так і зараз. Няма складанасцей і з размеркаваннем выпускнікоў. Сакрэт запатрабаванасцi каледжа сярод моладзі і работадаўцаў досыць просты. Ён — у добрасумленнай працы педагагічнага калектыву ўстановы па ўсіх напрамках адукацыйнай дзейнасці. Галоўны арыенцір для кожнага тутэйшага педагога — якаснае навучанне і стапрацэнтнае працаўладкаванне моладзі. У прыярытэце таксама эканамічная эфектыўнасць адукацыйната працэсу. Каб больш падрабязна д аведацца аб усіх аспектах функцыянавання каледжа, які сёння з’яўляецца адной з лепшых устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў краіне, карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» сустрэлася з дырэктарам Віктарам БУРАКАМ.
— Віктар Віктаравіч, што сёння ўяўляе сабой Магілёўскі дзяржаўны прафесійны электратэхнічны каледж?
— Гэта шматпрофільная ўстанова, арыентаваная на інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання, дзе рыхтуюць кваліфікаваныя рабочыя кадры для прамысловасці. У нас ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па прафесіях электраманцёр, электрамантажнік, вадзіцель, слесар па рамонце аўтамабіляў, кабельшчык-спайшчык, прадавец, кантралёр-касір, аператар сувязі. На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў каледжы вучацца звыш пяцісот маладых людзей.
— Якаснае навучанне магчыма толькі пры наяўнасці адпаведных умоў…
— Тэта сапраўды так. Забеспячэнне якаснага вучэбна-выхаваўчага працэсу немагчыма без добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы. У нас яна адпавядае ўсім даведзеным патрабаванням. Штогод на абнаўленне каледжа выдзяляецца каля 30 тысяч дэнамінаваных рублёў і шматлікія сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці. Гэта дазваляе падтрымліваць вучэбныя кабінеты, актавую і спартыўную залы, сталовую, інтэрнат і іншыя памяшканні ўстановы ў належным стане.
Асабліва пільна мы ставімся да аснашчэння вучэбна-вытворчых майстэрняў. Больш як пяць гадоў у каледжы функцыянуе рэсурсны цэнтр вытворчага навучання па спецыяльнасці “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання”, дзе маецца ўсё неабходнае для замацавання прафесійных ведаў і навыкаў. Вытворчае навучанне на базе рэсурснага цэнтра праходзяць не толькі нашы навучэнцы, але і хлопцы з іншых устаноў адукацыі рэгіёна. За мінулы навучальны год свой прафесійны ўзровень у нас павысілі больш як 200 іншагародніх навучэнцаў.
— Якая ўвага ў вашай навучальнай установе ўдзяляецца эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання?
— Улічваючы сучасныя тэндэнцыі, без гэтага нельга. Акрамя эканоміі бюджэтных сродкаў, мы стараемся ўсяляк развіваць пазабюджэтную дзейнасць. Сёння яна ў нас дастаткова разнастайная. Педагагічны калектыў ажыццяўляе дэмантаж абсталявання, электрамантажныя работы і электрафізічныя вымярэнні, вучобу беспрацоўных грамадзян і навучанне асновам кіравання аўтамабілем, рамонт электрычных бытавых прыбораў, наладку і тэхнічнае абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Штогадовы даход каледжа ад пазабюджэтнай дзейнасці складае звыш 300 тысяч дэнамінаваных рублёў. I мы не стаім на месцы, пашыраем напрамкі развіцця, бо дадатковыя сродкі адкрываюць новыя магчымасці для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама павышэння заработнай платы работнікаў.
— У электратэхнічным каледжы ніколі не ўзнікае праблем з наборам навучэнцаў. Гэта вынік добра наладжанай прафарыентацыйнай работы?
— У тым ліку. Для прыцягнення абітурыентаў шырока выкарыстоўваем разнастайныя формы работы. Прытрымліваемся меркавання, што якасную падрыхтоўку спецыяліста можна забяспечыць толькі працуючы па прынцыпе пераемнасці. Таму ў нас наладжана цесная сувязь з установамі агульнай сярэдняй адукацыі. На працягу чатырох гадоў каледж удзельнічае ў рэспубліканскім эксперыменце па фарміраванні прафесійных намераў вучняў выпускных класаў школ. Работа ў гэтым ключы дазваляе загадзя адаптаваць учарашніх школьнікаў да далейшага навучання ў нашым каледжы.
— У любой установе адукацыі навучанне заўсёды на першым месцы, але ж жыццё электратэхнічнага каледжа насычана не толькі вучобай?
— Мэта адукацыі на сучасным этапе — выхаванне ўсебакова развітой асобы. Таму, акрамя атрымання грунтоўнай адукацыі, падчас вучобы ў каледжы моладзь з цікавасцю праводзіць і свой вольны час. Мы імкнёмся напоўніць жыццё юнага пакалення натхненнем, прагай да пазнання і творчасці. Робім гэта, далучаючы навучэнцаў да заняткаў у гуртках прафесійна-тэхнічнай ці мастацка-эстэтычнай накіраванасці, спартыўных секцыях. Пералік даволі разнастайны, таму кожны можа выбраць сабе занятак па душы, рэалізаваць сябе ў тым, што яму падабаецца.
Да таго ж мы пастаянна ладзім разнастай-ныя фізкультурна-аздараўленчыя, культурна-масавыя мерапрыемствы, прапаноўваем навучэнцам працаўладкаванне падчас канікул. Педагагічны калектыў удзяляе вельмі шмат увагі пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў, таму сумаваць у нас не выпадае нікому.
— Якім чынам у каледжы наладжана выхаваўчая і прафілактычная работа з навучэнцамі?
— Паколькі асноўны кантынгент навучэнцаў у нас — хлопцы, робім значны ўхіл на патрыятычнае выхаванне з выкарыстаннем здароўезберагальных тэхналогій. Выні-кам з’яўляецца лідарства ў Рэспубліканскай спартакіядзе сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Увогуле, у каледжы склаліся спрыяльныя ўзаемаадносіны паміж педагогам! і навучэнцамі, сфарміраваўся прыязны мікраклімат у калектывах вучэбных груп, што — спрыяе дасягненню добрых вынікаў у працы і вучобе.
Што да прафілактычнай работы, то тут стаўку робім на індывідуальнасць кож-нага навучэнца. Такі падыхап лосыііь дзейсны. За апошнія гады росту супрацьпраўных паводзін сярод навучэнцаў у нас не адбываецца.
— Рынак працы чакае высокапрафесійных спецыялістаў. Ці адпавядае каледж тэндэнцыям часу?
— Заўсёды арганізоўваем сваю работу з улікам аналізу рынку працы, бо наша прыярытэтная задача — падрыхтаваць не толькі прафесійныя, але і канкурэнтаздольныя кадры. Якасна рыхтаваць рабочых дапамагае выкарыстан-не практыка-арыентаванага падыходу. Вучэбны працэс будуем на аснове адзінства набыцця ведаў і ўмення прымяніць іх у кан-крэтнай жыццёвай сітуацыі.
Стараемся знаходзіцца ў няспынным развіцці. 3 улікам патрабаванняў часу ўводзім новыя прафесіі. У вучэбныя праграмы традыцыйных прафесій укараняем сучасныя тэхналогіі і методыкі.
— Нягледзячы на складаную эканаміч-ную сітуацыю, у вас няма цяжкасцей з размеркаваннем. Працаўладкаванне выпускнікоў электратэхнічнага каледжа заўсёды стапрацэнтнае. Якім чынам атрымліваецца дасягаць такіх вынікаў?
— Штогод каледж заканчваюць звыш двухсот чалавек, і ўсім ім прадастаўляецца першае рабочае месца. Дасягаць стапрацэнтнай забяспечанасці выпускнікоў працай нам дапамагаюць дагаворы аб супрацоўніцтве і падрыхтоўцы кадраў, якія заключаны з найбуйнейшымі прамысловымі арганізацыямі Магілёўшчыны. Сёння мы рыхтуем спецыялістаў для ўсіх аддзяленняў РУП “Магілёўэнерга”, ААТ “Беларускі цэментны завод”, шматлікіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Гэта найлепшым чынам пацвярджае каштоўнасць нашых выпускнікоў на рынку працы.
— Каледж эфектыўна працуе па ўсіх напрамках адукацыйнай дзейнасці. Напэўна, гэта было б немагчыма без прафесійнага калектыву аднадумцаў?
— Дасягненні нашага каледжа вызначаюцца менавіта плённай працай педагагічнага калектыву. Сёння ў нас працуюць 46 выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання, кожны з якіх выключим прафесіянал сваёй справы. Усе педагогі не толькі добра арыентуюцца ў сваёй прадметнай галіне, але i валодаюць сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, умеюць працаваць у інфармацыйнай прасторы. Большая частка выкладчыкаў мае вышэйшую ці першую кваліфікацыйную катэгорыю.
Пры гэтым наш педагагічны калектыў пастаянна ўдасканальваецца. Выкладчыкі і майстры вытворчага навучання нястомна працуюць над павышэннем сваёй прафесійнай кампетэнцыі. Для эфектыўнага ўкаранення станоўчых напрацовак у каледжы дзейнічае школа перадавога педагагічнага вопыту.
— Мэтанакіраваная каманда прафесіяналаў у вас ёсць. Значыць, ёсць і адпаведныя дасягненні?
— Вядома. Каледж даўно знаходзіцца ў лідарах абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю адукацыйнай дзейнасці сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. За забеспячэнне якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў наша ўстанова ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрств адукацыі.
Радуюць сваімі дасягненнямі педагоri каледжа. За добрасумленную працу яны ўзнагароджваюцца граматамі і дыпломамі, выходзяць у прызёры разнастайных конкурсаў і прафесійных спаборніцтваў. На працягу апошніх чатырох гадоў нашы майстры вытворчага навучання перамагаюць у абласным конкурсе “Майстар года”. Уладапьнікамі гэтага ганаровага звания ў свой час сталі Уладзімір Мікалаевіч Наймушын, Ала Іванаўна Трацэўская. Авось малады майстар Канстанцін Сяргеевіч Цітоў сёлета стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу WorldSkills. Не адстаюць ад сваіх выкладчыкаў і навучэнцы, якія таксама бліскуча праяўляюць сябе ў розных напрамках.
— Віктар Віктаравіч, электратэхнічны каледж сёння можна назваць эталонам паспяховай прафесійна-тэхнічнай установы. Дасягнута нямала, а што ў перспектывах развіцця?
— Планаў шмат. Калі дакладней, у найбліжэйшы час будзем імкнуцца змяніць статус на ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Гэты крок дазволіць яшчэ больш павысіць якасць навучання і пачаць рыхтаваць спецыялістаў ра-бочых прафесій з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, што дыктуе нам сёння рынак працы.
Акрамя таго, плануем укараніць у вучэбна-выхаваўчы працэс даследчы прынцып арганізацыі заняткаў, стварыць неабходныя ўмовы для раскрыцця прадпрымальніцкага патэнцыялу моладзі. Увогуле, будзем працягваць рабіць усё магчымае для павышэння і ўдасканалення ўзроўню адукацыі нашых навучэнцаў.