Зiгуля, Н. Работа з вынiкам // Звязда. — 2016. — 22 верасня. — С. 3.
Магілёўскія мытнікі лічаць гэта найлепшым падарункам да сваёй прафесійнай даты
У зоне дзейнасці магілёўскай мытні знаходзіцца амаль адна шостая плошчы краі ны. Гэта звыш 1600 прадпрыемстваў, каля 400 кіламетраў беларуска-расійскай мяжы, міжнародны аэрапорт Магілёў.
Сёння прадпрыемствы Магілёўскай вобласці экспартуюць тавары ў 83 краі ны свету, імпартуюць з 52 краі н. За 8 меся-цаў з пачатку года мытнікамі ажыццёўле-ны выпуск звыш 55 тысяч партый тавараў, 37 тысяч з якіх (амаль на 24% больш, чым летась) атрымалі дазвол на вываз за межы ЕАЭС. На працягу студзеня — жніўня мытня пералічыла ў бюджэт краіны каля 99 мільёнаў дэнамінаваных рублёў — амаль на 7 мільёнаў болей, чым летась.
На цяперашні момант у магілёўскай мытні 99,8% дэкларацый прадстаўляецца ў электронным выглядзе. Гэта дазволіла значна спрасціць мытныя аперацыі і скараціць тэрмін іх здзяйснення. Прыцягненню транзітных патокаў у вобласць паспрыяла адкрыццё сёлета транспартна-лагістыч-нага цэнтра «Магілёў-Белмытнясэрвіс». У мэтах стварэння безбар’ернага асяроддзя для бізнесу і паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў наступныя гады плануецца правесці шэраг спрашчэнняў адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, да 2020 года павялічыць долю аўтаматычнага выпуску экспартных тавараў да 25%. (Цяпер гэтая лічба складае 13%.)