Iльвы заступiлi на ахову

   Маркава, С. Iльвы заступiлi на ахову : [на мосце праз раку Днепр усталявалi скульптуры львоў] / Святлана Маркава // Рэспублiка. — 2016. — 25 кастрычнiка. — С. 4.

Гэтага моманту магіляўчане чакалі з вялікім нецярпеннем. На галоўнай артэрыі Магілёва — новым мосце цераз раку Днепр па праспекце Пушкінскім — свае месцы нарэшце занялі чатыры скульптуры львоў. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў падкрэсліў, што львы стануць прадметам гонару Магілёва, упрыгожаць яго.

— Хваляванне не адпускала да апошняга моманту, — падкрэсліў магілёўскі скулытгар Андрэй Вараб’ёў. — Таму што ніколі не ведает, як пойдзе справа. Увесь гэты год для мяне прайшоў пад знакам ільвоў — менавіта столькі часу прайшло ад моманту знаёмства з прататыпам — львом-альбіносам братоў Запашных Джонам — да ўвасаблення ідэі. Яна, дарэчы, належыць Уладзіміру Цумараву.

Неафіцыйна адзін з цароў звяроў у гонар ініцыятара праекта і названы. Два другія носяць імёны дрэсіроўшчыкаў Маскоўскага цырка — Эдгара і Аскольда Запашных. Чацвёртага па праву называюць, як і скульптара, Андрэем. На наступным тыдні побач з ільвамі з боку плошчы Арджанікідзэ вырастуць 17-метровыя гранітныя стэлы. Iх з’яўленне стане апошнім штрыхом у завяршэнні будаўніцтва Пушкінскага моста. А pyx тралейбусаў, які быў перапынены ў мінулым годзе, праз пуцеправод ужо наладжаны. Як удакладніў дырэктар Магілёўскага тралейбуснага парка № 1 Сяргей Манастырэнка, пакуль адноўлены гарадскія маршруты нумар тры і чатыры. Не выключавши, што з часам з’явяцца і новыя накірункі электратранспарту, якія пралягуць цераз новы мост.