Для папулярызацыi тэхнiчнай творчасцi

   Сiнькевiч, Г. Для папулярызацыi тэхнiчнай творчасцi : [абласны тыдзень тэхнiчнай творчасцi «Юнацтва. Iнтэлект. Будучыня»] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 10 лiстапада. — С. 2.

Абласны тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня» адбыўся на Магілёўшчыне. У рамках гэтага тыдня прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі тэхнічнага профілю, а таксама прыцягненне падрастаючага пакалення да заняткаў інавацыйнай, рацыяналізатарскай, тэхнічнай творчасцю.

Як паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Наталля Кульчанка, ва ўсіх установах былі праведзены дні адкрытых дзвярэй.

— Педагагічныя калектывы да задания падышлі з усёй адказнасцю. Дні адкрытых дзвярэй былі насычаны падзеямі. Для дзяцей і іх бацькоў праводзіліся пазнавальныя экскурсіі, майстар-класы, тэматычныя гульні і конкурсы. Акрамя тага, у ходзе мерапрыемстваў можна было атрымаць дэталёвую інфармацыю аб дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах, — расказала Наталля Міхайлаўна.

Завяршыўся абласны тыдзень тэхнічнай творчасці падвядзеннем вынікаў рэгіянальных тураў рэспубліканскіх конкурсаў стэрэаздымкаў “Свет 3D” і па распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці “Патрыёт.Ьу”.

Свае работы ў тэхніцы 3D прадстаўлялі юныя фатографы з розных куткоў вобласці. Тэматыка здымкаў была разнастайнай. Дзеці фатаграфавалі родныя краявіды, рабілі рэдкія кадры, прадстаўлялі здымкі аб’ектаў гістарычнай і этнаграфічнай спадчыны. Усе творчыя работы, а іх на конкурсе было 362, адрозніваліся дастаткова высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства. А аўтары некаторых з іх праявілі яшчэ і арыгінальны погляд на штодзённае. Яны і атрымалі перамогу ў конкурсе. Пераможцамі ў намінацыі “Зямля пад белым! крыламі” журы назвала навучэнак Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Крэчут” Крычава Настассю Каўзунову i Аляксандру Вашчанка. Аляксандра таксама стала пераможцай у намінацыях “Спадчына” І “30-панарама”. Самы рэдкі кадр, на думку суддзяў, зрабіла вучаніца Завалочыцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Глускага раёна Наталля Сыцько. А ў намінацыі “Макраздымка” лепшым прызналі вучня сярэдняй школы № 38 Магілёва Данила Казлова.

У адрозненне ад першага абласны тур Другога рэспубліканскага конкурсу “Патрыёт.Ьу” праходзіў у вочнай форме. Распрацаваныя магілёўскімі навучэнцамі камп’ютарныя гульні журы ацэньвала ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 12 да 15 гадоў і ад 16 да 21 года. У абедзвюх катэгорыях былі дзве намінацыі. Навучэнцы прадстаўлялі праекты, якія раскрываюць гістарычныя падзеі гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама гульні, заснаваныя на гісторыка-культурнай спаДчыне Беларусі, нацыянальных традыцыях і дасягненнях. Распрацоўкі многіх удзельнікаў сапраўды заслугоўвалі ўвагі.

Так, Яўген Мацькоў з Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа распрацаваў праграму, якая ў гульнявой форме навучыць карыстальніка энергазберажэнню, эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў. Навучэнец гэтай жа ўстановы Антон Гушча стварыў дадатак, гуляючы ў які можна засвоіць асновы тэхнікі бяспекі і пералік дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння.

Вучні сярэдняй школы № 19 Магілёва Арцём Сорын і Максім Шпакаў у сваёй распрацоўцы зрабілі ўпор на пашырэнне эрудыцыі карыстальнікаў аб сваёй краіне: іх камандная камп’ютарная гульня дазволіць разнастаіць веды пра беларускую культуру, гісторыю, сунаснасць. А вось навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Яраслаў Пруднікаў прадстаўляў праект “Імёныневядомыя”. Разам са сваім навуковым кіраўніком выкладчыкам гісторыі каледжа Марыяй Генадзьеўнай Капцэвіч Яраслаў адшукаў і сістэматызаваў факты аб малавядомых героях Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер уся сабраная інфармацыя прадстаўлена на спецыяльнай укладцы інтэрнэт-сайта каледжа і любы жадаючы можа не толькі атрымаць да яе доступ, але і дадаць звесткі пра свайго сваяка.

Пасля шматгадзіннай абароны праектаў лепшымі ў конкурсе былі прызнаны работы навучэнца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна Глеба Панцялеева, навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Уладзіслава Вырвы і Антона Гушчы, навучэнцаў Крычаўскага дзяржаўнага прафесійнага агратэхнічнага каледжа Дзмітрыя Гардзеева і Алега Вісімскіх.

Тыдзень тэхнічнай творчасці ў Магілёўскай вобласці стаў ужо традыцыйным. Як запэўнілі ў абласным упраўленні адукацыі, яго правядзенне не спыніцца і ў далейшым. Такія мерапрыемствы спрыяюць далучэнню моладзі да тэхнічнай творчасці.