Жыццё за Радзiму

   Дзьячкоў, А. Жыццё за Радзiму : да 135-годдзя Усевалада Iгнатоўскага / Алег Дзьячкоў // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 9 ноября. — С. 21.

ВСЕВОЛОД МАКАРОВИЧ ИГНАТОВСКИЙ (19.04.1881—04.02.1931)

Усевалад Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавка 1881 годаўсям’інастаўнікаў вёсцы Такары, якая зараз месціцца ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Паколькі бацька ў той час знаходзіўся на царкоўнай службе, то спачатку хло­пец наведваў Віленскае духоўнае вучылішча. Потым паступіўу Літоўскую духоўную семінарыю. А з 6-га класа працягваў навучанне ў Магілёўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1902 годзе па 1-м разрадзе. I ў тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, з якога па прычыне рэвалюцыйных падзей перавёўся ў Юр’еўскі ўніверсітэт.

Пэўны час ён працуе настаўнікам у горадзе Ладзейнае Поле, дзе пабраўся шлюбам з Марыяй Севасцьянаўнай Араф’евай. У Юр’еўскім універсітэце Ігнатоўскі не толькі атрымаў добрую гістарычную падрыхтоўку, але і знайшоў надзейных сяброў і паплечнікаў: Антона Ясінскага, які потым працаваўу БДУ, Інбелкульце і Беларускай акадэміі навук, Васіля Друшчыца, праз пэўны час аднаго з самых вядомых беларускіх гісторыкаў…

Скончыў універсітэт Ігнатоўскі, калі яму было ўжо 30 год. Выкладаў у прыватнай гімназіі ў Вільні. У ліпені 1914-га з сям’ёй пераязджае ў Мінск, працуе ў настаўніцкім інстытуце.

Падчас Першай сусветнай вайны інстытут месціцца ў Яраслаўлі. Там утвараецца культурна-асветніцкая арганізацыя «Наш край» з мэтай папулярызацыя ідэі нацыянальнага адраджэння.

3 лютаўскай рэвалюцыяй 1917-га з’явіліся прапановы Міністэрства асветы аб выкладанні некаторых прадметаў на бела­рускай мове. Пад кіраўніцтвам Ігнатоўскага «Наш край» пераўтвараецца ў «Маладую Беларусь», праграма якой была набліжана да праграмы Беларускай сацыялістычнай грамады.

Пэўны час ён працуе настаўнікам у горадзе Ладзейнае Поле, дзе пабраўся шлюбам з Марыяй Севасцьянаўнай Араф’евай. У Юр’еўскім універсітэце Ігнатоўскі не толькі атрымаў добрую гістарычную падрыхтоўку, але і знайшоў надзейных сяброў і паплечнікаў: Антона Ясінскага, які потым працаваўу БДУ, Інбелкульце і Беларускай акадэміі навук, Васіля Друшчыца, праз пэўны час аднаго з самых вядомых беларускіх гісторыкаў…

Скончыў універсітэт Ігнатоўскі, калі яму было ўжо 30 год. Выкладаў у прыватнай гімназіі ў Вільні. У ліпені 1914-га з сям’ёй пераязджае ў Мінск, працуе ў настаўніцкім інстытуце.

Падчас Першай сусветнай вайны інстытут месціцца ў Яраслаўлі. Там утвараецца культурна-асветніцкая арганізацыя «Наш край» з мэтай папулярызацыя ідэі нацыянальнага адраджэння.

3 лютаўскай рэвалюцыяй 1917-га з’явіліся прапановы Міністэрства асветы аб выкладанні некаторых прадметаў на бела­рускай мове. Пад кіраўніцтвам Ігнатоўскага «Наш край» пераўтвараецца ў «Маладую Беларусь», праграма якой была набліжана да праграмы Беларускай сацыялістычнай грамады.

Восенню 1918-га настаўніцкі інстытут з дазвола камандуючага 10-й нямецкай арміі (бо частка Беларусі была пад войскамі кайзера) пераязджае ў Мінск. Для выкладання запрашаюцца выдатныя лектары: акадэмік Яўхім Карскі, прафесар Вацлаў Іваноўскі. Прыязджаюць выкпадчыкі з Піцера і Масквы.

Пасля абвяшчэння БССР у 1919 годзе ўтвараецца Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі (ЛітБел). Потым наступав поль­ская акупацыя, і ў гэтых умовах Ігнатоўскі стварае Беларускую камуністычную арганізацыю.

Пасля вызвалення Беларусі летам 1920 года ўсю сістэму дзяржаўных органаў на Беларусі ўзначальвае Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, у склад якога ўваходзіць і Усевалад Ігнатоўскі. Спачатку ён камісар земляробства, а з снежня наркам асветы. Пад кіраўніцтвам Ігнатоўскага пачынае працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая займаецца складаннем і апрацоўкай беларускай тэрміналогіі. Распрацоўваецца праект стварэння першага ўніверсітэта.

Яшчэ ў час нямецкай акупацыі з праектамі аб універсітэце выступалі прафесар М. Доўнар-Запольскі і акадэмік Я. Карскі. I толькі пры савецкай уладзе восенню 1921 года адчыняецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У газеце «Звязда» з’яўляецца гутарка з Ігнатоўскім, дзе ён адзначыў, што «на працягу ўсёй гісторыі Беларусі Беларускі ўніверсітэт першы ўніверсітэт, які абслугоўвае мясцовыя інтарэсы і патрэбы».

Усевалад Ігнатоўскі працаваў у БДУ з дня заснавання, пэўны час быў дэканам педагагічнага факультэта і чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі і беларускай культуры.

БДУ стаў цэнтрам беларускай адукацыі і навуковай працы, сюды запрашалі вядучых спецыялістаў з іншых устаноў. 3 Масквы праводзілі лекцыі прафесар Г. Салаўёў і У. Дзьякаў. Гісторыю сярэдніх вякоў выкладаў ганаровы член Парыжскай акадэміі навук А. Ясінскі; У. Перцаў навейшую гісторыю Еўропы; гісторыю старажытнай беларускай мовы прафесар Я. Карскі.

Беларускія патрыёты-камуністы былі ўпэўнены, што з дапамогай савецкай улады можна стварыць беларускую дзяржаўнасць хутчэй, чым на падмурку іншых палітычных канцэпцый. Усевалад Ігнатоўскі, Александр Чарвякоў, Цішка Гартны і многія іншыя з апантанасцю працуюць над стварэннем дзяржаўных устаноў БССР. Іх імпэт і вера перадапіся нават шмат каму з тых, хто не падтрымліваў савецкую ўладу.

Ігнатоўскі робіць усё, каб ва ўстановах культуры і адукацыі працавапі прафесіяналы, адданыя сваёй справе. Па ініцыятыве Ігнатоўскага Вячаслаў Селях-Качанскі пакідае славуты Марыінскі тэатр (!), дзе як прэм’ер-барытон спяваў разам з Шаляпіным, пераязджае ў Мінск і ў 1927 годзе ўзначальвае Купалаўскі тэатр.

У 1919 годзе Ігнатоўскі хадатайнічае перад уладамі за звольненага Я.Карскага і арыштаванага У.Іваноўскага. У 1922м з-пад арышту вызваляе Язэпа Лёсіка, падручнік якога «Практычная граматыка беларускае мовы» бальшавіцкая прэса лічыла «кантррэвалюцыйнай прапагандай». У снежні 1921-га на Ўсебеларускім з’ездзе Саветаў Ігнатоўскі дакладаў: каля 300 беларусаў, палякаў, яўрэяў вярнуліся на Бела­русь для нацыянальна-кулыурнай працы.

Недахоп падручнікаў і якасных кніг дапамагалі вырашыць выдавецтвы Германіі і Украіны. Праводзіліся курсы беларусазнаўства, дзе вывучаліся гісторыя, культура і эканоміка Беларусь Адчыняліся курсы беларускай мовы.

Акрамя беларускай, у тагачаснай БССР існавалі яшчэ тры дзяржаўныя мовы: руская, ідзіш І польская. Грамадзянін меў права звяртацца ў дзяржустанову на любой з чатырох.

Адраджэнню Беларусі вельмі замінапа тое, што яна складалася ўсяго з 6 паветаў. Ігнатоўскі, як і многія іншыя дзяржаўныя дзеячы, усё часцей выказваўся за вяртанне этнічных беларускіх земляў. У 1924-м да БССР былі далучаны Магілёўшчына і Віцебшчына, а ў 1926-м Гомельскі і Рэчыцкі паветы.

У 1924-м улады Савецкай Беларусі афіцыйна абвясцілі палітыку беларусізацыі. Беларуская мова ў якасці абавязковай уводзілася ва ўсіх школах, вну і тэхнікумах. Ствараліся навучальныя ўстановы і на іншых мовах, напрыклад, на ідзіш і польскай.

Не абмінулі гэтыя працэсы і Магілёўшчыну. Ва ўсходняй частцы краю была ўтворана Калінінская акруга са сталіцай у Клімавічах. Кіраваў акругай 25-гадовы (!) Александр Адамовіч. У акругу запрашапіся з Мінску лектары і пісьменнікі: Я.Купала, Я.Колас, У.Дубоўка, П.Мядзёлка, Ц.Гартны, У.Ігнатоўскі. Былі ўтвораны філіі саюза пісьменнікаў «Маладняк» у Мсціслаўлі, Клімавічах, Хоцімску. Выдаваўся літаратурны альманах «Маладняк Калініншчыны». У Мсціслаўскі педтэхнікум прызначаецца дырэктарам таленавіты адміністратар і філолаг Іван Бялькевіч, які збірае матэрыялы для «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны». Пры тэхнікуме працуе філія «Маладняка», якая ўзрасціла шэраг таленавітых пісьменнікаў: А. Куляшова, 3. Астапенка, Ю. Таўбіна, С. Фаміна, С. Шушкевіча, 3. Піваварава.

Гэта быў «зорны час» для таленавітых і актыўных дзеячоў. Рухавіком усіх працэсаў з’яўляліся такія дзеячы, як Ігнатоўскі і старшыня ЦВК Чарвякоў, Антон Баліцкі, міністр асветы пасля Ігнатоўскага, старшыня СНК Язэп Адамовіч, Зміцер Прышчэпаў, міністр земляробства, які марыў праз 20 год пераўтварыць Беларусь у «Чырвоную Данію», Янка Купала.

Нягледзячы на вялізарныя фінансавыя цяжкасці, урад БССР у 1925 годзе на культурна-асветніцкую справу выдаткаваў 33% бюджэта.

Асноўнай установай, якая праводзіла навуковую і даследчую працу ў сферы нацыянальнай культуры і гаспадаркі, з’яўляўся Інстытут беларускай культуры. Менавіта тут праводзілася сістэмнае вывучэнне эканомікі, прыроды, мовы, літаратуры і гісторыі Беларусі; пісаліся падручнікі, распрацоўваліся настаўніцкія курсы па беларусазнаўству.

3 1926 г. Ігнатоўскі старшыня ІБК. Поплеч з ім у Інбелкульце працуюць эканаміст, географ і літаратар Аркадзь Смоліч, які вярнуўся з эміграцыі; краязнавец Мікалай Азбукін, Якуб Колас.

У тым жа годзе ў Мінску праходзіць першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд, на адкрыцці якога Ігнатоўскі выступае з дакладам «Далейшыя шляхі краязнаўства на Беларусі».

У лістападзе ў Мінску праведзена акадэмічная канферэнцыя па пытаннях беларускага правапісу і азбукі, на якую запрасілі навукоўцаў, мовазнаўцаў, пісьменнікаў з Германіі, Коўна, Прагі і Масквы.

Прадстаўнік эмігранцкіх колаў Вацлаў Ластоўскі адзначаў: «На чале ІБК стаіць агульна шанаваны беларускі дзеяч прафесар Ігнатоўскі. План працы, падрыхтаваны ІБК, агартае ўсе галіны інтэлектуальнага жыцця краю і ўсе галіны ведаў».

У 1925 годзе гарсавет Магілёва вырашыў іменаваць гарадскі тэатр «дзяржаўным тэатрам імя У.Ігнатоўскага».

У кастрычніку 1928-га была прынята пастанова аб перайменаванні ІБК у Бела­русью акадэмію навук. Першым прэзідэнтам становіцца Усевалад Ігнатоўскі.

Як навуковец, Усевалад Ігнатоўскі праявіў сябе перадусім у гістарычнай сферы. Самая вядомая яго праца «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919). У пачатку 20-га стагоддзя, капі беларусы адкрывалі для сябе сваю Радзіму, такія кнігі былі неабходныя, як паветра.

Гісторык адзначае, што «паводле этнографічна-экономічных прымет Беларусь складаюць старыя губэрні Менская, Магілёўская і Горадзенская, узятая амаль што цалкам; Віцебская ў пераважнай большасці свае тэрыторыі; Смаленская і Чарнігаўская некаторымі асобнымі паветамі. Ёсць моцна русіфікаваны беларускі этнографічны тыл у суседніх губэрнях Цьверскай, Пскоўскай і Арлоўскай. Наогул, Беларусь разьляглася ў басэйне верхняга Дняпра, пачынаючы з Прыпяці і Дзясны, і ў басэйне рэк Нёмана і Заходняй Дзьвіны».

Вось як Ігнатоўскі акрэсліваў сваю зада­чу: «Узяўшы ў рукі ліхтарык, павінны мы крок за крокам абыйсці мінулае нашай бацькаўшчыны. Ніводзін куточак нашага многапакутнага жыцьця ня можа і не павінен астацца бяз нашага стараннага агляду».

Ігнатоўскі напісаў каля 30 гістарычных прац. Апошняя «1863 год на Беларусі» (1930), дзе аўтар вызначае паўстанне, як нацыянальна-дэмакратычнае. Вялікая ўвага надаецца постаці Кастуся Каліноўскага: «Трэба думаць незапежніцтва Каліноўскага вымагала асобага віду аўтаноміі для Беларусі ў федэрацыйнай Рэчы Паспалітай Польскай».

Пасля 1931 года ўсе працы Ігнатоўскага на дзесяцігоддзі былі забароненыя.

Напрыканцы 1920-х гадоў палітычнае становішча ў краіне пачало змяняцца. Пачаліся пошукі ўнутраных ворагаў.

У 1929 годзе на Беларусі працуе камісія па вывучэнні практыкі вырашэння нацыянальнага пытання на чале з У. Затонскім. I ў сваім дакладзе той адзначае: «Получается так, что в школах Ленина могут не знать, но Янку Купалу обязательно знают. Зачем это нужно популяризовать до такой степени?.. В политической жизни Белоруссии рез­ко бросается в глаза непомерно большая роль т. н. культурных сил академики, по­эты, филологи и пр. деятели культуры».

Камісія прыходзіць да высновы, што асноўным аргументам у руках беларускіх нацыяналістаў з’яўляецца тэорыя пераемнасці, па якой беларуская культура ёсць прадукт эвалюцыі ідэй Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча, дзейнасці «нашаніўцаў».

3 лета 1929 года Акадэмію навук пачалі называць галоўным прытулкам нацыянап-дэмакратызму. Здымаюцца з пасад навуковы сакратар Вацлаў Ластоўскі і віцэ-прэзідэнт Сцяпан Нвкрашэвіч.

У 1930 годзе ДПУ БССР сфабрыкаваў справу «Саюза вызвалення Беларусь». Арыштавана 108 чалавек, перадусім прадстаўнікоў навукі і культуры: географ і эканаміст А. Смоіліч, А. Баліцкі, пісьменнік М. I Гарэцкі і яго брат геолаг Г. Гарэцкі, мовазнаўца І.Бяльі кевіч, пісьменнік і географ М. Грамыка, пісьменнік Я. Дыла, гісторык і архівіст Т. Забэла (якому прыпісвалася кіраванне арганізацыяй і у Магілёве), этнограф М. Каспяровіч, 3. Прышчэпаў, літаратуразнавец П. Бузук, палітычны дзеяч А. Адамовіч, Я. Купала…

Ігнатоўскага выключаюць з партыі «як свядомага правадніка інтарэсаў контррэвалюцыі і нацыянал-дэмакратызму». Прыпамінаюць яму паходжанне з «сацыяльна варожага асяродцзя», цкуюць за гістарычныя і працы, за тое, што некалі ўваходзіў у партыю эсэраў, за прыкрыццё «нацдэмаў», што звілі сваё «асінае кубло» ў Акадэміі навук, абвінавачваюць ў жаданні пашырыць тэрыторыю Беларусі да этнаграфічных межаў, у правядзенні беларусізацыі.

Ігнатоўскі спрабуе апраўдвацца: «Сваю цяжкую віну перад партыяй я прызнаю безагаворачна. Маім нацыянал-апартунізмам у тэорыі і на практыцы я нанёс вялікую шкоду нашай партыі».

Не вытрымаўшы допытаў і паклёпу, спра­буе скончыць жыццё самагубствам Купала: урачы выратоўваюць. Але на «пасаду кіраўніка Саюза вызвалення» неабходна была фігура маштабу Купалы. ДПУ такім чалавекам бачыць Ігнатоўскага…

Не вытрымаўшы абвінавачванняў і допытаў, 4 лютага 1931 года Усевалад Ігнатоўскі ў сваёй кватэры сканчае жыццё са­магубствам. Употай ад сяброў і калег яго пахавалі на Вайсковых могілках.

Праз 6 гадоў былі расстраляныя яго сыны 25-гадовы Юрый і 20-гадовы Валянцін. Арыштавана і саслана на 8 год у ла­геры жонка. Адзіны, каму ўдалося ацалець, сын Міхаіл, якога, як сына ворага народу, пазбавілі педагагічнай работы ў Воршы. Дзякуючы яму, браты і маці былі рэабілітаваныя ўжо ў 1956 годзе. Але імя выбітнага дзяржаўнага дзеяча было забыта на доўгія гады. Рэабілітаваны ІгнатоўскІ быў толькі ў часы перабудовы.