Сарокiна, I. «Мы працягваем чытаць, але страцілі культуру чытання» — лічыць дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна Ілона Сарокіна : [гутарка з дырэктарам Магiлёўскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна І. Сарокінай] / Ілона Сарокіна ; гутарыла Нэлi Зiгуля // Лiтаратура i мастацтва. — 2016. — 11 лiстапада. — С. 11.
«Бібліятэкі важней за ўсё ў культуры. Можа не быць універсітэтаў, інстытутаў, іншых культурных устаноў, але, калі бібліятэкі ёсць, культура не загіне ў гэтай краіне», — пісаў калісьці расійскі вучоны-літаратуразнаўца Дзмітрый Ліхачоў. Ці адпавядае тэта выслоўе цяперашняй рэчаіснасці, калі амаль любую кнігу можна знайсці ў інтэрнэце?
Наколькі запатрабаванымі застаюцца бібліятэкі ў наш час, чым яны дыхаюць, як прыцягваюць да сябе чытача?
Пра тэта і іншае мы пагутарылі з кіраўніком самай вялікай у Магілёўскай вобласці бібліятэкі Ілонай Сарокінай.
— Бібліятэку яшчэ называюць храмам культуры, а ў рэлігіі, калі ты нават верыш, але не наведваеш храм, нельга назваць цябе ўцаркоўленым. А як тады з бібліятэкай? Можна сказаць, што менавіта тут нараджаецца сапраўдная любоў да чытання?
— Любоў да чытання закладваецца ў сям’і, а бібліятэка і школа толькі потым дапамагаюць у развіцці. У дзіцяці, якому бацькі не чыталі, няма патрэбы ў чытанні. Яму прасцей паглядзець мультфільм, кіно і ні пра што не думаць. Але пры чытанні застаецца месца для творчасці, аналізу. Альберт Эйнштэйн казаў: «Калі вы жадаеце, каб вашы дзеці былі разумныя, чытайце ім казкі, калі вы жадаеце, каб яны былі яшчэ больш разумнымі, чытайце ім яшчэ больш казак». Дарэчы, па меркаваннi англiйскiх вучоных, не музыка стаіць на першым месцы на супакаеннi, а чытанне. Дзесяць хвілін чытання дапамагаюць зняць нервовае пераўзбуджэнне.
— Здаецца, у параўнанні з савецкім часам мы сталі меней чытаць. Тэта сапраўды так?
— Гэта не так. Сёння меней не чытаюць. Магчыма, у бібліятэку ходзяць меней. Асабліва ў параўнанні з 90-мі, калі нельга было купіць кнігу ў краме і народ ішоў да нас. У 1998 годзе, калі я прыйшла сюды працаваць, у выхадныя дні чытальныя залы да паўдня былі ўжо цалкам запоўнены. Зараз з’явілася шмат спосабаў знайсці навінку — сфатаграфаваць, спампаваць, скапіраваць і гэтак далей. Але моладзь па-ранейшаму чытае. Магчыма, кульгае якасць чытання. Я, напрыклад, са сваім не такім ужо і малым досведам чытання, у тым ліку і па дыяганалі, не перастаю здзіўляцца той хуткасці, з якой чытаюць нашы дзеці. Звярніце ўвагу на тых, хто сёння сядзіць у грамадскім транспарце з электроннымі чыталкамі. На жаль, культура чытання вельмі кульгае. Узгадайце, як тэта рабілі раней: з алоўкам, з закладкамі. Адной з форм працы бібліятэкі заўсёды было абмеркаванне кнігі. Калі нешта цікавае прачыталі, трэба з кімсьці падзяліцца. Зараз, на жаль, ніхто не надае гэтаму значэння. Працэс пераўтварыўся ў паглынанне. А тэта як з ежай: калі паглынаеш, цяжка пераварыць.
— Якая літаратура зараз карыстаецца поспехам у чытачоў?
— Яшчэ некалькі год таму аўтары рабілі стаўку на негатыў, забойства… Попыт на такую літаратуру ўпаў. Зараз людзей цягне на добрую мастацкую літаратуру. Вельмі прыемна, што сталі паяўляцца сучасныя аўтары, якія пішуць годна. Мы адсочваем усё навінкі, якія атрымалі літаратурныя прэміі ў Беларусі, Расіі і за мяжой, стараемся папаўняць імі нашы фонды. Летась самым нашумелым творам у Расіі стала кніга Гузель Яхінай «Зулейха адкрывае вочы». У нас яе зачыталі да дзір. Цікавы сучасны раман. Поспехам карыстаецца твор Людмілы Уліцкай «Лесвіца Якава». Радуе, што з’явіліся цікавыя беларускія аўтары. Той жа Валерый Гапееў з яго «Ведзьмінай Тоняй», лічу, павінен быць у школьнай праграме. Там закрануты ўвесь комплекс сацыяльных праблем. Твор невялікі, але чытаецца на адным дыханні. I дзеці бяруць. Хаця спачатку стаўленне да яго было вельмі скептычнае. Маўляў, што цікавага можна ўбачыць ў беларускай кніжцы, ды яшчэ і на роднай мове. Даводзілася нават угаворваць. Але потым кніга не паспявала вяртацца на палічку. Бралі і бралі. Інфармацыя сярод дзяцей распаўсюджваецца вокамгненна.
Прыемна здзіўляе і тое, што дарослы чытач ідзе ўжо падрыхтаваны. Такіх людзей, якія кажуць: «Ну дайце мне штонебудзь пачытаць», амаль няма.
— Як зараз папаўняецца бібліятэка? Ці шмат чаго можа сабе дазволіць? Па якім прынцыпе ідзе адбор?
— Мы адносімся да публічных бібліятэк, абслугоўваем усе катэгорыі чытачоў. Задавальняем запыты, пачынаючы з дзіцячай і папулярнай літаратуры, заканчваючы адукацыйнай і навуковай. Паколькі мы яшчэ і кнігасховішча ўсёй вобласці, стараемся мець у сваіх фондах усю «беларусіку», усё, што звязана з краінай, Магілёўскай вобласцю. У нас ёсць досвед пошуку гістарычных кніг, якія не захаваліся ў нашых фондах, вяртаем іх у аблічбаваным выглядзе. Захоўваем усе раённыя газеты, абласныя, рэспубліканскія, краязнаўчыя, купляем сацыяльна значныя выданні, якія тычацца Беларуси — альбомы, даведнікі і гэтак далей. Стараемся прытрымлівацца прапорцыі 60% — навуковая і навукова-папулярная літаратура і 40% — мастацкая. У нас ёсць усе аўтары, якія складаюць сённяшнюю школьную праграму, набываем любоўныя раманы і дэтэктывы — на іх таксама ёсць попыт (мы павінны задавольваць усе густы чытачоў). Вялікую работу праводзім па рарытэтных выданнях, набываем рэпрынтныя кнігі. Апошняя літаратура не для масавага чытача, але мы павінны фарміраваць ідэалагічны і гістарычны складнік нашай дзяржавы. Фонды сельское бібліятэк фарміруюцца крыху інакш, там акцэнт робіцца на мастацкую літаратуру і перыядычныя выданні. Калі ў вёсцы жыве, вобразна кажучы, 70 жыхароў і няма ні школы, ні моладзі, бібліятэку замяняе бібліёбус. Іх у нас, дарэчы, 18. Гэта вельмі добры варыянт. Два гады таму нас, кіраўнікоў абласных бібліятэк, вазілі аймання досведу. Там наогул няма паняцця «сельская бібліятэка». Ёсць раённая і вялікі добры бібліёбус з усім неабходным начыннем. У населеных пунктах для яго прадугледжаны спецыяльныя стаянкі, дзе ён двойчы ў месяц працуе некалькі гадзін запар.
— Нямецкія бібліятэкі прыкметна адрозніваюцца ад нашых? Ці можна іх наогул параўноўваць?
— У Германіі мы наведалі бібліятэку Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта (Цэнтр братоў Грым). Мяне ўразіла, што чытачы там усё робяць самі: пачынаючы ад падбору кніг па электронным каталогу і заканчваючы іх пошукам на патрэбных палічках. Там людзі болей разняволеныя і могуць працаваць у любой зручнай для сябе позе, нават закінуўшы ногі на стол. Але яны не парушаюць асабістую прастору свайго суседа. Недахопу ў чытачах там няма, але параўноўваць нас нельга. На Захадзе добра працуе закон аб аўтарскім праве. Шрацтва няма наогул. Такога, каб нешта бясплатна спампаваць з інтэрнэту, няма. Усё толькі за грошы. У нямецкай бібліятэцы ёсць доступ да любых алічбаваных крыніц. Але чытачу даецца магчымасць карыстацца пэўным файлам на працягу толькі некалькіх тыдняў, потым тэты файл становіцца для яго недаступным.
— Сёння шмат разнастайнай інфармацыі і трэба добра арыентавацца ў гэтай бязмежнай прасторы. Наколькі лягчэй тэта зрабіць з дапамогай бібліятэкі?
— Зайдзіце сёння на сайт любой бібліятэкі, да вашых паслуг электронны каталог. Яго можна адкрыць у сябе дома і паглядзець, ці ёсць тут тое, што вам патрэбна. Базы дадзеных на Захадзе развіваюцца з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, а мы да гэтага толькі прыйшлі. У нас існуе ўжо некалькі такіх баз. Адна з іх — «Таленты ад роднай зямлі» — уключае прозвішчы 357 магілёўскіх пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, іншых выбітных асоб. Над ёй працавалі ўсе бібліятэкі вобласці, кожная шукала інфармацыю пра свайго земляка, правяралі па энцыклапедыях. Праца зроблена вельмі вялікая, нягледзячы на тое, што дадзеныя падаюцца сціслыя.
Нам ставяць у папрок пустыя залы. Але сучаснаму чытачу не трэба, як калісьці, сядзець у сценах — ён можа прыйсці і ўсё, што яму неабходна, спампаваць, сфатаграфаваць і пайсці. Сёння людзі ідуць, каб мы знайшлі для іх інфармацыю па розных тэмах. Часцей за ўсё тэта студэнты. За свае паслугі бяром па мінімуме. Калі чалавек не хоча працаваць сам, а чакае, калі за яго зробяць іншыя, тэта справядліва. Наогул, мы аказваем каля 40 платных паслуг: капіраванне, фотапаслугі і гэтак далей.
— Дарэчы, а наколькі складана бібліятэкам існаваць ва ўмовах рыначнай эканомікі. За кошт чаго даводзіцца выжываць?
— Ва ўсіх бібліятэках ёсць план платных паслуг, і кожны сам шукае спосабы, як яго выканаць. Чавусы, напрыклад, адкрылі сувенірную краму; Шклоў набыў спецыяльнае абсталяванне і робіць усё, пачынаючы ад паштовак, заканчваючы дыпломамі; Круглае купіла прынтар, з дапамогай якога ўпрыгожвае малюнкамі майкі, кубкі і гэтак далей; Клімавічы робяць магніты, буклеты і іншую дробную прадукцыю; у Чэрыкаве зарабляюць сувенірамі з паперы, займаюцца квілінгам; Асіповічы выязджаюць з платнымі лялечнымі прадстаўленнямі — там для дзяцей пры бібліятэцы створаны гурток, дзе яны самі робяць лялькі, пішуць сцэнарыi, выступаюць у ролi артыстаў. Мы намагаемся запрацаваць грошы, але, калі прымусіць бібліятэку перайсці на поўную самаакупнасць, на ёй прыйдзецца паставіць крыж. Бібліятэка ніколі сябе не акупіць. Мы нават не абаронены ад таго, верне чытач кнігу або не. Калі за мяжой існуе адказнасць за кнігу, якую ты ўзяў у бібліятэцы і не вярнуў, то ў нас такога няма. Там прозвішча нядобрасумленнага чытача ўносіцца ў агульную базу, і ўсюды, куды б ён ні звярнуўся, на ім будзе кляймо злодзея, які скраў дзяржаўную маёмасць. Раней па законе, калі чытач доўга не вяртаў кнігу, мы маглі звяртацца ў адрасны стол, каб удакладняць, дзе ён. Можа, памёр, памяняў адрас або пераехаў у іншы горад — нам трэба мець падставу для спісання кнігі. Але цяпер няма нават такой магчымасці. Вярнуць дзяржаўную кнігу або не — сёння цалкам на сумленні чытача.
— Ці шмат пастаянных чытачоў у бібліятэкі?
— Прыкладна 53% жыхароў вобласці. I тэта стабільны працэнт. У нас 16 бібліятэк маюць сайты, і колькасць наведванняў павялічылася на 3% за кошт віртуальных рэсурсаў. Меней стала хадзіць студэнтаў, бо зараз створаны вельмі добрыя бібліятэкі пры навучальных установах, якія рэгулярна камплектуюцца. Завочнікі, пенсіянеры, падлеткі, дзеці — гэта асноўны наш чытацкі касцяк. Крыху менш чытачоў ва ўзросце 35 — 45 гадоў. Магчыма, таму, што тэта якраз той перыяд, калі чалавек актыўна займаецца сям’ёй і кар’ерай.
— Зараз стала нямодным трымаць хатнія бібліятэкі. Ці часта да вас звяртаюцца, каб аддаць свае кнігі?
—Сёлета было менш. Масавае знішчэнне асабістых бібліятэк прыйшлося на 2013 — 2015 гады. Мы забіраем усё. Нехта прывозіць сам, калі кніг шмат — мы едзем. Пры бібліятэцы ў нас створаны падменны рэзервовы фонд, за кодіт якога свае фонды папаўняюць школы, папраўчыя ўстановы. Тое, што не разыходзіцца зусім, падчас мерапрыемстваў мы выстаўляем у шафе і адпускаем у вольнае плавание.