Бачыць асобу ў кожным вучню

   Сiнькевiч, Г. Бачыць асобу ў кожным вучню : [званне Народны настаўнiк Беларусi прысвоена В. В. Барашкаву з Магiлёва] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 29 лiстапада. — С. 1.

Сорок тры гады плённай працы. Менавіта столькі аддаў дзейнасці ў сферы адукацыі першы народны настаўнік Беларусі Валерый Васільевіч Барашкоў.

Не сказаць, каб ён марыў аб педагогіцы з дзяцінства. У школе яго прываблівалі дакладныя дысцыпліны. Гэтае захапленне, а яшчэ добры прыклад у асобе настаўніцы матэматыкі Дзіяны Канстанцінаўны Алейнікавай і абумовілі яго прафесійны лёс. Закончыўшы сярэднюю школу № 2 Чавус, Валерый Барашкоў працягнуў адукацыю на фізіка-матэматычным факультэце цяперашняга МДУ імя А.А.Куляшова. Аднак пасля атрымання дыплома настаўнічаць стаў не адразу — захапіўся навукай. Нейкі час быў супрацоўнікам філіяла Інстытута фізікі пры акадэміі навук. А потым жыццёвыя абставіны склаліся так, што Валерый Васільевіч апынуўся ў якасці педагога ў сельскай школе ў родным Чавускім раёне.

— Аб тым, што змяніў навуку на педагогіку, ніколі не шкадую, бо менавіта ў педагагічнай дзейнасці змог рэалізаваць сябе, — кажа Валерый Барашкоў.

Зараз, ужо болын як 25 гадоў працуючы ў 1-м абласным лінэі, ён не ўяўляе для сябе іншага шляху, акрамя як настаўніцкага. Педагогіка — яго призвание. I адметна, што, маючы за плячыма вялікі прафесійны вопыт, Валерый Васільевіч усяляк імкнецца да ўдасканальвання свайго майстэрства. На сённяшні дзень ён мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, валодае ўласным педагагічным почыркам, распрацаваў аўтарскую педагагічную тэхналогію навучання.

— Адзін з тых, хто працуе ў ліцэі з першых дзён яго заснавання. Сапраўды неардынарны педагог, прафесіянал высокага ўзроўню. Пастаянна ўкараняе ў вучэбны працэс перадавыя педагагічныя распрацоўкі, імкнецца зрабідь навучанне максімальна эфектыўным, — так адзываецца пра Валерыя Барашкова дырэктар ліцэя Пётр Шылаў.

Сам жа Валерый Варільевіч мяркуе, што калі прымушаць дзяцей вучыцца, гнацца за высокімі паказчыкамі паспяховасці, то нічога значнага не дасягнеш. А вось калі ўмела зацікавіць іх предметам, матываваць на канкрэтныя дзеянні, то вынік будзе адпаведным. На сваіх занятках В.В.Барашкоў прымяняе розныя адукацыйныя методыкі.

— Кожны клас індывідуальны, кожны вучань — асоба. Таму і падыходы да выкладання прадмета трэба вар’іраваць. Сваю ролю ў засваенні ведаў адыгрывае і спрыяльная атмасфера ўзаемаадносін паміж дзецьмі і настаўнікам, — адзначае суразмоўца.

Даволі часта на ўроках Валерый Барашкоў выкарыстоўвае ўласна распрацаваную тэхналогію адкрытага навучання. Ён стымулюе навучэнцаў на самастойны пошук ведаў, а сам выступав толькі куратарам іх пазнавальнай дзейнасці. Важным фактарам для якаснага навучання педагог лічыць і метапрадметнасць.

На яго думку, паспяховасць у класе таксама шмат у чым залежыць ад прафесіяналізму настаўніка, таму педагогам трэба заўсёды крытычна адносіцца да сябе, нягледзячы на пэўныя дасягненні, імкнуцца да ўдасканальвання сваёй працы. Сам Валерый Васільевіч так і робіць. Будучы заслужаным, а цяпер і народным настаўнікам краіны, ён пастаянна знаходзіцца ў прафесійным развіцці. Актыўна дзеліцца сваім вопытам і з калегамі. Перыядычна праводзіць аўтарскія курсы павышэння кваліфікацыі ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, чытае лекцыі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, выступав з дакладамі на канферэнцыях і семінарах. Акрамя таго, Валерый Барашкоў актыўна займаецца распрацоўкай аўтарскіх вучэбных кніг і дапаможнікаў.

Важнае месца Валерый Васільевіч адводзідь рабоце з адоранымі навучэнцамі. Ён стараецца своечасова разгледзець здольнасці кожнага вучня і дапамагчы рэалізацыі іх талентаў. Трэба сказаць, у яго гэта вельмі добра атрымліваецца. Толькі за час працы настаўнікам у 1-м абласным ліцэі Валерый Барашкоў падрыхтаваў 99 перамождаў трэцяга і 77 пераможцаў заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы. Яго вучні зрваявалі 9 прызавых медалёў і адзін пахвальны водзыў на міжнародных фізічных алімпіядах. Поспехі навучэнцаў, тое, што многія з іх выбіраюць фізіку за аснову сваёй прафесіі, — лепшая ўзнагарода для настаўніка. Дасягненні выпускнікоў матывуюць яго на яшчэ больш плённую працу з цяперашнімі вучнямі. Сёння Валерый Васільевіч ужо на заслужаным адпачынку, але працягвае настаўнічаць. Ліцэісты заўсёды рады сустрэчы з педагогам, бо кожны яго ўрок ператвараецца для іх у адкрыццё, адкрыццё таямніц складанай, але такой цікавай навукі фізікі.