…Імя з гонарам мы носім

   Віннікава Л. …Імя з гонарам мы носім : [аб прысваенні імя Янкі Купалы бібліятэцыфіліялу № 9 г. Магілева] / Л. Віннікава // Бібліятэка прапануе. — 2016. — № 5. — С. 34.

У Год культуры рашэннем Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 ліпеня 2016 года бібліятэцы-філіялу № 9 установы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва» было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, бібліятэцы-філіялу № 2 — імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Афіцыйная цырымонія прысваення была прымеркавана да прафесійнага свята — Дня бібліятэк.

15 верасня ў бібліятэцы-філіяле № 9 быў адкрыты міні-музей, фотаэкспазіцыя якога прысвечана жыццю і творчасці Я. Купалы. Тут размясціліся звесткі аб яго жыцці ў фотаздымках паэта і яго сям’і рознага перыяду, кніжныя выставы “Летапісец свайго народа” і “Свет Купалы”,выстава-інсталяцыя “Сто год таму..(быт беларусаў). Свой унёсак зрабіў магілёўскі паэт і кампазітар Мікола Яцкоў. ён падарыў бібліятэцы партрэт Янкі Купалы (праца мастака Івана Нязнайкіна) і кнігу сваіх песень на словы Я. Купалы.

Апрача гэтага ў бібліятэцы распрацоўваецца цыкл экскурсій для школ, цыкл электронных прэзентацый, прысвечаных Я. Купалу, ствараецца віртуальны музей народнага паэта Беларусь

Імя знакамітага на ўвесь свет пісьменніка прысвоена бібліятэцы невыпадкова, бо яна праводзіць вялікую працу па прапагандзе беларускай культуры, літаратуры, у тым ліку і творчай спадчыны Янкі Купалы..

15 верасня бібліятэка-філіял № 9 імя Янкі Купалы сустракала гасцей і сяброў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, сябры грамадскіх аб’яднанняў: Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, ТБМ імя Францыска Скарыны; выхаванцы і выкладчыкі магілёўскіх дзіцячых школ мастацтваў № 2 и № 7, юныя артысты народнага тэатра Палаца культуры вобласці, а таксама чытачы бібліятэкі. На фоне кніжнай выставы “Песняра святое імя”, прысвечанай жыццю і творчасці выдатнага беларускага песняра. дзеці чыталі вершы Янкі Купалы, спявалі песні на словы народнага паэта, ігралі на музычных інструментах. Не абышлося без тэатральнай пастаноўкі казкі “Ноч, калі цвіце папараць”, якую напісаў і прысвяціў свайму любімаму сябру Янку Купалу другі волат беларускай літаратуры — Якуб Колас.Танцавальны ансамбль “Вясёлка» парадаваў прысутных кадрыллю.

Цырымонію па прысваенні бібліятэцы імя Я. Купалы адкрыў дэпугат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Курсакоў Аляксандр Яўгенавіч. Магілёўскія дзеячы культуры ўручылі свае падарункі і павіншавалі ўсіх прысутных з важнай па дзеяй у жыцці не толькі бібліятэкі, але і горада.

Напрыканцы ўзяў слова паэт і кампазітар Мікола Яцкоў. Свой выступ ён завяршыў песняй на словы Янкі Купалы “А ў бары-бары», зала дружна яму падпявала.

Загадчыца бібліятэкай-філіялам № 9 імя Янкі Купалы Галіна Мікалаеўна Жмачынская запэўніла, што бібліятэка будзе з гонарам несці імя народнага паэта Беларусі і працягваць асветніцкую працу па прапагандзе беларускай літаратуры і культуры.