Педагогiчнае супрацоўнiцтва трэба развiваць

   Сiнькевiч, Г. Педагогiчнае супрацоўнiцтва трэба развiваць : [Надзвычайны Паўнамочны Пасол Рэспублiкi Польшча ў Беларусi наведаў СШ № 2 Магiлёва] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 20 снежня. — С. 2.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік падчас свайго візіту ў Магілёў завітаў у сярэднюю школу N° 2 госзала.

Угэтай установе адукацыі на працягу больш як 15 гадоў функцыянуюць польскія класы. Навучанне тут арганізавана для звыш 180 навучэнцаў з першага да выпускнога класа. Пад кіраўніцтвам настаўніцы Настассі Іванаўны Ткачовай дзеці вывучаюць польскую мову і літаратуру як паўнавартасны вучэбны прадмет. I, трэба сказаць, дасягаюць у вучобе значных поспехаў. У класах досыць высокая паспяховасць. Вучні дэманструюць свае веды ў гэтым кірунку і на інтэлектуальных спаборніцтвах. Яны — пастаянныя прызёры міжнароднага конкурсу польскай мовы і літаратуры ў Варшаве, Рэспубліканскага конкурсу прамоўніцкага майстэрства імя Адама Міцкевіча і інш.

Адметнай рысай установы з’яўляецца таксама яе мастацкая накіраванасць. I ў гэтым плане 2-я школа наладзіла плённыя ўзаемаадносіны з польскімі калегамі. Супрацоўніцтва, якое ўстанова вядзе з мастацкім ліцэем Гротгера горада Супрасль, дазваляе педагогам абодвух бакоў весці абмен эфектыўным вбпытам па многіх напрамках адукацыйнай дзейнасці.

Па словах Конрада Паўліка, такое ўзаемадзеянне, правядзенне абменных сумесных мерапрыемстваў з’яўляецца важным момантам ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Прайшоўшы з экскурсіяй па школе і папрысутнічаўшы на калядным канцэрце навучэнцаў, ганаровы госць даў высокую ацэнку рабоце мясцовага педагагічнага калектыву. На яго думку, мастацкая накіраванасць навучання вельмі спрыяе духоўнаму развіццю дзяцей, адкрываючы перад імі шырокія перспектывы ў будучым. Пасол таксама выказаўся аб магчымасці адкрыцця польскіх класаў у іншых агульнаадукацыйных установах вобласці. Для падтрымання гэтай ініцыятывы польскі бок гатовы прадаставіць усе неабходныя вучэбныя дапаможнікі.