Па праблемах — прафесiйнай супольнасцю

   Сiнькевiч, Г. Па праблемах — прафесiйнай супольнасцю : [у Магiлёўскiм абласным iнстытуце развiцця адукацыi прайшла мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 20 снежня. — С. 5.

Сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя аспекты развіцця сферы адукацыі абмеркавалі на аднайменнай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі 130 педагогаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі.

Як было адзначана на пленарным пасяджэнні канферэнцыі, сёння для паспяховага развіцця недастаткова грунтавацца толькі на асаблівасцях рэгіянальнай сістэмы адукацыі. Неабходна ўлічваць і тыя змены, якія адбываюцца ў свеце, больш дэталёва паглыбляцца ў існуючыя праблемы. Лепшая магчымасць для гэтага — прафесійны дыялог, які дапамагае зразумець, куды сумеснымі намаганнямі рухацца далей.

Тэмы, вынесеныя на абмеркаванне ў ходзе канферэнцыі, закраналі розныя напрамкі педагагічнай дзейнасці. Вялікая ўвага была ўдзелена прафарыентацыйнай рабоце з вучнямі, спосабам іх прафесійнага самавызначэння. Праблемы прафесійнай падрыхтоўкі моладзі і кагнітыўныя тэндэнцыі сучаснай адукацыі пазначыў у сваім дакладзе рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро. Сваім вопытам у гэтым кірунку падзяліліея таксама дацэнт кафедры педагога і псіхалогіі МДАІРА Валянціна Аўраменка, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу МДУ імя А.А.Куляшова Леанід і Алена Старавойтавы.

Як было падкрэслена падчас гутаркі, з кожным годам да якасці навучання ва ўстановах адукацыі прад’яўляюцца ўсё новыя патрабаванні. Ісці ў нагу з часам, рыхтаваць запатрабаваных у грамадстве выпускнікоў можна, выкарыстоўваючы метапрадметны і кампетэнтнасны падыходы, робячы вучэбны працэс максімапьна асобасна арыентаваным. Некаторыя педагогі ў гэтым плане ўжо дасягнулі пэўных станоўчых вынікаў. Так, настаўнік біялогіі сярэдняй школы № 3 Крычава Алена Цілюпа прадставіла калегам свае напрацоўкі па фарміраванні на занятках камунікатыўных кампетэнцый у вучняў. А загадчыца кафедры дыдактыкі і прыватных навук МДАІРА Валянціна Гірына расказала прысутным пра магчымасці інтэграцыйнага падыходу ў фарміраванні ў навучэнцаў функцыянальнай пісьменнасці.

Канструктыўны дыялог педагагічных работнікаў прадоўжыўся на пасяджэннях тэматычных секцый. На іх дэталёва абмяркоўвалі магчымасці ўкаранення ў выкладанне кампетэнтнаснага падыходу, асаблівасці інклюзіўнай адукацыі, дапрофільнага і профільнага навучання, вядзення прафарыентацыйнай работы, разглядалі спосабы павышэння якасці, выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага працэсу. У цэлым на канферэнцыі было прадстаўлена нямала дзейсных ідэй і прапаноў. Магчыма, падобны абмен вопытам сапраўды дапаможа вырашыць многія надзённыя праблемы ў сферы адукацыі канкрэтнага рэгіёна або асобна ўзятай навучапьнай установы.