Пра гiсторыю i архiтэктуру

   Дзьячкоў, А. Пра гiсторыю i архiтэктуру : у абласной бiблiятэцы г. Магiлёва адбылася творчая сустрэча з гiсторыкам Алегам Трусавым / Алег Дзьячкоў // Веснiк Магiлёва. — 2017. — 11 января. — С. 8.

Магілёўцы запрасілі спадара Алега з нагоды 380-годдзя з часу пабудовы Богаяўленскай царквы — першай мураванай  праваслаўнай царквы ў нашым горадзе, пабудаванай у стылі магілёўскай школы дойлідства. Агульнавядома, што ў часы ВКЛ у 16 — пачатку 18 ст. Магілёў быў самым заможным горадам на тэрыторыі Беларусі, ў гэты час склалася адметная магілёўская школа дойлідства, школа гравюры школа абразапісання. I лепшага слецыяліста па дадзенай тэме магілёўцам цяжка знайсці, чым Алег Трусаў.

Гiсторык каротка прасачыў эвалюцыю развіцця мураванага дойлідства ў Еўропе i Беларусі. Зрабіў акцэнт на адметнасці эканамічнага і культурнага развіцця Магiлёва ў часы ВКЛ. У 1636 годзе была пабудавала першая праваслаўная царква ў горадзе на Дняпры, якая стала 5 прататыпам іншых культавых будынкаў нашага рэгiёна. Спадар Алег таксама распавёў пра савецкія часы, калі яму як археолагу прыйшлося даследаваць падмуркі ратушы і гістарычнага Цэнтра горада.

Шматлікія пытаннi прысутных яшчэ раз яскрава падкрэслілі той факт, што магілёўцы цiкавяцца гісторыяй свайго краю. Размова нязмушана працягнулася пасля імпрэзы, дзе ўсе жадаючыя здолелі паразмаўляць з вядомым гiсторыкам, узяць аўтограф у вернага слугі Кліа.

Вялікі дзякуй Алегу Трусаву і супрацоўнікам абласной бібліятэкі за выдатную магчымасць яшчэ раз адкрыць для сябе таямніцы часу.