Сiнькевiч, Г. Вызначылi лепшала майстра : [обласны этап Рэспублiканскага конкурсу «Энергамарафон»] / Ганна Сiнькевiч // Настаўнiцкая газета. — 2017. — 9 лютага. — С. 8.
На якасную падрытоўку кваліфікаваных рабочих кадраў уплывае шэраг фактараў. Сярод іх — развітая матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў, адпаведнасць адукацыйнага працэсу рэаліям часу, а таксама прафесіяналізм майстроў вытворчага навучання. Сёння майстар павінен добра валодаць тэарэтычнымі і практычнымі ведамі па пэўнай прафесіі, умець выкарыаоўваць эфектыўныя педагагічныя методыкі, быць творчым і ініцыятыўным. Большасць магілёўскіх майстроў вытворчага навучання гарманічна спалучаюць вышэйпералічаныя якасці. У гэтым цалкам пераканаў аднайменны конкурс прафесійнага майстэрства.
Прафесійныя спаборніцтвы “Майстар года” ў Магілёўскай вобласці праводзяцца штогод і ўжо сталі традыцыйнымі. Для выкладчыкаў прафесійнай школы гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе, прадставіць вопыт сваёй работы. Сёлета пятнаццаць майстроў прадстаўлялі ўсе прафесійна-тэхнічныя ліцэі рэгіёна. Менавіта ў гэтай катэгорыі вызначапі лепшага.
На завочны тур канкурсанты прадстаўлялі партфоліа “Формула поспеху”. Пасля ім прапанавалі правесці майстар-клас “Грані творчасці і майстэрства”.
Гэтыя этапы дапамаглі журы вызначыць шасцёрку фіналістаў, якія працягнулі конкурсную барацьбу. Яны дэманстравалі свой прафесіяналізм падчас заняткаў з незнаёмай групай навучэнцаў і падчас педагагічнага тэсціравання. Праходзячы складаныя выпрабаванні, фіналісты паказалі высокі кваліфікацыйны ўзровень. Канчатковага лідара вызначала апошняе задание, па ўмовах якогё неабходна было ў творчай форме расказаць аб перспективах сваёй прафесіі. Падчас гэтага выступления майстры пераканалі ўсіх прысутных у зале: прэстыжнасці і notnexy можна дасягнуць і з рабочай спецыяльнасцю.
— Майстры вытворчага навучання Магілёўшчыны валодаюць высокімі педагагічнымі навыкамі. Гэта творчыя, рознабаковыя людзі, якія пастаянна імкнуцца да самаўдасканалення, да прымянення разнастайных форм і метадаў навучання, ракрыцця здольнасцей дзяцей, — адзначыла старшыня журы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі МДУ імя А.А. Куляшова Лілія Зайцава.
Кожны канкурсант быў годны перамогі. Многія з іх атрымалі ўзнагароды па намінацыях. Дыпломаў трэцяй і другой ступені ўдастоілася адпаведна Алена Іванчанка з Магілёўскага прафесійнага ліцэя № 7 і Уладзімір Паркалаў з прафесійнага ліцэя № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава. А пераможцам конкурсу і майстрам года стала Марина Гамолка з Магілёўскага прафесійнага ліцэя № 1.