Шчырая размова ў «Свiтанку»

   Новiкаў, С. Шчырая размова ў «Свiтанку» : [магiлёўскiя пiсьменнiкi i журналiсты правялi сустрэчу з чытачамi] / Сяргей Новiкаў // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 24 февраля. — С. 4.

У мінулы аўторак, 21 лютага, адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Па ўсёй краіне вядомыя беларускія пісьменнікі, журналісты сустракаліся з чытачамі, вялі гаворку пра мову, пра роднае слова…

Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з ААТ «Магілёўсаюздрук» і Магілёўскім абласным адцзяленнем Саюза журналістаў Беларусі правялі сустрэчу з чытачамі ў Магілёве ў кніжнай краме «Світанак». Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека, намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Яўген Булава, паэтка Вольга Бялова ў святочна аформленай гандлёвай зале расказалі пра значнасць роднай мовы, якая робіць нас незапежнымі, дужымі, паважанымі, падзяліліся творчымі планамі, пошукамі, адказапі на пытанні. Выступленні суправаджаліся яскравымі відэап рэзентацыямі.