Лета пад кнiжным парасонам

Зігуля, Н. Лета пад кнiжным парасонам : У Магілеве стартуе акцыя, падчас якой можна будзе даведацца аб кніжных навінах проста на вуліцы /Н. Зігуля // Звязда. — 2014. — 14 чэрвеня. — С. 2.

У Магілёве стартуе акцыя, пад час якой можна будзе даведацца аб кніжных навінах проста на вуліцы. Калі гара не ідзе да Магамета, чаму б яму самому не пайсці да яе, вырашылі у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса і самі накіраваліся ў народ. На працягу амаль усяго лета яе супрацоўнікі па чацвяргах і пятнщах з 11.00 да 14.00 гадзін будуць прапаноўваць мінакам бібліятэчную літаратуру, знаёміць з навінамі і запрашаць паўдзельнічаць у буккросінгу проста на вуліцы. Перасоўная бібліятэка «прапішацца» у самым шматлюдным куточку горада — у Камсамольскім скверы. Маленькіх наведвальнікаў чакаюць цікавыя конкурсы і віктарыны. Так што не праходзьце міма.