Хто на свеце за ўсіх разумнейшы?

   Зiгуля, Н. Хто на свеце за ўсіх разумнейшы? : у Магiлёве падвялi вынiкi 21-га мiжнароднага фестывалю «Мартовский лев» / Нэлi Зiгуля // Звязда. — 2017. — 5 красавiка. — С. 11.

За найвышэйшую ўзнагароду змагаліся 36 камандаў з Беларусі, Расіі і Літвы.

Яны практыкаваліся ў гульнях на кемлівасць і вынаходлівасць. Па выніках усіх спаборніцтваў кубак фестывалю дастаўся камандзе з Вільнюса — ВКЛ. Але дзякуючы спонсару фестывалю Магілёўскаму аблвыканкаму ніводны з пераможцаў у кожнай асобнай гульні не застаўся без падарунка. З беларускіх камандаў на вышыні былі мінская «Зямляне» і гомельская «Гарачыя галовы». Магілёўская каманда «Прыступ ляноты і пакаранне» адзіная дала правільны адказ на самае складанае пытанне фестывалю. А студэнтка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Марына Голуб трапіла ў тройку наймацнейшых па гульні «Эрудыт-лато».

— Інтэлектуальныя гульні вельмі карысныя і неабходныя, — лічыць кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў БРУ Андрэй Яфрэмаў. — Яны папулярызуюць гісторыю, культуру, наогул навуку. Прымушаюць студэнтаў нечым цікавіцца, развівацца, пазнаваць. А гэта, у сваю чаргу, натхняе на адкрыцці і вынаходства.