Арлова, М. Бэйкер-стрыт у Магiлёве : [бiблiяноч-2017 у центральнай гарадской бiблiятэцы iмя К. Маркса] / Марта Арлова // Культура. — 2017. — 29 красавiка. — С. 12.
Удзельнікаў сустракала яго каханая Ірэн Адлер i запрашала зрабіць фота на памяць у чырвонай тэлефоннай будцы, вывучыць творчасць аўтара аповедаў пра Холмса Артура Конана Дойла ў выставе-інсталяцыі, прыгадаць любімыя моманты ля сцяны з кадрамі з брытанскага серыяла «Шэрлак». Адкрыла ж падзею жывая скрыпічная музыка — гэта нашы сябры з Дзіцячай школы мастацтваў № 5 выканалі саўндтрэкі з класічнай i новай экранізацый вядомых кніг.
На пляцоўцы «Парады ад домаўладальніцы» разам з місіс Хадсан госці паўдзельнічалі ў майстар-класе па вязанні на спіцах i кручком. Тут жа праводзіўся майстар-клас Алены Карпенка па мастацтве каліграфіі.
Самай наведвальнай зонай стала «Скарбніца Агры» — пляцоўка МэрыВатсан i Эміліі Рыкалеці. Можна было пагуляць у логіка-асацыятыўную гульню «Кракадзіл», картачную гульню «Спасцігні сутнасць»,пашукаць словы ў кнігах на бібліятэчных паліцах, якія складаліся ў цыгаты з твораў пра Холмса, сфатаграфавацца ў фотазоне з газетнымі выразкамі, паглядзець фільмы на вялікім экране…
Некалькі пляцовак прапаноўвалі праверыць эрудыцыю i кемлівасць у настольных гульнях. Інспектар Лестрэйд сустракаў гасцей у «Скотланд-Ярдзе», дзе маладыя людзі гулялі ў сучасныя настолкі. У ролі інспектара ў гэты вечар выступаў сябра бібліятэкі Ігар Хамротаў з гульнятэкі «Ордэн D6″. У «Клубе Дыяген» разам з сяржантам Салі Донаван хлопцы апрабавалі дэтэктыўную настольную гульню «Клюэдо».
Моладзь, якая прысутнічала на іншых вечарынках i зноў вяртаецца ў бібліятэку, прадчувала масу сюрпрызаў ад квэст-рума. Гэтым разам гасцей чакаў ролевы квэст-рум па матывах класічных апавяданняў Артура Конана Дойла i брытанскай экранізацыі серыяла. Адна з самых цікавых забаў вечара чакала гасцей у імправізаванай рэдакцыі газеты «Times». Правёушы сумоўе для прыему на працу, журналістка Кіці Райлі адпраўляла будучых супрацоўнікаў прайсці квэст «Кропкі». Працавала выстава-буккросінг «Кніжны фрымаркет».
Заробленыя ў конкурсах i гульнях фунты стэрлінгаў госці трацілі ў бібліябары, які на гэтую вечарыну ператварыўся ў лонданскі — калядома 221Б па Бэйкер-стрыт. Тут можна было пакаштаваць класічныя англійскія пачастункі. Скажам, дварэцкі Бэрымар са сваімі памагатымі гатаваў аўсянку пры гасцях.
Асноўная частка вечара сканцэнтравалася ў «Баскервіль-холе». Праграму там адкрыў так упадабаны маладымі людзьмі з іншых вечарынак «Кінабатл», які гэтым разам быў, вядома ж, тэматычным. пераможцаў чакалі прызы ад партнёра мерапрыемства — сеткі кінабараў «Blockbuster». Вечар працягнула інтэлектуальная гульня «Ты — Шэрлак», якую правяла госця з мінскай Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя Мікалая Астроўскага Маргарыта Дземідовіч.
Галоўны сюрпрыз вечара — спецыяльны госць з Вялікабрытаніі: віцэ-прэзідэнт Брытана-Беларускай гандлёвай палаты, заснавальнік ТАА «Онлайн-клас» Мэл Роджарс. Ён ахвотна адказваў на пытанні аб англійскім надвор’і i стэрэатыпах, літаратуры i асаблівасцях аўтамабільнага руху ў Лондане, дзяліўся сваім уражаннем пра творчасць Артура Конана Дойла i экранізацыі яго твораў. А ледзь толькi пачуліся гукі прылятаючага верталёта, данесліся першыя ноты «I want to break free», як усе госці, уключаючы Мэла Роджарса, хорам праспявалі культавую песню, якая стала негалосным гімнам генія злачыннага свету Марыярці.
Пасля госці пыталіся пра планы бібліятэкі, пакідалі нам свае пажаданні, фатаграфаваліся ў фотазонах i дзякавалі ўсім датычным да мерапрыемства. У сацыяльных сетках працягваюць з’яўляцца водгукі гасцей, i адзін з ix гучыць так: «3 апошняй вечарынкі прайшло дастаткова шмат часу. Вы спытаеце: «Miss me?» — мы адкажам вам: «Yes!» Вось так, перафразаваўшы рэпліку персанажа з легендарнага «Шэрлака Холмса», які падарыў нам тэму для выдатнай вечарынкі, госці прызнаюцца, што сумуюць па нас i чакаюць новых цікавых мерапрыемстваў…