Астапава, А. Магілёў, які чытае пад парасонам : [Цэнтральня гарадская бібліятэка імя К. Маркса] / А. Астапава // Культура. — 2013. — 20 ліпеня. — C. 3.
Прачьгтаўшы артыкул «У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?» (газета «Культура» № 27 за 2013 г.), захацелася падзяліцца вопытам работы, якая вядзецца у гэтым кірунку у Магілёве. Тым больш, што горад сёлета абвешчаны Культурнай сталіцай Беларсі i СНД. А прасоўванне кнігі, культуры чытання — як ніколі актуальнае.
Штогод Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса выходзіць на пляцоўкі горада, знаёміць магі-ляўчан са сваімі фондамі: на Дзень горада, Дзень бібліятэк. Сёлета супрацоўнікі падрыхтавалі творчы праект «Лета пад кніжным парасонам», у рамках якога працуе выязная чытальная зала на летніх пляцоўках горада: у Камсамольскім скверы і скверы 40-годдзя Перамогі. Тут заўсёды гуляюць матулі з дзецьмі, пенсіянеры.
Два разы на тыдзень з 11-й да 14-й гадзіны магіляўчане маюць магчымасць схавацца ад летняй спёкі пад парасонам ды азнаёміцца з навінкамі беларускай і расійскай прэсы. Тут жа працуе добра вядомы магіляўчанам буккросінг: можна абмяняць кнігу, якую ўжо прачытаў і больш чытаць не будзеш, на тую, што табе спадабалася.
6 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё чытальнай залы пад парасонам. Прэм’ерны дзень акцыі гараджане суарэлі з цікавасцю. Бібліятэкары ў фірменных футболках і кепках запрашалі магіляўчан да чытання. Актыўны ўдзел у акцыі прыняў Кніжны дом «Талака», які ласкава прадаставіў свае выданні ў якасці падарункаў усім, хто запісваецца ў бібліятэку. Цікавасць рэпарцёраў рэгіянальнага тэлеканала зрабіла добрую рэкламу і бібліятэцы, і яе рабоце пад парасонам. Тут заўсёды шматлюдна. Чытальная зала на пляцоўках абласнога цэнтра будзе працаваць да канца жніўня.