Сучаснае і вечнае слова Пысіна

Іваноў, В. Сучаснае і вечнае слова Пысіна / В. Іваноў // Веснік Магілёва. — 2013. — 24 ліпеня. — С. 6.

Аляксей Пысін – прызнаны Майстар нашага беларускага прыгожага пісьменства. У ягоных паэтычных зборніках вельмі ўжо багата вершаў-шэдэўраў. Ён i сёння ў шэрагу арыгінальных i таленавітых паэтаў-класікаў беларускай літаратуры i заняў месца поруч з Янкам Купалам, Аркадзем Куляшовым, Піменам Панчанкам, а ў паказе вайны ўзняўся да ўзроўню творчасці Bacіля Быкава, Канстанціна Сіманава, Аляксандра Твардоўскага.

Вядомыя крытыкі адзначаюць, што пысінская паэзія– з’ява ўнікальная i фундаментальная ў беларускай літаратуры, што ў ёй многія словы — на кошт золата.

Беларускі празаік, публіцыст, крытык, краязнаўца, сябр i біёграф паэта Biктap Арцем’еў уклаў зборнік «Вянок Аляксею Пысіну», выдаў кнігy ўспамінаў «Паэт вузел завязаў», радаводны альбом «Пысіны: ад прадзеда да праўнукаў», нарыс «Бібліятэка паэта Аляксея Пысіна». I вось у мai бягучага года пры фінансавай падтрымцы аблвыканкамаў магілёўскай абласной аб’яднанай друкарні iмя Спірыдона Собаля ўбачыў свет тыражом 300 асобнікаў яшчэ адзін ягозборнік «Урокі Аляксея Пысіна». Літаратурны рэдактар Уладзімір Дуктаў адзначыў, што«Kнігa мае значную мастацкую i гістарычную каштоўнасць».

Яшчэ Гётэ казаў: «Каб лепш спасцігнуць сэнс твора, мала ведаць яго змест, трэба прасачыць, як ён ствараўся». Аўтар зборніка сцвярджае, што творы Пысіна аўтабіяграфічныя: «Праз паэтава сэрца прайшлі літаральна ўсе яго творы. За чвэрць веку нашага добрага сяброўства былі моманты, калі паэт шчыра раскрываў сакрэты свайго майстэрства, а часам i наглядна дэманстраваў, як нараждаецца новы верш.Гэта былі сваеасаблівыя ўpoкi паэта, заняткі ў Пысінскім універсітэце, якія ўспрымаў я з усёй шчырасцю сэрца. Яны надзвычай цікавыя i змястоўныя».

На старонках зборніка чытач знойдзе нататкі пра тое, як ствараў Пысін вершы: «Гвардзейскай дарогай», «Балада пра начлег», «Бапада пра Фёдара Ракушава…», «Сцяжынка на радзіму…», «Сон пад гадзіннікам», «Дарогай на Панкратаўку», «Ёсць пад Шкловам малінавы рай…», «Парк Дружбы ў Шушанскім», «Жураўліная горка», «Харошкі», «Ёсць на свеце мой алень…», «Проня», «Памяці Аркадзя Куляшова», «Магілёўская гаворка», «Капялюш», верш-казка для дзяцей «Незвычайнае падарожжа». Дарэчы, у зборніках паэта гэтая казка нi разу не друкавалася, была ягоным апошнім творам для дзяцей.

У нарысах «Нацыянальнае i iнтэрнацыянальнае», «Залатая нітка гісторыі», «Пра майстэрства перакладчыка» ёсць згадкі пра тое, як паэт рэдагаваў свае загатоўкі, як ставіўся да перакладу твораў на іншыя мовы. Багата цікавага i карыснага пра жыццё i творчасць Пысіна чытач знойдзе ў нарысах «Што Богам наканавана», «Miнi-ypoкi, Miнi-ycпaміны», «А. В. Пысін i палетаеўцы», «Аляксей Пысін i Васіль Быкаў», «Паэт слова гаварыў».

Прыгожа аформлена вокладка кнігi, ёсцьшэсць старонак фотаздымкаў.

Зборнік «Урокі Аляксея Пысіна» чытач знойдзе ў абласной i ва ўcix раённых i гарадскіх бібліятэках вобласці. Прызначана кнігa шырокаму колу чытачоў, якія любяць паэзію i свой край. Сучаснае i вечнае слова Пысіна ідзе да людзей.