Палажэнцава, Т. Моваю экспанатаў / Т. Палажэнцава // Магiлёўская праўда. — 1976. — 17 лiстапада.
Магілёў даваенны. Ён паўстае перад намі з фотаздымкаў, якія паступілі ў абласны музей ад былога ўдзельніка гераічнай абароны горада ў 1941 годзе Барыса Уладзіміравіча Сямёнава.
Разліў Дняпра, даваенны парк імя Горкага і група курсантаў, былых навучэнцаў міжраённай школы НКУС—НКДБ. Вясёлыя твары іх у час адпачынку на вуліцах горада, вучэбныя класы былога вучылішча.
На фотаздымках бачым многіх удзельнікаў абароны города. Сярод іх ёсць імёны, добра вядомыя магіляўчанам. Мікалай Іванавіч Калугін, былы начальнік школы, ён камандаваў у час абароны палком народнага апалчэння. 3 кнігі, якую рыхтуе да выпуску Б. У. Сямёнаў, мы даведаемся аб гісторыі міжраённай школы і новых гераічных сторонках магілёўскай абароны.
Документы, якія перадаў музею былы магілёўскі настаўнік Іван Кірылавіч Трусаў, раскажуць наведвальнікам аб патрыятычным учынку гэтага чалавека. Ён ва ўзросце 90 гадоў перадаў у магілёўскую городскую камісію садзейнічання Савецкаму фонду міру 6 тысяч рублёў. Iван Кірылавіч зараз персанальны пенсіянер і жыве ў Маскве. Але свае лепшыя маладыя гады ён аддаў Магілёву. Гэта быў час станаўлення новай савецкай школы, і ён быў яе актыўным работнікам.