У межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» для дзяцей 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 17» адбылася гадзіна чытання «Родная мова, цудоўная мова», накіраваная на папулярызацыю беларускай кнігі і мовы сярод юных чытачоў.
Падчас гадзіны чытання дзеці з задавальненнем слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, успаміналі н ародныя прыказкі і прымаўкі, разважалі пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека.
Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і цікавым. Для дзяцей было важна не толькі добра правесці час, але і ўсвядоміць цану роднай мовы і яе значэнне для беларускай культуры.
Views: 51






