23 студзеня бібліятэкі Магілёва далучыліся да агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!», галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштоўнасцяў.
У бібліятэках горада прайшоў шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне цікавасці да роднай мовы, паглыбленне ведаў пра Беларусь, яе мінулае і сучаснасць, а таксама на выхаванне пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і гонару за культурную спадчыну свайго народа. Сярод іх: краязнаўчы квіз «Беларусь. Правер свае веды», пазнавальная гульня «Роднай мовы пералiвы», гадзіна чытання «Родная мова, цудоўная мова», гадзіна цікавых фактаў «Зроблена ў Беларусі», квіз-пляцоўка «Беларускае – самае маё», інтэлектуальны квэст «Янка Купала і яго спадчына», інтэрактыўны ўрок «Уладзімір Караткевіч. Рыцар зямлі беларускай» і інш.
Усе мерапрыемствы прайшлі ў цёплай, творчай атмасферы і яшчэ раз пацвердзілі, што мова і культура з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнага жыцця грамадства.
Views: 255












