Літаратурны турнір «Знаўцы творчасці Якуба Коласа»

18 лютага ў бібліятэцы адбыўся літаратурны турнір «Знаўцы творчасці Якуба Коласа» для вучняў 3-4 класаў ГПД ДУА «Сярэдняя школа № 17».

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, даведаліся пра яго дзяцінства, настаўніцкую дзейнасць і значэнне яго твораў для беларускай культуры.

Вучні адказвалі на пытанні па біяграфіі пісьменніка, адгадвалі героеў твораў, складалі словы і разгадвалі літаратурныя загадкі. Турнір прайшоў у атмасферы сяброўства і дапамог дзецям глыбей пазнаёміцца з творчасцю Якуба Коласа, развіць цікавасць да беларускай літаратуры і чытання.

Views: 27