Літаратурная гадзіна «Падарожжа па вытоках роднай мовы»

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну «Падарожжа па вытоках роднай мовы» для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 93 г. Магілёва» і навучэнцаў 3-4 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва».

На працягу дня вучні знаёміліся з гісторыяй узнікнення свята роднай мовы, чыталі мастацкія творы, хуткамоўкі, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах. Дзеці мелі магчымасць пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове, пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў, паслухаць мелодыі ў выкананні беларускіх музыкантаў.

Views: 41